Інтэкс-прэс — баранавіцкі недзяржаўны тыднёвік, які выдаецца з 1994 году.

Intex-press
Тып тыднёвік
Фармат А3
Выдавец ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс»
Краіна
Галоўны рэдактар Уладзімер Янукевіч
Заснаваная 30 сьнежня 1994 (29 гадоў таму)
Мова беларуская, расейская
Штаб-кватэра Баранавічы, вул. Берасьцейская, д. 224
Наклад 10 613 (2016 г.)[2]
ISSN 1991-9999
Афіцыйны сайт Старонка ў сеціве

Адно з самых буйных рэгіянальных выданьняў ў Беларусі. Выходзіць штосераду на 32 палосах фармату А3 на беларускай і расейскіх мовах.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першы нумар выйшоў 30 сьнежня 1994 году накладам 4000 асобнікаў[3]. З 1996 году — галоўны рэдактар — Уладзімер Янукевіч. На падставе газэты ў 2002 створаны выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» — які выдае рэгіянальныя тыднёвікі «Ганцавіцкі час», «Ляхавіцкі час», «Нясьвіскі час». Да 2007 году ў Пінску выдавалася газэта «Мясцовы час»[4].

У 2006 годзе газэта разам з большасьцю незалежных выданьняў[5] была выключаная зь дзяржаўнай сыстэмы распаўсюду: «Белпошты» і «Белсаюздруку»[6].

У 2004 годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў вылучыла выдавецкі дом кандыдатам на атрыманьне штогадовай прэміі нямецкай газэты Die Zeit. Тады было адзначана, што выдавецкі дом выдае пяць газэт агульным накладам 67,5 тысячы асобнікаў. Была адзначана роля Intex-press у кампаніі салідарнасьці з галоўным рэдактарам газэты «Рабочы» Віктарам Івашкевічам, які адбываў пакараньне ў выглядзе прымусовых работ у Баранавічах і быў працаўладкаваны ў выданьні[7].

У 2009 годзе наклад газэты складаў 20 тысячаў асобнікаў[8].

З красавіка 2017 году аднавіўся распаўсюд газэты праз шапікі «Белсаюздрук» у Берасьцейскай вобласьці[9]. З чэрвеня 2017 году аднавілася падпіска на газэту праз УП «Белпошта»[10].

Рэпрэсіі 2021 году

рэдагаваць

15 красавіка 2021 году галоўнага рэдактара газэты Уладзімера Янукевіча выклікаў да сябе міжраённы пракурор Аляксандар Карлюк і вынес папярэджаньне Баранавіцкае міжраённае пракуратуры за інтэрвію са Сьвятланай Ціханоўскай, якое зьявілася на старонках газэты 14 красавіка[11]. 26 красавіка суд Баранавіцкага раёна й горада Баранавічы (суддзя – Мікалай Кміта) аштрафаваў Янукевіча на 20 базавых велічыняў: яго абвінавацілі ў парушэньні заканадаўства пра СМІ ў выглядзе распаўсюду інтэрнэт-рэсурсам інфармацыі, распаўсюджваньне якой забаронена[12][13]. 4 траўня 2021 году Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне рэдакцыі за інтэрвію[14]. 5 траўня 2021 году Берасьцейскі абласны эканамічны суд (судзьзя – Ігар Кандрацюк) пакараў Янукевіча штрафам у памеры 150 базавых велічыняў ужо за друкаваную вэрсію інтэрвію[15].

28 красавіка 2021 году стала вядома, што «Белпошта» не ўключыць выданьне ў падпісны каталёг на другое паўгодзьдзе й ня возьме яго для продажу ў адзьдзяленьнях[16]. Таксама прадаваць газэту адмовіліся й прыватныя гандлёвыя сеткі «Белмаркет», «Марцін», «Дабраном» і іншыя[16]. 4 траўня 2021 году ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць газэту зь 5 траўня 2021 году, ліст пра гэта быў падпісаны дырэктарам Брэсцкае філіі дзяржаўнага манапаліста Тацьцянаю Зіневіч[14]. 9 траўня 2021 году ў аднабаковым парадку Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць газэту, ліст аб гэтым быў падпісаны намесьнікам генэральнага дырэктара па вытворчасьці й ідэалягічнае працы Юрыем Арыхоўскім[13].

Андрэй Бастунец, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў адзначыў, што перасьлед «Intex-press» па ўсіх напрамках быў кімьсьці скаардынаваны[17]. Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейра асудзіла ціск на «Intex-press», каб перашкодзіць працы СМІ пад маркаю барацьбы з экстрэмізмам[18].

8 ліпеня 2021 году ў рэдакцыі прайшоў ператрус, які быў часткай маштабнага пагрому незалежных беларускіх мэдыя(be)[19][20]. У супрацоўнікаў забралі тэхніку[21].

29 сьнежня Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да сайта выданьня на тэрыторыі Беларусі[22].

29 красавіка 2023 году сайт Intex-press ды іх сацыяльныя сеткі рашэньнем Баранавіцкай раённай пракуратуры былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі[23].

З 2009 году пачаў працаваць інтэрнэт-партал навінаў intex-press.by, які ў 2016 годзе стаў адным з 15 найбольш штодзённа наведвальных інтэрнэт-СМІ Беларусі[24].

Узнагароды

рэдагаваць
  • 2013 год — першае месца на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газэта — 2013» арганізаваным «Асацыяцыяю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)“»[25]
  • 2014 год — дыплём «Найлепшы інтэрнэт-сайт газэты» на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газэта — 2014» арганізаваным «Асацыяцыяю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)“»[26]
  • 2015 год — дыплём «Найлепшы інтэрнэт-сайт газэты» на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газэта — 2015» арганізаваным «Асацыяцыяю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)“»[27].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ The ISSN portal (анг.)Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1991-9999
  2. ^ Наклад // Інтэкс-прэс : газэта. — 26 верасьня 2016. — № 39 (1136). — С. 16. — ISSN 1991-9999.
  3. ^ «Intex-press»: как все начиналось (рас.)
  4. ^ Газета «Мясцовы час» прыпыніла выхад 27.09.2007 ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  5. ^ Предприятия системы «Союзпечать» продолжают расторгать договоры на распространение негосударственных изданий, TUT.BY, 30.12.2005
  6. ^ Дзесяць год без права распаўсюду // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 26 траўня 2015 г. Праверана 8 кастрычніка 2018 г.
  7. ^ БАЖ выдвинул претендентов на премию немецкой газеты Die Zeit, Белорусская деловая газета, 20/08/2003
  8. ^ «Intex-press» 15 лет! Нас объединяет любовь Intex-press 30.12.2009
  9. ^ Распаўсюд СМІ // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 2018 г. Праверана 8 кастрычніка 2018 г.
  10. ^ Газэта «Інтэкс-прэс» вярнулася ў шапікі // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 23 траўня 2017 г. Архіўная копія ад 23 траўня 2017 г. Праверана 8 кастрычніка 2018 г.
  11. ^ Главному редактору Intex-press вынесли предупреждение за интервью с Тихановской. Беларуская асацыяцыя журналістаў.
  12. ^ Интервью Светланы Тихановской изданию Intex‑Press признали экстремистским материалом (рас.). Мэдыязона (2021-04-29). Праверана 2021-04-29 г. Архіўная копія ад 2021-04-29 г.
  13. ^ а б Шок! «Белорусский дом печати» отказался печатать газету Intex-press (рас.). Intex-press (2021-05-09). Праверана 2021-05-10 г. Архіўная копія ад 2021-05-10 г.
  14. ^ а б Мінінфарм вынес папярэджанне газеце Intex-press за інтэрв'ю з Ціханоўскай, а «Белсаюздрук» адмовіўся яе прадаваць (бел.). Наша Ніва (2021-05-05). Праверана 2021-05-05 г. Архіўная копія ад 2021-05-05 г.
  15. ^ «Это же не обычное дело»: как в Бресте главного редактора «Интекс-пресс» за интервью с Тихановской опять судили (рас.). Брестская газета (2021-05-05). Праверана 2021-05-06 г. Архіўная копія ад 2021-05-06 г.
  16. ^ а б “Белпошта” не ўключае Intex-press у падпісны каталог, гандлёвыя сеткі адмовіліся прадаваць газету ўжо цяпер (бел.). Беларуская асацыяцыя журналістаў (2021-04-28). Праверана 2021-04-28 г. Архіўная копія ад 2021-04-28 г.
  17. ^ Александр Класковский. (2021-05-06) Независимые СМИ в Беларуси, похоже, решено выжечь огнеметом (рас.). naviny.byПраверана 2021-05-11 г. Архіўная копія ад 2021-05-11 г.
  18. ^ В ОБСЕ осудили преследование изданий Intex-press и Hrodna.life (рас.). TUT.BY (2021-05-07). Праверана 2021-05-14 г. Архіўная копія ад 2021-05-14 г.
  19. ^ КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў (бел.). Белсат (2021-07-09). Праверана 2021-07-13 г.
  20. ^ У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі. Радыё Свабода.
  21. ^ Антон Мардилович. (2020-07-13) Терроризм, беспорядки и разжигание вражды. Чем силовики объясняют обыски у журналистов по всей Беларуси (рас.). МэдыязонаПраверана 2021-07-23 г. Архіўная копія ад 2021-07-23 г.
  22. ^ Заблякавалі доступ да сайту баранавіцкага выданьня Intex-press. Радыё Свабода (29-12-2021).
  23. ^ Сайт і ўсе сацыяльныя сеткі самага папулярнага незалежнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі. Наша Ніва (2023-04-29).
  24. ^ Рэйтынг ў раздзеле «Навіны і СМІ» Беларускага інтэрнэт-лічыльніка Акавіта
  25. ^ Назвали лучшую региональную газету, Intex-press, 30-10-2013
  26. ^ Баранавіцкая газета «Intex-press» святкуе 20-гадовы юбілей, Сайт БАЖ
  27. ^ В Минске наградили лучшие региональные газеты, Прэс-клюб Беларусь