Кляменці Бялявін
беларускі матэрыялазнавец
Кляменці Яўгенавіч Бялявін (нар. 1949, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі матэрыялазнавец.
Кляменці Бялявін | |
Дата нараджэньня | 25 сакавіка 1949 (75 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1971) |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | матэрыялазнаўства |
Месца працы | Інстытут парашковай мэталюргіі |
Вядомы як | распрацоўнік спосабу электраімпульснай апрацоўкі парашковых матэрыялаў |
Навуковая ступень | доктар навук (2001) |
Распрацаваў спосаб электраімпульснай апрацоўкі парашковых матэрыялаў для атрыманьня порыстых матэрыялаў на іх аснове. Доктар тэхнічных навук (2001) і прафэсар (2006). Аўтар навуковых працаў пра кампазыцыйныя матэрыялы ў галіне электрафізыкі[2].
У 1971 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1973 годзе ўладкаваўся на працу ў Навукова-дасьледчы інстытут парашковай мэталюргіі. У 1993 годзе стаў загаднікам лябараторыі[3]. У 2003 годзе заняў пасаду намесьніка кіраўніка Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яданьня парашковай мэталюргіі НАНБ[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.18-1.djvu/358_996x9999.jpeg
- ^ а б Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 25 сакавіка 2014. — № 54 (27664). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Мікалай Савік. Бялявін Кляменці Яўгенавіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 358. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |