Бітва на Соме
Бітва на Соме (1 ліпеня — 19 лістапада 1916) — найбуйнейшая бітва ў Першай Сусьветнай вайны, падчас якой загінула каля мільёна чалавек.
Бітва на Соме | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Вялікая Брытанія Францыя Аўстралія Канада Новая Зэляндыя Аўстралія | Нямецкая Імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Дуглас Гэйг Фэрдынанд Фош | Мак фон Галлвіч, Фрыц фон Белоў | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
13 брытанскіх і 11 францускіх дывізій (пачаткова) 51 брытанская і 48 францускіх дывізій (напрыканцы) | 10,5 дывізый (пачаткова) 50 дывізый (напрыканцы) | ||||||||
Страты | |||||||||
620 000 100 танкаў | 450 000 | ||||||||
Бітва адбывалася між брытанскімі і нямецкімі сіламі ў Паўночнай Францыі (Пікардзія) на рацэ Сома.
Падрыхтоўка
рэдагавацьНа канфэрэнцыі ў Шанціліі ў сьнежні 1915 камандваньне краінаў Антанты дамовілася з новага году аб каардынацыі вайсковых апэрацыяў. Наступы як на Заходнім, так і на Ўсходнім франтах мусілі распачынацца адначасова. Расейская армія і італьянская павінны былі заатакаваць 15 чэрвеня 1916. На Заходнім фронце на раце Сома брытанцы і французы ішлі ў наступ 1 ліпеня.
Плян быў зацьверджаны 10 лютага 1916. Апэрацыя на Соме павінна была праводзіцца трыма францускімі і двума ангельскімі арміямі (64 дывізіі). Але шматлікія страты французаў у бітве пад Вэрдэнам прывялі да таго, што цяжар наступу прыпаў на брытанскія войскі. Фронт прарыву скараціўся з 70 да 40 км.
Брытанскі камандуючы Дуглас Гэйг зьбіраўся атакаваць 2 нямецкую Армію (гэн. Фрыц фон Белоў) сіламі 4 Брытанскай Арміі (гэн. Гэнры Раўлінсон), што мела 16 дывізій і часткай 3 Брытанскай арміі (гэн. Эдмунд Алленбі) — 2 дывізіі. Дапаможны ўдар наносіла француская 6 Армія генэрала Файоля. Усёй апэрацыяй кіраваў гэн. Фош.
Брытанцы плянавалі распачаць працяглае артылерыйскае бамбардаваньне нямецкіх умацаваньняў, якія пасьля б як меркавалася пяхота зойме бяз усялякіх намаганьняў, «артылерыя спусташае — пяхота займае».
Падрыхтоўка да апэрацыіі вялася 5 месяцаў, была разгорнута інфраструктура, назапашаны снарады ад 1700 да 3000 на гармату ў залежнасьці ад калібру. На вучастку прарыву знаходзілася да 3500 ствалоў артылерыі, больш 300 самалётаў.
Немцы заўважылі падрыхтоўку да наступу, але лічылі, што пасьля бітвы пад Вэрдэнам, французы скрываўлены, а ангельцы ня могуць адныя весьці маштабныя дзеяньні.
На вучастку прарыву немцы мелі тры пазыцыі абароны якія дасягалі 7-8 км ў глыб. Умацаваньні вяліся два гады, меліся бэтонныя бліндажы да 10 мэтраў ў глыб, сыстэма апорных пунктаў, кожная пазыцыя мела загароджу з калючага дроту на 30-40 мэтраў.
Ход бітвы
рэдагавацьЗ-за цяжкага становішча саюзьнікаў апэрацыя пачалася раней. 24 чэрвеня распачаўся артабстрэл нямецкіх пазыцыяў і працягвалася 7 дзён. Было ўжыта 1,5 млн снарадаў. Аднак тая артпадрыхтоўка не прынесла жаданага выніку. Фартэцыі немцаў былі мацнейшыя і лепей замаскаваныя, чым лічылі брытанцы. Хаця першая лінія абароны была значна пашкоджана, і 50% нямецкіх батарэй былі разьбіты, немцы за час артабстрэлу пасьпелі сьцягнуць дадаткова тры дывізіі і 30 батарэй цяжкой артылерыі.
