Стаўпецкі павет
Стаўпе́цкі паве́т (па-польску: Powiat stołpecki) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1921—1940 гг. у Наваградзкім ваяводзтве Польшчы, у 1939—1940 гг. у БССР. Галоўнае места — мястэчка Стоўпцы.
Стаўпецкі павет | |
Powiat stołpecki | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Наваградзкае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Стоўбцы |
Дата ўтварэньня | 12 сьнежня 1920 |
Дата скасаваньня | 15 студзеня 1940 |
Афіцыйныя мовы | польская |
Мовы ва ўжытку | беларуская |
Насельніцтва | 99 400 |
Шчыльнасьць | 42 чал./км² |
Плошча | 2371 км² |
Месцазнаходжаньне Стаўпецкага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны ў канцы 1920 г. на частцы тэрыторыі былога Менскага павета, акупаванай польскімі войскамі. Уключаў 7 гмінаў: Засульскую, Заслаўскую, Івянецкую, Пяршайскую, Ракаўскую, Сьвержанскую, Стаўпецкую. З 4 лютага 1921 г. у Навагрудзкім ваяводзтве. У 1923 г. уключаў 8 гмін: Валмянскую, Засульскую, Івянецкую, Навасьвержанскую, Пяршайскую, Ракаўскую, Рубяжэвіцкую, Стаўпецкую. 13 студзеня 1926 г. Валмянская, Івянецкая і Пяршайская гміны перададзены ў Валожынскі павет; да Стаўпецкага павету далучаны Дзераноўская, Жухавіцкая, Мірская, Ярэміцкая, 20 траўня 1930 г. Налібоцкая гміна з суседніх паветаў. У верасьні 1939 г. павет заняты Чырвонай Арміяй, з 14 лістапада 1939 г. у БССР, з 4 сьнежня ў Баранавіцкай вобласьці. 15 студзеня 1940 г. павет скасаваны, яго тэрыторыя падзелена паміж Івянецкім, Мірскім і Стаўпецкім раёнамі.