Казлоўшчына
Казло́ўшчына — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Трыцаўцы. Цэнтар сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1645 чалавек[1]. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Зьдзецелу, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Слонім (лінія Баранавічы — Ваўкавыск); на аўтамабільнай дарозе Слонім — Зьдзецел (М11, E11).
Казлоўшчына лац. Kazłoŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зьдзецельскі |
Сельсавет: | Казлоўшчынскі |
Насельніцтва: | 1645 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1563 |
Паштовы індэкс: | 231482 |
СААТА: | 4223825906 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°19′0″ пн. ш. 25°18′0″ у. д. / 53.31667° пн. ш. 25.3° у. д.Каардынаты: 53°19′0″ пн. ш. 25°18′0″ у. д. / 53.31667° пн. ш. 25.3° у. д. |
± Казлоўшчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Казлоўшчына — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Казлоўшчына ўпамінаецца ў XVІІІ стагодзьдзі. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
На 1773 год у Казлоўшчыне існавала царква.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Казлоўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[2] Гарадзенскай губэрні. У другой палове XІХ стагодзьдзя тут заснавалі сядзібу і парк. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 42 двары, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, расейская народная вучэльня, суконная фабрыка, млын, 11 крамаў і 2 шынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Казлоўшчыну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казлоўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадах мястэчка пераходзіла з рук у рукі ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Казлоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 86 двароў.
У 1939 годзе Казлоўшчына ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам Казлоўшчынскага (з 20 студзеня 1960 году ў складзе Зьдзецельскага, з 25 сьнежня 1962 году — Слонімскага[3], з 6 студзеня 1965 году — Зьдзецельскага[4]) раёну Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Гарадзенскай) вобласьці[5]. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
28 чэрвеня 1958 году Казлоўшчына атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У зьвязку з гэтым Казлоўшчынскі сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет[6]. З 31 студзеня 2014 году — цэнтар Казлоўшчынскага сельсавету[7].
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 49 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 45[8]; 1897 год — 325 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 467 чал.[9]; 1971 год — 1,9 тыс. чал.; 1994 год — 1,9 тыс. чал.[10]; 1998 год — 2,3 тыс. чал.[11]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,4 тыс. чал.[12]; 2008 год — 2,3 тыс. чал.; 2009 год — 1847 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 1673 чал.[14]; 2017 год — 1656 чал.[15]; 2018 год — 1645 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Казлоўшчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
рэдагавацьДзеюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом дзіцячай і юнацкай творчасьці.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Сядзібна-паркавы комплекс (XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1928)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 150.
- ^ Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г.
- ^ Об образовании новых районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г.
- ^ Казлоўшчынскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Казлоўшчынскі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ «Об установлении административного центра Козловщинского сельсовета Дятловского района Гродненской области». Решение Дятловского районного Совета депутатов от 31 января 2014 г. № 163(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
- ^ Шаблюк В. Казлоўшчына // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 13.
- ^ Шаблюк В. Казлоўшчына // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 12.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 433.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902.