Flake feiert Weihnachten
Flake feiert Weihnachten[a] (зь ням. — «Фляке сьвяткуе Каляды»[3]) — дэбютны альбом клявішніка нямецкага Neue-Deutsche-Härte-гурта Rammstein Фляке Лёрэнца, рэліз якога адбыўся 22 лістапада 2024 году[4]. На альбоме прадстаўленыя кавэры на калядныя песьні[5].
Flake feiert Weihnachten | ||
---|---|---|
Альбом Фляке Лёрэнца | ||
Выдадзены | 22 лістапада 2024 | |
Жанры | ||
Колькасьць кампазыцыяў | 16 | |
Мовы | ||
Выдавец | ||
Фармат | ||
Храналёгія Фляке Лёрэнца | ||
Flake feiert Weihnachten (2024) |
… | |
Сынглы да Flake feiert Weihnachten | ||
|
Шмат песьняў зьяўляюцца сумеснымі працамі Фляке зь іншымі музыкамі[2]; усе прыбыткі ад продажу альбома пойдуць у хрысьціянскі дзіцячы й моладзевы фонд die Arche[2][6].
Апісаньне
рэдагавацьАльбом зьяўляецца зборнікам калядных песьняў-кавэраў, якія запісаў Фляке.
Для працы над Flake feiert Weihnachten былі запрошаныя розныя музыкі[7][8]: Дора Пэш, Джоўі Келі, Штумпэн з Knorkator, Tausend Tonnen Obst, Андрэа Гюбэр-Ронэ, Міха з In Extremo, Джэні Розмаер, Käptn Peng, Icke & Er і Фарын Урляўб[9][10][11].
У Spotify замест альбома апублікаваны плэйліст Flake feiert Weihnachten[12].
Гісторыя
рэдагавацьFlake feiert Weihnachten стаў даступны для перадзаказу 7 лістапада 2024 году, пра што музыка паведаміў у сваім Instagram-акаўнце[7][13]:
Каляды — гэта Пекла. «У гэтым годзе мы нічога ня дорым адзін аднаму!», акрамя, можа быць, песьні. Альбо адразу цэлага альбома. Фляке сьвяткуе Каляды з вамі, сьветам, а таксама з запрошанымі музыкамі…
Арыгінальны тэкст (ням.)„Weihnachten ist die Hölle. ‚Dieses Jahr schenken wir uns nichts!‘, außer ein Lied vielleicht. Oder direkt ein ganzes Album. Flake feiert Weihnachten mit dir, der Welt und den Gastmusikern…“
— Фляке [@christianlorenz_official], праз Instagram[7].
У той жа дзень адбыўся рэліз першага самотніка з альбома — «Happy Xmas (War Is Over)», якія ёсьць кавэрам на аднайменную кампазыцыю Джона Ленана. Фляке выконвае песьню сам, з чутным нямецкім акцэнтам[14].
14 лістапада быў выдадзены другі самотнік, «Weißer Winterwald», які таксама зьяўляецца кавэр-вэрсіяй[15]. У кліпе Крысьціян Лёрэнц выкарыстоўвае вобраз, які адсылае да аповесьці «Дзіўны Чараўнік з краіны Оз»[16].
21 лістапада на YouTube-канале музыкі зьявіўся відэакліп для кампазыцыі «Fairytale of New York» (feat. Doro Pesch & Joey Kelly)[17].
У той жа дзень афіцыйны Instagram-акаўнт Rammstein абвясьціў пра рэліз альбома 22 лістапада[18].
Відэакліпы для альбома здымаліся ў Брандэнбургу, на поўнач ад Бэрліна[19].
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагавацьСумесная праца абазначаная як «feat».
Чарты
рэдагавацьНайвышэйшыя пазыцыі ў чартах | |
---|---|
НЯМ | 5[20] |
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Zunge (альбом Till Lindemann 2023 году)
- Lindemann
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Flake feiert Weihnachten — Flake Lorenz (анг.). Apple Music. Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ а б в Nadine Lange. (20 лістапада 2024) Schlimme Bescherung: Rammstein-Keyboarder Flake bringt Weihnachtsalbum heraus (ням.). Tagesspiegel. Праверана 22 лістапада 2024 г. (патрэбная падпіска)
- ^ Weihnachten, «каляды». verbym.by. Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ FLAKE — Flake Feiert Weihnachten (Weihnachtsalbum — VÖ: 22.11.2024) (ням.). pop-himmel.de (11 лістапада 2024). Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ Gunnar Leue. (20 лістапада 2024) Flake und sein Weihnachtsalbum: «Ich wollte hinter die Magie kommen» (анг.). Freie Presse. Праверана 22 лістапада 2024 г. (патрэбная падпіска)
- ^ Flake feiert Weihnachten (ням.). flake-feiert-weihnachten.de. — Цытата: «Alle Gewinne aus Flake feiert Weihnachten werden zu 100 % der Arche gespendet». Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ а б в @christianlorenz_official. (7 лістапада 2024) Flake feiert Weihnachten erscheint am 22.11.2024 und kann ab sofort als Vinyl, CD und Kassette auf www.flake-feiert-weihnachten.de vorbestellt werden! Link in Bio (ням.). праз Instagram. Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ BK / fth. (14 лістапада 2024) Hammer bei Rammstein: Christian «Flake» Lorenz kündigt neues Album an! (ням.) Праз MSN. Berliner Kurier. Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ Fans sind sauer: Warum macht Farin Urlaub bei Flake mit? (ням.). Musikexpress (12 лістапада 2024). Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ Die Ärzte: Farin Urlaub erntet Shitstorm wegen Zusammenarbeit mit Rammstein-Mitglied Flake (ням.). MoreCore. Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ Jonas Silbermann-Schön. (13 лістапада 2024) Farin Urlaub auf Album von Flake (ням.). Visions. Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ Flake feiert Weihnachten — playlist by Flake Lorenz (анг.). Spotify. Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ Lothar Gerber. (8 лістапада 2024) Rammstein: Flake veröffentlicht Weihnachtsalbum (ням.). Metal Hammer. Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ Rolling-Stone-Redaktion. (8 лістапада 2024) Mit Flake feiert Weihnachten will der Rammstein-Keyboarder wieder lustig sein (ням.). Rolling Stone Germany. Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ Flakes Weißer Winterwald (ням.). laut.de (18 лістапада 2024). Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ Rolling-Stone-Redaktion. (18 лістапада 2024) Flake und «Weißer Winterwald»: Von wem ist das Original und wer ist der Blechmann? (ням.). Rolling Stone Germany. Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ Flake feiert Weihnachten: Rammstein-Keyboarder mit neuer Video-Single «Fairytale of New York» ft. Doro Pesch & Joey Kelly (ням.). Sonic Seducer (21 лістапада 2024). Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ @rammsteinofficial. (21 лістапада 2024) Weihnachten ist gerettet. Morgen, am 22.11. erscheint mit Flake feiert Weihnachten das neue Album von @christianlorenz_official 🎄🎁🎅 (ням.). праз Instagram. Праверана 22 лістапада 2024 г.
- ^ Ulrich Grunert (30 лістапада 2024) Flake feiert Weihnachten: Rammstein-Keyboarder Christian «Flake» Lorenz erklärt sein Weihnachts-Album (ням.). Nordkurier. Праверана 2 сьнежня 2024 г.
- ^ Flake Lorenz. Flake feiert Weihnachten. Letzte Chartposition: 29.11.2024 (5). Höchstposition: 5 (1 Wochen) (ням.). Offizielle Deutsche Charts.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Flake feiert Weihnachten (ням.). flake-feiert-weihnachten.de.
- @flakefeiertweihnachten (ням.). YouTube.