Віктар Шандаровіч

савецкі і расейскі пісьменьнік, вядоўца, праваабаронца
(Перанакіравана з «Віктар Шэндэровіч»)

Віктар Анатолевіч Шандаровіч[2] (па-расейску: Ви́ктор Анато́льевич Шендеро́вич, 15 жніўня 1958, Масква) — расейскі і ізраільскі журналіст, празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, тэлевядоўца і радыёвядоўца, сатырык, публіцыст, пэдагог беларускага паходжаньня[3]. Калумніст часопісу The New Times.

Віктар Шандаровіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 жніўня 1958(1958-08-15) (66 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці сцэнарыст, сатырык, публіцыст, палітык, радыёвядучы, тэлевядовец
Гады творчасьці 1991 — цяпер
Мова расейская мова
Узнагароды
http://www.shender.ru/

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся з сям'і інжынэра Анатоля Семяновіча Шандаровіча (1930—2017) і пэдагога Інэсы Яўсееўны Дазорцавай (1929—2011). Дзед па бацькоўскай лініі, Сямён Маркавіч Шандаровіч (1903—1984), інжынэр-хімік, працаваў на заводзе ЗІЛ, двойчы падвяргаўся палітычным рэпрэсіям у 1929 і 1948 гадах. Бабуля па бацькоўскай лініі — Лідзія (народжаная Эйдля)[4]. Другі дзед, Яўсей Самуілавіч Дазорцаў, быў начальнікам аддзелу СПА Наркамату вугальнай прамысловасьці. Старэйшы лейтэнант Яўсей Дазорцаў, камандзір роты 477-га стралковага палка[5]. 161-й стралковай дывізіі — будучай 4-й гвардзейскай стралковай Апосталаўска-Вэнскай Чырванасьцяжнай дывізіі, загінуў на фронце 7 кастрычніка 1941 году[6] пад Ленінградам[7][8][9]. Пахаваны ў в. Гонтавая Ліпка Ленінградзкай вобласьці[10].

У 10 клясе Віктара Шандаровіча заўважае Канстанцін Райкін і Шандаровіч патрапіў на навучаньне ў тэатральную школу Алега Табакова. Гэты факт вызначыў далейшы лёс падлетка. У 1975 годзе ён паступае на рэжысуру і праз 5 гадоў пасьпяхова абараняе дыплём Маскоўскага інстытуту культуры і мастацтваў.

Пасьля навучаньня Віктар праходзіць тэрміновую службу ў войску. У далейшым ён казаў, што менавіта служба дала яму многія сюжэты, якія ён увасобіў у сваіх сатырычных творах. Аж да 1990 году Шандаровіч працаваў у ГІТІСе, дзе не толькі выкладаў сцэнічнае майстэрства, але і ставіў ўласныя карціны. Так, у 1988 годзе па сатырычных расказах Віктара выступіў Генадзь Хазанаў. Аднак пік кар'еры рэжысёра прыйшоўся на 1990-я гады.

Адной з прычынаў зьнішчэньня расейскімі ўладамі старога НТВ былі "Куклы" і праграма "Ітого", якія рыхтаваў і веў Віктар Шандаровіч. Супрацоўнічае з «Радыё Свабода»: з 29 ліпеня 2003 па 27 сьнежня 2009 году вёў перадачу «Все свободны», да жніўня 2015 года публікаваўся на сайце радыёстанцыі як адзін з калумністаў.

З 14 лістапада 2003 па 28 чэрвеня 2008 году - мастацкі кіраўнік і вядучы праграмы "Плаўлены сырок" на радыёстанцыі "Эхо Москвы".

10 студзеня 2022 году паведаміў у соцсетках, што зьехаў з Расеі ў мэтах бясьпекі[11].

Творчасьць

рэдагаваць
  • 2001 — Два ангелы, чатыры чалавекі
  • 2002 — Цёзка Швэйцэра
  • 2007 — Пятрушка
  • 2010 — Пацярпелы Гольдзінэр
  • 2011 — Вечаровы выезд таварыства сьляпых
  • 2011 — Цяперашні момант
  • 2019 — Пабачыць Солсбэры

Па п'есе «Пацярпелы Гольдзінэр» у 2014 годзе быў пастаўлены спэктакаль, у якім галоўную роль граў Уладзімер Этуш[12].

  1. ^ http://www.quora.com/Who-is-behind-the-attack-on-Victor-Shenderovich-in-Moscow-Was-he-beaten-because-he-is-Jewish
  2. ^ Ганна Соўсь. Шандаровіч: Ад дзясяткаў мільёнаў тэлегледачоў 15 гадоў таму да выхаду з плякатам да мінакоў // Беларуская служба Радыё «Свабода», 1 верасьня 2014 г. Праверана 13 студзеня 2022 г.
  3. ^ https://www.youtube.com/watch?v=pZZ6JOZYaUg&ab_channel=%D0%B6%D0%B8%D0%B7%D0%BD%D1%8C-%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D0%BD%D0%B0
  4. ^ Шендерович: «Дед из Беларуси — единственный из 183 человек живым проскочил 1937 год»
  5. ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, погиб,. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
  6. ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, погиб,. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
  7. ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, __.10.1941, погиб,. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
  8. ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, , погиб (пропал без вести),. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
  9. ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, убит,. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
  10. ^ Память народа :: Донесение о безвозвратных потерях :: Дозорцев Евсей Самойлович, 07.10.1941, убит,. pamyat-naroda.ru. Праверана 2016-01-06 г.
  11. ^ «Мірнаму пратэсту ў таталітарным грамадзтве наканаваная параза», — Шандаровіч пра свой ад’езд і кроў беларусаў, Радыё Свабода, 13-01-2022
  12. ^ «Потерпевший Гольдинер» (2014) Праверана 2020-11-30 г.