Салечніцкі раён
Салечніцкі раён (лет. Šalčininkų rajono savivaldybė) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Летувы ў складзе Віленскага павету, на мяжы зь Беларусьсю. Адносіцца да выдуманага летувіскімі ідэолягамі этнаграфічнага рэгіёну Дзукія (Віленшчына). Значная частка раёну з трох бакоў абкружана Беларусьсю. Большая частка насельніцтва (80,4%) складаюць палякі.
Салечніцкі раён | |
Šalčininkų rajono savivaldybė | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Віленскі павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Салечнікі |
Улучае | 13 старостваў |
Найбольшы горад | Салечнікі, Эйшышкі, Яшуны |
Кіраўнік | Зьдзіслаў Палевіч |
Афіцыйныя мовы | летувіская |
Насельніцтва (2007) | 38 428 (1,1%, 28-е месца) |
Шчыльнасьць | 33,6 чал./км² |
Плошча | 1491 км² (2,3%, 15-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 193 ± 72 м[1] |
Месцазнаходжаньне Салечніцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | LT-42 |
Тэлефонны код | +380 |
Паштовыя індэксы | 17116[1] |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Паселішчы
рэдагавацьУ складзе Салечніцкага раёну знаходзяцца наступныя населеныя пункты:
- 3 гарады — Салечнікі, Эйшышкі і Белая Вака;
- 2 мястэчкі — Дзевянішкі і Яшуны;
- 450 вёсак.
Колькасьць насельніцтва
рэдагаваць- Салечнікі — 6722 чал;
- Эйшышкі — 3765 чал;
- Яшуны — 1879 чал;
- Белая Вака — 1073 чал;
- Салечнікі (вёска) — 1058 чал;
- Дзевянішкі — 916 чал;
- Завішаны — 670 чал;
- Тургелі — 663 чал;
- Сальчынінкі — 620 чал;
- Калясьніка — 618 чал.
Староствы
рэдагавацьСалечніцкі раён падзеляецца на 13 старостваў:
- Акмянскае (па-летувіску: Akmenynės seniūnija)
- Белавацкае (па-летувіску: Baltosios Vokės seniūnija)
- Бутрымаўскае (па-летувіску: Butrimonių seniūnija)
- Дайнаўскае (па-летувіску: Dainavos seniūnija)
- Дзевянішкаўскае (па-летувіску: Dieveniškių seniūnija)
- Эйшышкаўскае (па-летувіску: Eišiškių seniūnija)
- Гервішкаўскае (па-летувіску: Gerviškių seniūnija)
- Яшунскае (па-летувіску: Jašiūnų seniūnija)
- Калесьнінскае (па-летувіску: Kalesninkų seniūnija)
- Пабарскае (па-летувіску: Pabarės seniūnija)
- Пашконскае (па-летувіску: Poškonių seniūnija)
- Салечніцкае (па-летувіску: Šalčininkų seniūnija)
- Тургельскае (па-летувіску: Turgelių seniūnija)
Асобы
рэдагаваць- Баляслаў Калышка (1837—1863) — удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Šalčininkų rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)