Альпійская баляда (фільм)
«Альпі́йская баля́да» (па-расейску: Альпийская баллада) — мастацкі фільм паводле кнігі Васіля Быкава, зьняты ў 1965 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм».
Альпійская балада | |
Альпийская баллада | |
Жанр | драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Барыс Сьцяпанаў |
Сцэнарыст | Васіль Быкаў |
У ролях | Станіслаў Любшын Любоў Румянцава |
Кампазытар | Уладзімер Чараднічэнка |
Апэратар | Анатоль Забалоцкі |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 1965 |
Працягласьць | 86 хвілін |
Краіна | СССР |
Мова | расейская |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьПад час Другой сусьветнай вайны з фашысцкага канцлягэру ў Альпах уцякаюць савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Яны выпадкова сустракаюцца. Спачатку Іван беспасьпяхова спрабуе пазбавіцца ад яе. Пасьля ў іх нараджаюцца пачуцьці. Яны праводзяць у гарах некалькі дзён, але немцы знаходзяць іх…
Акторы
рэдагаваць- Станіслаў Любшын — Іван
- Любоў Румянцава — Джулія
- Аляксей Катралёў
- Уладзімер Белакураў — аўстрыец
- Антаніна Бэндова
- Юры Юрчэнка
- Генадзь Васілеўскі
- Барыс Пласкоў
- Вячаслаў Кубараў
- А. Несьцераў
- Галіна Макарава
- Валянціна Васіленка
Узнагароды
рэдагавацьДадатковыя зьвесткі
рэдагавацьІтальянскі рэжысэр Джузэпэ Дэ Сантыс хацеў зьняць «Альпійскую баляду» і ў 1965 годзе зьвярнуўся да кіраўніцтва кінэматаграфіі СССР, каб набыць сцэнар Васіля Быкава і правы на здымкі фільму. Але італьянцу адмовілі ды аддалі сцэнар Сьцяпанаву. Але цікавасьць італьянцаў да фільму была гэткая вялікая, што на здымкі прылятала італьянская акторка (якую Дэ Сантыс меркаваў зьняць у ролі Джуліі), каб паглядзець на Любоў Румянцаву, якая атрымала тую ролю.
Фільм зьняты на замову Дзяржкіно СССР, і аўтарскія правы на яго «Беларусьфільму» не былі перададзеныя[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Васіль Быкаў усё жыцьцё ўтойваў, што прыдумаў «Альпійскую баладу»(недаступная спасылка) «Камсамольская праўда ў Беларусі» 19 чэрвеня 2008 (рас.)