Цівалі (Капэнгаген)
Каардынаты: 55°40′25″ пн. ш. 12°34′06″ у. д. / 55.67361° пн. ш. 12.56833° у. д. Ці́валі (па-дацку: Tivoli) — парк атракцыёнаў і забаваў у Капэнгагене (Данія), адкрыты 15 жніўня 1843 году. Гэта найпапулярнейшы парк забаваў у Скандынавіі і чацьверты ў Эўропе пасьля Дыснэйлэнду, Эўропа-парку і Эфтэлінгу: у 2012 року сюды завіталі 4,033 мільёну наведнікаў[1].
Мінуўшчына
рэдагавацьСьпярша парк меў назву «Tivoli & Vauxhall»[2]; «Tivoli» — ад парыскага парку забаваў (які ў сваю чаргу названы ад італьянскага места ля Рыму), а «Vauxhall» — ад парку забаваў у Лёндане. Ягоны заснавальнік, Георг Карстэнсэн (1812—1857), атрымаў пяцігадовы дазвол на будаўніцтва, сказаўшы каралю Хрыстыяну VIII, што «калі людзі забаўляюцца, то ня думаюць пра палітыку». Манарх надаў Карстэнсэну прыкладна 15 акраў (61 000 м²) умацаванага гласісу за Заходняй Брамай у арэнду. Таму да 1850-х Цівалі знаходзіўся па-за межамі места.
Ужо тады ў Цівалі дзейнічалі наступныя забаўкі: будынкі ў экзатычным стылі выдуманага Ўсходу: тэатар, сцэнічныя пляцоўкі, рэстараны ды кавярні, кветнікі, мэханічныя атракцыёны кшталту каруселяў і прымітыўная чыгунка. З надыходам цемры парк асьвятлялі каляровыя лямпачкі, у асобныя вечары запускалі фаервэркі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Tivoli: Besøgstal 2012 samlet højere end 2011 (дацк.). TEA (2 January 2013).
- ^ Tivoli — Tivoli Gardens Copenhagen — Copenhagen Portal — Tourist Guide. Copenhagenet.dk. Retrieved on 15 August 2011.
Літаратура
рэдагаваць- 1995—2005: Clavé, Salvador Anton: The global Theme Park Industry. 2007, S. 65
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (дацк.)