Адкрыць галоўнае мэню

Міхаіл Пліс (15 жніўня 1858, Гарадзеншчына — 29 красавіка 1924, Вільня) — беларускі праваслаўны сьвятар і грамадзкі дзеяч.

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1879 годзе. Працаваў у парафіях Вільні й Ашмянскага павету. З 1 верасьня 1903 году выкладчык царкоўнаславянскай мовы ў Віленскай жаночай вучэльні духоўнага ведамства. У 1903—1912 гадах старшыня праўленьня Касы дапамогі праваслаўнага духавенства Літоўскай эпархіі.

Прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы.

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі знаходзіўся ў Маскве. Давераная асоба будучага патрыярха Ціхана падчас працы Маскоўскага царкоўнага сабора 1917—1918 гадоў. Вясною 1918 году зьехаў у Вільню. Сябра Віленскай духоўнай праваслаўнай кансысторыі, ключар Віленскага катэдральнага сабору.

Уваходзіў у склад Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны ў 1919—1920 гадах, Віленскага беларускага нацыянальнага камітэту.

У 1919—1923 гадах выкладаў на беларускай мове Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі.

У 1921 годзе прапаноўваў стварыць у Вільні Сьвятатроіцкае беларускае праваслаўнае таварыства. Адзін з сузаснавальнікаў Таварыства беларускай школы. Удзельнік у 1923 годзе Першага зьезду выкладчыкаў заходнебеларускіх гімназіяў.

Прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі. Падрыхтаваў да друку працу па гісторыі праваслаўнай царквы (захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Летувы).

Сябра беларускага праваслаўнага сьвятара Міхаіла Галянкевіча.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Пліс Міхаіл // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Менск-Мюнхэн: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3