Георгі Шанько
Гео́ргі Гео́ргіевіч Шанько́ (1936, Наваградак, цяпер Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 2013, Менск, Беларусь) — беларускі дзіцячы нэўроляг-навуковец.
Георгі Шанько | |
Дата нараджэньня | 1 ліпеня 1936 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 сьнежня 2013 (77 гадоў) |
Месца вучобы | Менскі мэдычны інстытут (1958) |
Навуковая сфэра | нэўралёгія |
Месца працы | РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі |
Вядомы як | стваральнік беларускай школы дзіцячай нэўралёгіі |
Навуковая ступень | доктар мэдычных навук[d] |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шанько.
Заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых нэўролягаў Беларусі. Доктар мэдычных навук (1974), прафэсар (1985) і заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1995)[1]. Акадэмік Беларускай акадэміі мэдычных навук[2].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1958 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут. У 1965 годзе ўладкаваўся ў Беларускі навукова-дасьледчы інстытут нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыятэрапіі (БелНДІННФ). У 1970-м стаў галоўным дзіцячым нэўролягам Беларусі і заставаўся на пасадзе да 2002 году. У 1973 годзе заняў пасаду намесьніка кіраўніка па навуковай працы ў БелНДІННФ. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1980-м перайшоў на працу ў Беларускую мэдычную акадэмію пасьлядыплёмнай адукацыі (БелМАПА). У 1985-м атрымаў званьне прафэсара. У 1987 годзе заняў у БелМАПА пасаду прарэктара па лячэбнай працы, на якой заставаўся да 1999 году. У 1995 годзе атрымаў званьне заслужанага дзеяча навукі Беларусі. У 1997 стаў старшынём Навуковай мэдычнай рады Міністэрства аховы здароўя Беларусі, якую ўзначальваў да 2002 году[1].
Дасьледаваньні
рэдагавацьНапісаў навуковыя працы па гіпэкінэзах і эпілепсіі. Разам з Аляксандрам Руцкім стварыў кірунак у дзіцячай нэўралёгіі і артапэдыі па спалучаных і ўзаемазьвязаных пашкоджаньнях[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Шанько // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 370. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
- ^ Шчыра смуткуем // Зьвязда : газэта. — 12 сьнежня 2013. — № 234 (27599). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |