Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Артур Гротгер. «Людзі ці шакалы?» зь нізкі «Вайна»
Артур Гротгер. «Людзі ці шакалы?» зь нізкі «Вайна»

Паўстаньне 1863 году на Пружаншчыне — вайсковыя дзеяньні паўстанцкіх аддзелаў з Царства Польскага, а пасьля таксама ўласных фармаваньняў і атрадаў з суседніх паветаў Гарадзенскай губэрні, у склад якой уваходзіў Пружанскі павет. На той час ягоная тэрыторыя займала землі сучасных Пружанскага, Бярозаўскага і Камянецкага раёнаў.

На здушэньне паўстаньня былі кінутыя вялізныя сілы. За карнымі апэрацыямі на Гарадзеншчыне асабіста сачыў віленскі генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў, які за сваю жорсткасьць у здушэньні паўстаньня атрымаў мянушку «вешальнік». У насельніцтва ладзіліся ператрусы ў мэтах пошуку паўстанцкай зброі; за дапамогу паўстанцам або падазраваных ва ўдзеле шляхцічаў высылалі з краю, а іхняя маёмасьць сэквэстравалася.

Да канца 1863 паўстаньне на Пружаншчыне было задушанае. Пасьля гэтага распачалася палітычная рэакцыя і татальная русыфікацыя, усталяваўся рэжым выключных законаў.
(артыкул цалкам…)

Герб Аўкштоты
Герб Аўкштоты

Аўкштота — этнаграфічны край на паўночным усходзе Летувы ў басэйне ракі Вяльлі.

Урад Летувы зацьвердзіў яго межы на афіцыйным узроўні. У гэтым краі выкарыстоўваюць аўкштоцкую гаворку летувіскай мовы. Насельніцтва краю вылучаюць у этнаграфічную групу аўкштайтаў. Лічыцца гістарычным цэнтрам Летувы. У XIV стагодзьдзі была памежнай зямлёй Вялікага Княства Літоўскага, вядомай зь нямецка- і лацінамоўных крыніцаў крыжакоў. Знаходзілася на поўнач ад ракі Вяльлі, паабапал Сьвятой ракі. Ахоплівала Вількамір і Ўцяну, Таўрагіны і Больнікі, Маляты і Дубінкі, Гедройцы і Немянчын, Кернаў і Шашолы, Пабойск і Рогава, Кейданы і Шаты, Жэймы і Кульву, Ворлаву і Коўну. У XVI cтагодзьдзі стала суадносіцца з Завялейскай Літвой.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі



Гэты дзень у гісторыі

Гарадзенская аптэка езуітаў
Гарадзенская аптэка езуітаў

23 ліпеня:

  • 1148крыжакі распачалі аблогу Дамаску
  • 1792вайна Расеі з Рэччу Паспалітай: у бітве пад Берасьцем войска Вялікага Княства Літоўскага пацярпела паразу ад расейцаў
  • 1881 — у Льежы (Бэльгія) утварылася найстарэйшая спартовая фэдэрацыя сьвету
  • 1901 — нямецкі лекар Робэрт Кох абвясьціў, што пераносьнікамі бубоннае чумы зьяўляюцца пацукі
  • 1974 — у Грэцыі зрынулі дыктатуру «чорных палкоўнікаў»
  • 1995 — адкрыцьцё камэты Гейла — Бопа, аднае з найярчэйшых камэтаў сучаснасьці
  • 1996 — у Горадні аднавіла сваю дзейнасьць колішняя езуіцкая аптэка (на выяве)
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (28 траўня — 27 чэрвеня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.