1 ліпеня па нямецкай 1-й лініі было выпушчаны колькі мінаў, а пасьля артылерыі перанесла абстрэл у глыб нямецкай абароны. Нямецкія жаўнеры ў гэты час пакінулі бліндажы і занялі баявое становішча. Брытанская пяхота была спынена кулямётным агнём. У першы дзень брытанцы страцілі каля 60 тысячаў жаўнераў (21 тысяча забітымі і бязь зьвестак і больш 35 тысячаў параненымі) — збольшага добраахвотнікаў, што ішлі ў войска на хвалі энтузіязму. Асабліва пацярпелі афіцэры, колер формы якіх вылучаўся ад шараговых жаўнераў. Больш пасьпяховымі былі вынікі атакі ў французаў, якія здолелі заняць дзьве пазыцыі нямецкіх ўмацаваньняў. Быў захоплены Барлё, але такі імклівы наступ ня прадугледжваўся графікам агульнай апэрацыі і войска было адведзена назад. 5 ліпеня атакі аднавіліся, але немцы здолелі аднавіць умацаваньні і прывесьці новыя часткі. На працягу ліпеня-кастрычніка 1916 французы зацята спрабавалі ўзяць Барлё, але больш ня здолелі гэта зрабіць.
Наступныя месяцы прынесьлі шэраг цяжкіх бітваў, якія невялікія тэрытарыяльныя здабыткі. Немцы вымушаны былі правесьці перагрупаваньне сваіх сілаў і зьняць частку дывізій з пад Вэрдэна.
У гэты час расейская армія распачала 13 чэрвеня няўдалую Скробава-Гарадзішчанскую апэрацыю пад Баранавічамі. Брусілаўскі прарыў на аўстра-вугорскім фронце прымусіў Нямеччыну прыйсьці на дапамогу саюзьніку і даслаць частку войска на Ўсходні фронт. У жніўні нямецкі рэзэрв на Заходнім фронце складала адна дывізія.
Сытуацыя пачала выпраўляцца ў верасьні. 3 верасьня распачаўся новы наступ. Пасьля артпадрыхтоўкі, у якой удзельнічала 1900 цяжкіх гармат, дзьве брытанскія і дзьве францускія арміі пайшлі ў атаку. Войска Антанты здолела заглыбіцца на 3-4 км.
Удзел танкаў
рэдагаваць15 верасьня ўпершыню ў вайне быў ужыты танк (з брытанскага боку). Хаця ў атацы здолела прыняць удзел толькі 18 танкаў з 50, і наступалі яны асобна на фронце 10 км, іх псыхічны ўплыў на нямецкую пяхоту быў вялічэзны. У выніку ангельцы здолелі прасунуцца на 5 км з 5 гадзін бою, у той час як раней прасоўваньне на некалькі сот мэтраў цягнула за сабою шматлікія страты.
У той самы час перамога пачала хіліцца на бок брытанцаў. Немцы былі зьнясіленыя моцнай брытанскай артпадрыхтоўкай і выкарыстаньнем танкаў. Але наступныя атакі танкаў ня прынесьлі такога самага выніку — нямецкія жаўнеры хутка навучыліся змагацца з танкамі.
25—27 верасьня ангельска-францускае войска заняло вышыні над рэкамі Сома і Анкр.
Пагаршэньне надвор’я прымусіла генэрала Гэйга стрымаць наступ.
Вынікі
рэдагавацьБітва скончылася 18 лістапада 1916. Пасьля чатырох месцаў баёў войскі Антанты прасунуліся на 12 км на адрэзку 40 км. Страты з абодвух бакоў былі вялізарныя: брытанцы — 419 654, французы — 204 253 разам 623 907 чалавек, зь іх забітымі й бязь зьвестак — 146 431 чалавек. Немцы — больш за 465 тысячаў, зь іх забітымі й бязь зьвестак — 164 055 чалавек.
Мэта апэрацыі — скрываўленьне нямецкай арміі і паляпшэньне ўмоваў для саюзьнікаў была часткова выканана, але коштам вялікіх страт.