Вінцэсь Каратынскі

беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, перакладнік

Вінцэнт Аляксандравіч Каратынскі (1831; в. Селішча, цяпер Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 1891; Варшава, цяпер Польшча) — беларускі пісьменьнік і перакладнік.

Вінцэсь Каратынскі
лац. Vinceś Karatynski
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Вінцэнт Аляксандравіч Каратынскі
Нарадзіўся 15 чэрвеня 1831(1831-06-15)
вёска Селішча, Наваградзкі павет, Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр 7 лютага 1891(1891-02-07)[1] (59 гадоў)
Варшава, Прывісьлінскі край, Расейская імпэрыя
Пахаваны
Дзеці Бруна Вінцэнт Каратынскі[d], Людвік Станіслаў Каратынскі[d] і Уладыслаў Райнальд Каратынскі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналіст
Гады творчасьці 1851—1867
Жанр Паэзія
Мовы Беларуская, польская
Значныя творы Паэма «Таміла» (1858)
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і былога прыгоннага селяніна Аляксандра Каратая, бацька атрымаў вольную ад свайго пана Яна Залескага, верагодна, на просьбу Марка Татароўскага, апекуна Юзафаты з Далідовічаў — шляхцянкі зь якой Аляксандар Каратай хацеў ажаніцца. Калі ў Аляксандра зь Юзафатай было ўжо трое сыноў — Вінцэсь, Ян і Міхал, ён утапіўся ў Нёмане, а празь нейкі час Юзафата выйшла замуж за свайго былога апекуна. Адукацыю Вінцэсь Каратынскі набыў самавукам, пад наглядам мясцовага арганіста. Навучыў чытаць і пісаць малодшых братоў. Працаваў хатнім настаўнікам. У 1850—1862 гадох быў сакратаром Улідзіслава Сыракомлі. За кароткі час самавукам атрымаў выдатную адукацыю, апроч беларускай і польскай, валодаў расейскай, чэскай, францускай і нямецкай мовамі, троху ведаў з лаціны. Граў на скрыпцы. Разам з расейскім пісьменьнікам Мікалем Лясковым вандраваў Літвой (Беларусьсю). Супрацаваў з польскімі газэтамі і часопісамі, друкаваў артыкулы, тэматычна зьвязаныя зь беларускім краем.

Дэбютаваў у друку ў 1856 годзе. Аўтар зборнік паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама Вінцэсю Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў». Зь беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане». У 1994 годзе выйшаў збонік твораў.

Перакладаў на польскую мову творы Гайнрыха Гайнэ, Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава ды іншых. Пакінуў шмат біяграфічных нататкаў пра Адама Міцкевіча, гістарычна-краязнаўчых нататкаў пра Наваградак і Наваградчыну.

На беларускую мову яго творы перакладалі Раіса Баравікова, Рыгор Барадулін, Пятро Бітэль, Уладзімер Мархель, Генадзь Тумаш.

Варшаўская літаратурная і журналісцкая супольнасьць называла Каратынскага «барадатым ліцьвінам»[2].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Каратынскі В. Творы / Уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. 2-е выд., дап. Мн., 1994.

Літаратура

рэдагаваць
  • Мальдзіс А. Вінцэсь Каратынскі // Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969. С. 64—74.
  • Каратынскі В. Творы / Уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. 2-е выд., дап. Мн., 1994.