Антоні Рамальетс Сымон (па-гішпанску: Antoni Ramallets Simón; 1 ліпеня 1924, Барсэлёна, Гішпанія — 30 жніўня 2013, Вільяфранка-дэль-Пэнэдэс, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст (брамнік), а таксама мэнэджар і трэнэр гішпанскіх клюбаў.

Антоні Рамальетс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 ліпеня 1924
Барсэлёна, Гішпанія
Памёр 30 ліпеня 2013 (89 гадоў)
Вільяфранка-дэль-Пэнэдэс, Гішпанія
Рост 182 см
Вага 82 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1942—1944
1944—1945
1946—1947
1946—1962
Мальёрка Пальма
Сан-Фэрнанда
Рэал Вальядалід (арэнда)
Барсэлёна



288 (0)
Зборныя
1948—1960
1950—1961
Каталёнія
Гішпанія
7 (0)
35 (0)
Трэнэрскія клюбы
1962—1963
1963—1964
1964—1965
1965—1966
1966—1967
1967—1968
1968—1969
Рэал Вальядалід
Рэал Сарагоса
Рэал Мурсія
Рэал Вальядалід
Лягроньнес
Эркулес Алікантэ
Эльчэ Ілісітана

Правёў большую частку сваёй кар’еры ў «Барсэлёне» ў 1950-х і пачатку 1960-х гадоў, выйграўшы Трафэй Саморы як найлепшы брамнік у Ля Лізе 5 разоў (гэта дасягненьне паўтарыў праз паўстагодзьдзя, у 2012 годзе Віктар Вальдэс), і атрымаўшы 17 асноўных клюбных трафэяў[1].

Рамальетс прадстаўляў Гішпанію на чэмпіянаце сьвету 1950 году. У 1960-х атрымаў некалькі трафэяў як мэнэджар, у прыватнасьці, выйграўшы два галоўныя трафэі з «Рэал Сарагоса».

Клюбная кар’ера

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Барсэлёне, Каталёнія; падпісаў кантракт з «Барсэлёнай» у 1947 годзе ва ўзросьце 23 гадоў, з клюбу «Рэал Вальядалід», дзе ён таксама правёў свой ​​першы сэзон пасьля продажу на правах арэнды. Ён вярнуўся ў клюб, дэбютаваўшы ў Ля Лізе ў матчы супраць «Сэвільлі» 28 лістапада 1948 году, які скончыўся перамогай зь лікам 2:1. Хоць гэта было яго адзінае зьяўленьне на працягу сэзону, ён у рэшце рэшт стаў гульцом асновы, зьяўляючыся неад’емнай часткай абароны, як яго каманда — тады «Клюб дэ Футбол Барсэлёна» (па завяршэньні Грамадзянскай вайны ва ўмовах дыктатуры Франка футбольным клюбам забаранілі выкарыстоўваць негішпанамоўныя назвы, у выніку каманда была ў 1941 годзе вымушана зьмяніць назву са старога, англамоўнага Football Club Barcelona на «правільнае» гішпанскае Club de Fútbol Barcelona) — працягваў выйграваць лігу (6 разоў) і ўнутраныя кубкі (5 разоў), а ў сэзоне 1951—1952, у якім «Барсэлёна» выйграла пяць галоўных трафэяў, ён гуляў у 28 матчах чэмпіянату, і ў першы раз атрымаў прыз Трафэй Саморы.

Да 1950 году Антоні быў важным чальцом клюбу «Барсэлёна», якая таксама ўключала такіх зорак як Жаана Сегара, Марыяна Гансальва Фальконэ, Ласла Куба, Шандар Кочыш, Эварыста дэ Маседа, Люіс Суарэс, Золтан Цыбар і іншыя. За час выступленьня за «Барсэлёну» ён адыграў у 538 матчах, у тым ліку 288 матчаў у розных лігах нацыянальных чэмпіянатаў.

На заходзе кар’еры гульца, у 1961 годзе, у фінале Кубка чэмпіёнаў-1961 супраць «Бэнфікі» пры ліку 1:1 36-гадовы капітан каманды Рамальетс забіў аўтагол, і матч скончыўся паразай 2:3.

Пасьля 1962 году Рамальетс стаў трэнэрам, за 7 гадоў трэнэрскай кар’еры зьмяніў 7 месцаў працы і 6 клюбаў.

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

За 11 гадоў Рамальетс згуляў 35 гульняў за Гішпанію, дэбютаваўшы супраць Чылі 29 чэрвеня 1950 году, падчас чэмпіянату сьвету па футболе 1950 году ў Бразыліі[2]. Падчас турніру ён атрымаў мянушку «Кот з Мараканы»[3].

Таксама сыграў сем гульняў за неафіцыйную каталёнскую зборную.

Жонка Пакіта Дамінгес, дзьве дачкі[4]

Узнагароды і трафэі

рэдагаваць

Клюбныя трафэі («Барсэлёна»):

Індывідуальныя трафэі:

«Сарагоса»:

  • Копа дэль Рэй: 1963-64
  • Кубак кірмашоў: 1963-64

Антоні Рамальетс памёр у сваім доме недалёка ад Барсэлёны 31 ліпеня 2013 году, ва ўзросьце 89 гадоў[5][6][7].

  1. ^ Las 85 vidas del 'Gato con Alas' azulgrana. Газета «La Vanguardia» (13 июля 2009). Праверана 2014-03-16 г.
  2. ^ Antonio Ramallets Simуn - International Appearances. The Introduction Page of the RSSSF -- The Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation. Праверана 2014-03-16 г.
  3. ^ Former Spain keeper Ramallets dies aged 89. euronews (31 ліпеня 2013). Праверана 2014-03-16 г.
  4. ^ Ушел из жизни Антонио Рамальетс. Сайт sports.ru. Праверана 2014-03-16 г.
  5. ^ Ha muerto Antoni Ramallets. Газета «El Mundo Deportivo» (30 ліпеня 2013). Праверана 2014-03-16 г.
  6. ^ Fallece a los 89 años Antoni Ramallets, el mítico portero del Barcelona (Antoni Ramallets, legendary Barcelona goalkeeper, dies at the age of 89). ABC (31 ліпеня 2013). Праверана 2014-03-16 г.
  7. ^ Ramallets cumple 89 años en casa. Газета «El Mundo Deportivo». Праверана 2014-03-16 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць