Саўтгэмптан
Саўтгэмптан (па-ангельску: Southampton) — горад і порт на паўднёвым узьбярэжжы Вялікабрытаніі, на беразе Ля-Маншу. Зьяўляецца самым буйным горадам у цырыманіяльным графстве Гэмпшыр. Горад месьціцца за 111 км на паўднёвы захад ад Лёндану і за 24 км на паўночны захад ад Портсмуту. Саўтгэмптан ёсьць буйным портам і найбліжэйшым горадам Нью-Форэсту. Саўтгэмптан атрымаў гарадзкі статус у 1964 годзе.[1]
Саўтгэмптан | |
Southampton | |
![]() | |
Дата заснаваньня: | 43 да н. э. |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Цырыманіяльнае графства: | Гэмпшыр |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 271 173 чал. |
Тэлефонны код: | 0238 |
Паштовы індэкс: | SO |
Геаграфічныя каардынаты: | 50°54′ пн. ш. 1°24′ з. д. / 50.9° пн. ш. 1.4° з. д.Каардынаты: 50°54′ пн. ш. 1°24′ з. д. / 50.9° пн. ш. 1.4° з. д. |
Саўтгэмптан на мапе Вялікабрытаніі ![]() ![]() Саўтгэмптан | |
![]() | |
http://www.southampton.gov.uk |
Паводле перапісу насельніцтва 2001 году Саўтгэмптан і Портсмут былі запісаныя як часткі асобных гарадзкіх акругаў, аднак падчас перапісу 2011 году яны былі аб’яднаныя ў адзіную акругу. Такім чынам агулам насельніцтва ўзбольшанай акругі склала 855 569 чалавек, што ёсьць шостым такім паказчыкам у Ангельшчыне[2]. Плошча 49,84 км². Паштовыя індэксы SO14—SO19. Тэлефонны код 023.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ City Status for Southampton. The Times. February 12, 1964.
- ^ «2011 Census – Built-up areas». ONS.