Дабравешчаньне

абвяшчэньне анёлам Марыі зьвесткі пра будучае нараджэньне Хрыста

Дабраве́шчаньне Прасьвято́й Багаро́дзіцы (Зьвестава́ньне Па́на) — вясеньняе хрысьціянскае сьвята, якое адзначаецца 25 сакавіка:

Дабравешчаньне
Хрысьціянская традыцыя
Annunciation by El Greco (1570-1575, Prado).jpg
Значэньне Абвяшчэньне арханёлам Гаўрыілам пра зачацьце Ісуса Хрыста Дзеве Марыі
Дата 25 сакавіка [ст. ст. 7 красавіка]

Праваслаўная традыцыяРэдагаваць

 
Дабравешчаньне (фрагмэнт царскіх варотаў), беларуская школа, канец XVII ст.

Сьвята Дабравешчаньня адзначаецца роўна за 9 месяцаў перад Калядамі. Пасланы ад Бога ў горад Назарэт арханёл Гаўрыіл зьявіўся ў дом праведнага Ёсіфа і Дзевы Марыі і зьвярнуўся да Яе са словамі: «Радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою! Дабраславёна Ты сярод жанчын». Ад гэтых словаў Марыя засаромілася і падумала: «Што значыць гэтае вітаньне?» Анёл жа працягваў гаварыць: «Ня бойся, Марыя, бо Ты набыла Божую ласку. І вось Ты народзіш Сына і дасі імя Яму Ісус. Ён будзе славуты і назавецца Сынам Усявышняга, і Царству Яго ня будзе канца». Марыя ў недаўменьні запыталася ў анёла: «Як гэта будзе, калі Я мужа ня ведаю?» Гаўрыіл жа адказаў Ёй: «Дух Сьвяты агорне Цябе і сіла Ўсявышняга ахіне Цябе: таму і Народжаны назавецца Сынам Божым. Вось і родзічка Твая (па паданьні — стрыечная сястра) Лізавета, якая ня мела дзяцей да глыбокае старасьці, хутка народзіць сына (Іаана Прадцечу), бо ў Бога не застанецца бязь сілы ніякае слова». Тады Марыя з пакораю сказала: «Я раба Госпада, няхай будзе мне па слову твайму». І Архангел Гаўрыіл адышоў ад Яе.

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

Трапар сьвята Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы, глас 4Рэдагаваць

Сёньня пачатак нашага спасеньня
і адвечнай тайны яўленьне:
Сын Божы Сынам Дзевы становіцца
і Гаўрыіл благадаць дабравесьціць.
Таму і мы зь ім усклікнем да Багародзіцы:
радуйся, Благадатная,
Гасподзь з Табою.

Кандак сьвята Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы, глас 8Рэдагаваць

Табе, найвышэйшай Ваеначальніцы,
пазбаўленыя ад бед, мы, рабы Твае, Багародзіца, удзячнасьцю сьпяваем.
Ты ж, маючы моц непераможную, ад усялякіх бед вызваляй нас, што ўсклікнем да Цябе:
радуйся, Нявеста, Якая засталася Дзеваю.

Задастойнік сьвята Дабравешчаньня Прасьвятой БагародзіцыРэдагаваць

Дабравесьці, зямля, радасьць вялікую, усхваляйце, Нябёсы, Божую славу. Да жывога Божага Ківота няхай ніяк не дакранецца рука нячыстых, вусны ж верных, нямоўчна сьпяваючы Багародзіцы словы Ангела, з радасьцю няхай усклікаюць: «Радуйся, Благадатная, Гасподзь з Табою».

Народная традыцыяРэдагаваць

Згодна народным павер’ям у гэты дзень нават «І птушка гнязда ня ўе», шануючы вялікае сьвята.

ЗвычаіРэдагаваць

На Дабравешчаньне (Зьвеставаньне) ў Беларусі пякуць галёпы (булачкі) ў выглядзе «бусловай лапы»[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Ніна Шчарбачэвіч. «Рэстаратары нарэшце сталі да мяне прыслухоўвацца» // Ігуменскі тракт. — 5 лістапада 2013. — № 37 (52).

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Дабравешчаньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў