Мікола Дварэцкі
беларускі паэт, рэлігійны дзяяч
Мікола Дварэцкі (пс. Мікола Базылюк; 6 верасьня 1903, Іказьнь, Браслаўшчына — 15 жніўня 1988, Румія) — беларускі паэт і рэлігійны дзяяч.
Біяграфія
рэдагавацьБыў сябрам праваслаўнай фракцыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Супрацоўнічаў зь Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры. У 1928 годзе арыштоўваўся польскімі ўладамі.
У 1939—1941 гадах настаўнік у Мёрах. У 1942 годзе вывезены немцамі на прымусовыя працы ў Прусію.
Пасьля вайны жыў у Польшчы, на Узьбярэжжы. З 1956 году друкаваў вершы і карэспандэнцыі ў беластоцкай «Ніве». Пахаваны ў Лембарку.
Творы
рэдагаваць- Зборнік «Там і тут», 2008
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |