Віктар Цой
Віктар Робэртавіч Цой нарадзіўся ў Ленінградзе ў сям’і выкладчыка фізкультуры Валянціны Васільеўны Цой і інжынэра Робэрта Максімавіча Цоя. Адзінае дзіця ў сям’і. З 1974 да 1977 наведвае сярэднюю мастацкую школу, дзе ўзьнікае гурт «Палата № 6» на чале з Максімам Пашковым. Пасьля выключэньня за непасьпяховасьць з мастацкага вучылішча імя В. Сярова (зараз імя Мікалая Рэрыха) паступае ў СГПТВ-61 на спэцыяльнасьць «разьбяра па дрэве». У маладосьці быў прыхільнікам актора Міхаіла Баярскага і Ўладзімера Высоцкага, пазьней Бруса Лі, імідж якога пачаў пераймаць. Захапляўся ўсходнімі адзінаборствамі, прафэсійна выразаў фігуркі з дрэва нэцкэ.
Віктар Робэртавіч Цой | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 21 чэрвеня 1962 |
---|---|
Месца нараджэньня | Санкт-Пецярбург, СССР |
Дата сьмерці | 15 жніўня 1990 |
Месца сьмерці | Латвія |
Прычына сьмерці | дарожна-транспартнае здарэньне |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | паэт, актор, сьпявак, гітарыст, кампазытар, аўтар-кампазытар, актор кіно, маляр, аўтар-выканаўца, пясьняр, качагар, рок-музыка |
Жанры | рок-музыка, новая хваля[d] і пост-панк |
Бацька | Robert Tsoi[d] |
Дзеці | Аляксандар Цой[d] |
Подпіс | ![]() |
ФільмаграфіяРэдагаваць
У 1988 годзе паводле вынікаў апытаньня кінакрытыкаў часопіса «Советский экран» за выкананьне ролі Моро Цой быў названы лепшым акторам году.
- 1986 — «Йа-Хха» (дакумэнтальнае відэа). Рэжысэр Рашыд Нугманаў
- 1986 — Канец канікул. Рэжысэр Сяргей Лысенка
- 1987 — Рок (дакумэнтальныя кадры). Рэжысэр Аляксей Учыцель
- 1988 — «Аса». Рэжысэр Сяргей Салаўёў
- 1988 — «Ігла». Рэжысэр Рашыд Нугманаў
- 1992 — «Апошні герой». Рэжысэр Аляксей Учыцель
Сям’яРэдагаваць
- Марыяна Цой (1959—2005) — жонка
- Аляксандар Цой (1985) — сын
Глядзіце таксамаРэдагаваць
- Песьня «Хочу перемен!»
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Фан-сайт
- Фан-сайт
- Фан-сайт
- Віктар Цой і «Кіно» на киноман.net
- Біяграфія Віктара Цоя на peoples.ru
- Артыкул пра акторскія працы Віктара Цоя і здымках рок-гурта «Кіно»
- Віктар Цой — Інтэрв’ю на YouTube
- Кіношнік — Сайт прыхільнікаў творчасьці Віктара Цоя і рок-гурта Кіно
- Віктар Цой і гурт КІНО — зорка з імем Сонца
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |