Уладзімер Папковіч

Уладзі́мер Папко́віч (нар. 25 сакавіка 1935, в. Дварэц, Вялейскі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт і перакладчык.

Уладзімер Папковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 (85 гадоў)
в. Дварэц, Вялейскі раён, Менская вобласьць
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык

БіяграфіяРэдагаваць

У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёну. У 1958 годзе скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў, дзе працаваў выкладчыкам нямецкай мовы па 1962 год. З 1962 па 1963 працаваў інжынэрам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытуту навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР. З 1963 па 1964 працуе выкладчыкам катэдры замежных моваў Менскай вышэйшае інжынэрна-радыётэхнічнай навучальні. З 1966 па 1970 гг. настаўнічаў у Віцебску і ў Віцебскім пэдінстытуце. З 1973 году выкладчык нямецкай і ангельскай моваў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. — старэйшы выкладчык Віцебскага пэдінстытута[1]. З 1998 па 2005 год — загадчык катэдры нямецкай мовы гэтага ўнівэрсытэту.

ТворчасьцьРэдагаваць

Друкавацца пачаў з 1962 году ў рэспубліканскіх, абласных і гарадзкіх выданьнях у Менску і Віцебску: часопісах «Нёман», «Полымя», «Маладосьць», альманахах «Далягляды», «Братэрства» і інш. Аўтар зборнікаў вершаў «На досьвітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі цень» (1988), «На тым стаю», «Рэшта», кнігі гумару «Вы будзеце смяяцца».

На беларускую мову перакладае творы нямецкіх, польскіх, расейскіх і цыганскіх паэтаў[2]. У ягоным перакладзе выйшлі кнігі Ёганэса Бэхера «Вяртаньне да сябе» (1988), Рут Крафт(de) «Востраў без маяка» (1987), «Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму» (1989). Аўтар перакладаў рамана Эрыха Рэмарка «Тры таварышы», п’есы Фрыдрыха Шылера «Вільгельм Тэль»[2], твораў шэрагу іншых нямецкіх, аўстрыйскіх і польскіх аўтараў.

На нямецкую мову пераклаў паэму Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе».

БібліяграфіяРэдагаваць

Зь нямецкай на беларускуюРэдагаваць

  • Ёганэс Р. Бэхер. «Вяртанне да сябе». Вершы («Мастацкая літаратура», 1985);
  • Рут Крафт. «Востраў без маяка». Раман («Мастацкая літаратура», 1987);
  • Закаханы вандроўнік: паэзія нямецкага рамантызму («Мастацкая літаратура», 1989);
  • Фрыдрых Шылер. Вільгельм Тэль (у кнізе: «Скарбы сусветнай літаратуры», «Мастацкая літаратура», 1993);
  • Эрых Марыя Рэмарк. Тры таварышы. Раман. Пераклад («Мастацкая літаратура», 1994).
  • Гудрун Паўзэванг. Хмара. Раман. Пераклад, (2011).
  • Томас Ман. «Сьмерць у Вэнэцыі». Апавяданьні. Пераклад, (2019).
  • «Выбраная лірыка». В. Мюлер. Пераклад. (З В. Сёмухам), (2019).

З расейскай і беларускай на нямецкуюРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць