Грам
Грам (па-француску: gramme; пазначэньні: г, g) — адзінка вымярэньня масы, адна з асноўных адзінак сыстэмы СГС.
Яе кратная адзінка, кіляграм (1000 грамаў), з дакладнасьцю да 0,2% роўная масе 1 дм³ хімічна чыстай вады пры тэмпэратуры яе найбольшай шчыльнасьці (каля 4°C), зьяўляецца асноўнай адзінкай масы ў сыстэме СІ.
Найболей часта выкарыстоўваныя дзельныя адзінкі:
- Міліграм — 10−3 грама
- Мікраграм — 10−6 грама
- Нанаграм — 10−9 грама
- Пікаграм — 10−12 грама