Валія

краіна ў складзе Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі й Паўночнай Ірляндыі
(Перанакіравана з «Ўэйлз»)

Ва́лія[1], таксама Ўэйлз[1] (па-валійску: Cymru, па-ангельску: Wales) — адзін з рэгіёнаў Злучанага Каралеўства Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі. Разьмяшчаецца на паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі і мяжуе з Ангельшчынай на ўсходзе. Валія ёсьць найбуйнейшым княствам на сьвеце. На ўсходзе мяжуе з Ангельшчынай, на захадзе абмываецца водамі Атлянтычнага акіяну ды Ірляндзкім морам. Сталіца — Кардыф. Даўжыня берагавой лініі складае каля 1200 км. Значная частка тэрыторыі занятая горамі. Найвышэйшыя горы займаюць паўночную ды цэнтральную часткі, найвышэйшы пункт — гара Snowdon (Yr Wyddfa). Паводле тэрыторыі Валія складае 10% ад агульнай тэрыторыі Вялікабрытаніі[2]. Клімат пераважна паўночна-ўмераны, морскі.

Валія / Ўэйлз
лац. Valija / Ŭejłz

вал. Cymru, анг. Wales
Сьцяг Ўэйлза Герб Ўэйлза
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Cymru am byth
(Валія назаўжды)
Дзяржаўны гімн: «Hen Wlad Fy Nhadau»
Месцазнаходжаньне Ўэйлза
Афіцыйная мова
Сталіца Кардыф
Найбуйнейшы горад Кардыф
Форма кіраваньня Канстытуцыйная манархія
Карл III
Марк Дрэйкфард
Плошча
 • агульная

20 779 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць

3 063 500
148/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$85,4 млрд
$30 546
Валюта Фунт стэрлінгаў (GBP)
Часавы пас UTC
Дамэн верхняга ўзроўню .uk
Тэлефонны код +44

Валія паўстала як этнічная адзінка, грунтуючыся на кельцкім племені брытаў пасьля заканчэньня Рымскага кіраваньня ў Брытаніі ў V стагодзьдзі. Адбылася міграцыя кельцкіх плямён зь іншых частак Брытаніі ў Валію. У Валію прыйшлі англа-саксы, што прывяло да памяншэньня ролі кельцкай культуры і мовы. Сёньня Валія разглядаецца як адзін з кельцкіх рэгіёнаў. У IX стагодзідзі кароль Родры Маўр здолеў аб’яднаць цэнтральныя ды частку паўднёвых раёнаў Валіі, ягоны ўнук Хоўэл Добры прызнаў васалітэт перад ангельскім каралём Этэльстанам. У X стагодзьдзі пашырылася фэўдальная раздробленасьць, якая ўскладнялася нападамі вікінгаў. На непрацяглы час Валія аб’ядналася пад уладай Грыфіда ап Лівэлін, але пасьля ён быў пераможаны англасаксонскім эрлам Гаральдам II Годвінсанам. На тэрыторыі Валіі ўтварыліся каралеўствы Поўіс, Гўінэд ды Дэхейбарт[3]. Сьмерць Лівеліна Апошняга ў 1282 годзе была канцом незалежнага існаваньня Валіі, які быў неўзабаве захоплены Ангельшчынай на чале з Эдўардам I. З гэтага часу Валія стала краем замкаў. Напачатку XV стагодзьдзя Оўайн Гліндур ненадоўга аднавіў незалежнасьць Валіі ў сучасных межах. Валія была анэксаваная Ангельшчынай, у ім было ўведзенае ангельскае заканадаўства. Асобна палітыка ў Валіі пачала разьвівацца ў XIX стагодзьдзі. На зьмену Валійскаму лібэралізму, прыкладам якога была палітыка Лойда Джорджа, прыйшоў сацыялізм ды партыя лейбарыстаў. На працягу XX стагодзьдзя пашыраліся патрыятычныя настроі, у 1925 годзе была сфармаваная палітычная партыя Валіі (Plaid Cymru). У 1962 утворанае таварыства валійскай мовы. Паводле Акту аб урадзе ў Валіі 1998 году пачала склікацца Нацыянальная Асамблея Валіі, якая ўпершыню за 500 гадоў пачала прыймаць спэцыяльныя законы для Валіі.

Напачатку Індустрыяльнай рэвалюцыі ў Валіі пачалі разьвівацца горная здабыча ды мэталюргія, што прывяло да ператварэньня сельскагаспадарчага рэгіёну ў індустрыяльны. Разрабленьне паўднёваўэйлзкага вугальнага басэйну прывяла да імклівага павелічэньня насельніцтва.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1536 годзе Валія канчаткова стала часткаю Вялікабрытаніі[4]. Адразу пасьля гэтага кароль Ангельшчыны Генрых VIII абавязаў насельніцтва Валіі карыстацца ангельскай мовай замест валійскай[4].

Культура

рэдагаваць

Сярод адукацыйных адметнасьцяў Валіі — першы каледж міжнароднай супольнасьці.

  1. ^ а б  Пашкевіч, Валянтына. Wales // Ангельска-беларускі слоўнік / Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с. — ISBN 985-6783-15-1
  2. ^ Алесь Дашчынскі. У Менску прайшоў валійскі фэстываль Радыё Свабода 29.02.2008
  3. ^ Мереминский С. Г. Уэльс (рас.) Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017) Праверана 17 лістапада 2023 г.
  4. ^ а б Ці трэба ратаваць мовы, якія зьнікаюць? Радыё Свабода