Джамбатыста Марына

Джамбаты́ста Мары́на (па-італьянску: Giambattista Marino; 14 кастрычніка 1569 — 25 сакавіка 1625) — вядомы італьянскі паэт, адзін з найвыбітнейшых зачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі.

Джамбатыста Марына
Giambattista Marino
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1569[1]
Нэапаль
Памёр 25 сакавіка 1625(1625-03-25)[1][2][3][…] (55 гадоў)
Нэапаль
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Гады творчасьці 17281754
Кірунак Маньерызм, барока
Жанр паэма, канцона, санэт, мадрыгал
Мова італьянская мова[4]
Дэбют 1602

Джамбатыста Марына нарадзіўся ў Нэапалі, у сям’і юрыста. Зводмаладзь у яго выявілася схільнасьць да паэзіі й літаратурных заняткаў, якія ён упадабаў заплянаванай ягоным бацькам юрыдычнае кар’еры. Неўзабаве быў выгнаны бацькам з дому. Некалькі год правёў у Францыі пры двары Людовіка XIII. Памёр у Нэапалі.

Літаратурная спадчына Марына вялікая й разнастайная. Яго пяру належаць лірычныя вершы, аб'яднаныя ў зборнік «Ліра» (16021614), празаічныя «Словы на святыя тэмы», «Лісты», зборнік «Галерэя», у якім зьмешчаныя вершаваныя камэнтары да твораў выяўленчага мастацтва, збор міталягічных і пастаральных ідылій «Валынка», вялізарная эпічная паэма «Адоніс» (1623), якая атрымала супрацьлеглыя водгукі крытыкаў, паэма «Зьбіваньне немаўлятаў». У лірычнай паэзіі Марына стаў заснавальнікам асаблівага напрамку барока, які атрымаў назву «марынізм».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Джамбатыста Марынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Martini A. MARINO, Giovan Battista // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2008. — Vol. 70.
  2. ^ Giambattista Marino // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Giovanni Battista Marino // RKDartists (нід.)
  4. ^ Marino, Giambattista // CONOR.SI