Варшаўская дамова

(Перанакіравана з «Арганізацыя Варшаўскай Дамовы»)

Варша́ўская дамо́ва (Дамова пра сябро́ўства, супрацо́ўніцтва і ўзаемадапамо́гу) ад 14 траўня 1955 году — дакумэнт, які замацаваў стварэньне вайсковага саюзу эўрапейскіх сацыялістычных краінаў начале з Савецкім Саюзам — Арганізацыя Варшаўскай Дамовы (АВД) і замацаваў двупалярнасьць сьвету на 44 годы. Падпісаньне дамовы было ў адказ на ўваход ФРН у НАТО[1].

Варшаўская дамова

Дамову падпісалі Альбанія, Баўгарыя, Вугоршчына, НДР, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына 14 траўня 1955 году на Варшаўскай нарадзе эўрапейскіх краінаў па забясьпячэньні міру і бясьпекі ў Эўропе. Дамова набыла моц 5 чэрвеня 1955 году. У 1962 годзе ўрад Альбаніі спыніў удзел у працы Арганізацыі Варшаўскай дамовы, а ў 1968 годзе абвясьціў пра скасаваньне дамовы[2].

26 красавіка 1985 году, з-за сканчэньня тэрміну дзеяньня, была працягнута на 20 год. У сувязі з палітычнымі зьменамі ў СССР і іншых краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў лютым 1991 году дзяржавы-ўдзельніцы АВД распусьцілі ейныя вайсковыя структуры, а 1 ліпеня 1991 падпісалі Пратакол пра поўнае спыненьне дзейнасьці Дамовы.

Умовы дамовы

рэдагаваць

Дамова складалася з прэамбулы і 11 артыкулаў. У адпаведнасьці зь яго ўмовамі і Статутам ААН, дзяржавы — удзельнікі Варшаўскай дамовы абавязваліся ўстрымлівацца ў сваіх міжнародных адносінах ад пагрозы сілаю ці яе ўжываньня, а ў выпадку ўзброенага нападу на каго-небудзь зь іх, аказаць неадкладную дапамогу ўсімі сродкамі дзяржавам, якія падвергліся нападу.

Кіраўнічыя органы

рэдагаваць
  • Палітычны кансультатыўны камітэт (ПКК) — для правядзеньня кансультацыяў і разгляда пытаньняў, якія ўзьнікаюць у зьвязку з ажыцьцяўленьнем Варшаўскай дамовы.
  • Аб’яднанае камандаваньне ўзброенымі сіламі (АКУС) — для забесьпячэньня ўзаемадзеяньня ўзброеных сілаў і ўмацаваньня абараназдольнасьці краінаў — удзельніцаў Варшаўскай дамовы.

Вайсковыя кіраўнікі АВД

рэдагаваць
 

Галоўнакамандуючыя Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краінаў-удзельніцаў Варшаўскай дамовы

рэдагаваць

Начальнікі штаба Аб’яднаных узброеных сілаў краінаў-удзельніцаў Варшаўскай дамовы

рэдагаваць

Дзейнасьць

рэдагаваць

Жнівень 1968 году — увод войскаў у Чэхаславаччыну (прыгнечаньне Праскае вясны)

Дэклярацыі

рэдагаваць

На Маскоўскім паседжаньні ПКК (1958) была прынята Дэклярацыя, у якой прапанавалася скласьці пакт пра ненапад паміж дзяржавамі — удзельнікамі Варшаўскай дамовы і чальцамі НАТА.

У прынятай на паседжаньні ПКК у Маскве (1960) Дэклярацыі саюзныя дзяржавы ўхвалілі рашэньне Савецкага ўраду ў аднабаковым парадку адмовіцца ад ядравых выпрабаваньняў пры ўмове, што заходнія дзяржавы таксама не адновяць ядравых выбухаў, і заклікалі стварыць спрыяльныя ўмовы для завяршэньня выпрацоўкі дамовы пра спыненьне выпрабаваньняў ядравай зброі.

На Варшаўскай нарадзе ПКК (1965) абмяркоўвалася становішча, якое склалася ў зьвязку з плянамі стварэньня шматбаковых ядравых сілаў НАТА, а таксама разгледжаныя ахоўныя меры на выпадак ажыцьцяўленьня гэтых плянаў. Будапэшцкая нарада ПКК (1966) — прынята Дэклярацыя пра ўмацаваньне міру і бясьпекі ў Эўропе.

Вучэньні і манэўры

рэдагаваць

Праводзіліся сумесныя камандна-штабныя і вайсковыя вучэньні і манэўры. Вучэньні праводзіліся на тэрыторыі ўсіх уваходных у АВД краінаў. Да ліку найболей буйных ставіліся вучэньні пад кодавымі назвамі «Квартэт» (1963), «Кастрычніцкі штурм» (1965), «Радопы» (1967), «Днепр» (1967), «Поўнач» (1968), «Братэрства па зброі» (1970), «Захад-81» (1981), «Шчыт-82» (1982).

Падчас дзеяньня Варшаўскай Дамовы паміж выведкамі краінаў-удзельніцаў вялася сталая каардынацыя, з 1979 году пачала дзейнічаць глябальная сыстэма радыёэлектроннае выведкі — Сыстэма аб’яднанага ўліку зьвестак пра праціўніка (САУД), якая ўключала ў сябе сродкі радыёэлектроннае і касьмічнае выведкі СССР, Баўгарыі, Вугоршчыны, Польшчы, Чэхаславаччыны, НДР, а таксама якія не ўваходзілі ў Варшаўскую Дамову Віетнаму, Манголіі і Кубы.

  1. ^ David S. Yorst. NATO Transformed: The Alliance’s New Roles in International Security. (Washington D.C.: U.S. Institute of Peace Press, 1998), 31.
  2. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 14 траўня 2014. — № 87 (27607). — С. 8. — ISSN 1990-763x.