Паручнік Кіжэ (фільм)

«Пару́чнік Кіжэ́» — камэдыйны гістарычны фільм, зьняты ў 1934 годзе на кінастудыі Белдзяржкіно. Вядомы галоўным чынам дзякуючы музыцы, якую да гэтага фільму напісаў Сяргей Пракоф’еў.

Паручнік Кіжэ
па-расейску: Поручик Киже
Жанр камэдыя
Рэжысэр Аляксандар Файнцымер
Сцэнарыст Юры Тынянаў
У ролях
Кампазытар Сяргей Пракоф’еў
Апэратар Аркадзь Кальцаты
Вытворчасьць Белдзяржкіно
Дата выхаду 23 сакавіка 1932
Працягласьць 98 хвіліна
Краіна БССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

Экранізацыя аповесьці Юрыя Тынянава «Падпаручнік Кіжэ», заснаванай на анэкдоце пра тое, як з-за памылкі пісара, які напісаў у загадзе Паўла I замест слоў «паручнікі жэ» словы «паручнік Кіжэ», паўстала неіснуючая асоба — паручнік Кіжэ, якая, нягледзячы на сваё неіснаваньне, значылася ў дакумэнтах у якасьці рэальнага чалавека, які служыў, быў пакараны, дараваны, даслужыўся да генэрала і памёр ад цяжкай хваробы.

Здымачная група

рэдагаваць
  • Аўтар сцэнару — Юры Тынянаў
  • Рэжысэр-пастаноўшчык — Аляксандар Файнцымер
  • Апэратар-пастаноўшчык — Аркадзь Кальцаты
  • Кампазытар — Сяргей Пракоф’еў
  • Мастакі-пастаноўшчыкі — Пётар Снапкоў, Канстанцін Карташоў
  • Кансультанты — В. Глінка, Ю. Крынкін
  • Грымёр — А. Анджан
  • Асыстэнт апэратара — В. Страдзін
  • Дырэктар — І. Румель