Ігар Варашкевіч
Ігар Варашкевіч (нарадзіўся 15 жніўня 1960 году) — беларускі рок-музыкант, нарадзіўся ў Баранавічах. Скончыў тэатральна-мастацкі інстытут, мастацка-прамысловы факультэт, спэцыялізацыя — інтэр’еры.
Ігар Варашкевіч | |
![]() Ігар Варашкевіч на «Басовішчы–2008» | |
Дата нараджэньня | 15 жніўня 1960 (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Баранавічы, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1983 — цяпер |
Жанры | рок, блюз |
Інструмэнты | гітара |
Гурты | «Бонда», «Рокіс», «Крама» |
У 1983—1989 гадах быў вакалістам, потым лідэрам гурта «Бонда»[1]. Пасьля распаду «Бонды» ў 1989 годзе, сышоў у гурт «Рокіс», які ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт «Крама». Грае ў «Краме» дагэтуль. У 2008 годзе ў менскай галерэі «Подземка» прайшла выстава мастацкіх прац Ігара Варашкевіча, арганізаваная ім разам з мастачкай Нікай Сандрас.
Мае сына.
ЛітаратураРэдагаваць
- Д.П. ВАРАШКЕВІЧ ІГАР (Ворошкевич Игорь, Varashkevich Ihar) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 54–55. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Сяргей Будкін. (2011-05-10) Ігар Варашкевіч: "Пасьля падзеяў 19-га на наша тэлебачаньне сам не пайду"(бел.). Свабода. Праверана 2020-04-10 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.