Наваградзкая вобласьць

адміністрацыйная адзінка Беларускай ССР

Нава́градзкая во́бласьцьадміністрацыйная адзінка ў складзе БССР у 1939 годзе. Утвораная пастановай ЦК КП(б)Б «Пра вобласьці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 году[1] (аднак яшчэ 2 лістапада была створаная ўправа НКУС па Наваградзкай вобласьці[2][3]) на тэрыторыі Наваградзкага ваяводзтва Польшчы, пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР.

Наваградзкая вобласьць

(Навагрудская вобласць)
Агульныя зьвесткі
Краіна БССР
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Наваградак
Дата ўтварэньня 2 лістапада 1939
Дата скасаваньня 4 сьнежня 1939
Афіцыйныя мовы беларуская
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Абласным цэнтрам стаў горад Наваградак. Аднак паколькі ён знаходзіўся на краі вобласьці, неўзабаве было прынятае рашэньне пра перанос адміністрацыйнага цэнтру ў Баранавічы. 4 сьнежня 1939 году вобласьць была перайменаваная ў Баранавіцкую, якая праіснавала да 1954 году, калі ейныя тэрыторыі былі падзеленыя між Берасьцейскай, Гарадзенскай, Маладэчанскай ды Менскай абласьцямі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Елизаров С.А. Административно-территориальное деление западных областей БССР (сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.)  (рас.) // Ровба Е.А. Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси : Материалы Республиканской научно-практической конференции. — Гродно: Учреждение образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы», 30 сентября 2004.
  2. ^ Глава 5. Органы НКВД-МВД по борьбе с бандитизмом и вооруженным националистическим подпольем (1939—1953 гг.) (рас.) Праверана 3 верасьня 2014 г.
  3. ^ Барановичская область (рас.) Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 — 1991 Праверана 3 верасьня 2014 г.