Дзікае паляваньне караля Стаха (фільм)

савецкі фільм 1979 року

«Дзі́кае палява́ньне караля́ Ста́ха» — дзьвюхсэрыйны фільм паводле аднайменнага раману Ўладзімера Караткевіча. Зьняты на студыі «Беларусьфільм» у 1979 годзе.

Дзікае паляваньне караля Стаха
Дикая охота короля Стаха
Жанр містыка і драматычны фільм[d]
Рэжысэр Валер Рубінчык
Сцэнарыст Уладзімер Караткевіч
Валер Рубінчык
У ролях Барыс Плотнікаў
Алена Дзімітрава
Альбэрт Філозаў
Раман Філіпаў
Барыс Хмяльніцкі
Валянціна Шэндрыкава
Аляксандар Харытонаў і іншыя
Кампазытар Яўген Глебаў
Апэратар Тацьцяна Логінава
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду красавік 1980
Працягласьць 134 хв. (2 сэрыі)
Краіна БССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

Напрыканцы XIX стагодзьдзя малады этнограф Андрэй Беларэцкі прыяжджае ў стары палац, што ў Балотных Ялінах. Гаспадыня палацу — апошняя з роду Яноўскіх, над якім вісіць праклён «дзікага паляваньня караля Стаха». Але прывіды зь мінулага маюць плоць і кроў…

Узнагароды

рэдагаваць

Фільм атрымаў наступныя ўзнагароды[1]:

  • Гран-пры на І МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў «Містыфэст» ў Католіку (Італія, 1980).
  • Адмысловы прыз журы «за найлепшую другаплянную жаночую ролю» В. Шэндрыкавай на Х МКФ фільмаў жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы (Францыя, 1980).
  • Адмысловы прыз журы ІV МКФ у Манрэалі (Канада, 1980).
  • Дыплём на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесьце (Італія, 1981).
  • Дыплём фільму на МКФ «Фільмэкс» у Лос-Анджэлесе (ЗША, 1981).
  • Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў у Брусэлі (Бэльгія, 1983)

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Здымкі палаца адбываліся ў Падгорацкім замку, які знаходзіцца ў Львоўскай вобласьці, Украіна.
  • Кадры як: падае ссохлае дрэва, паляваньне забівае батлейнікаў, вар’ятка Кульша апранае старажытныя шаты, сцэна закопваньня аголенай Яноўскай у пух — прыдуманы рэжысэрам і адсутнічаюць у рамане

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць