Францішак (папа рымскі)

266-ы папа рымскі (1936–2025)


Франці́шак[7] (па-лацінску: Franciscus PP.), сьвецкае імя Хорхэ Марыё Бэргольлё (па-гішпанску: Jorge Mario Bergoglio; 17 сьнежня 1936 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына — 21 красавіка 2025 году, Ватыкан) — аргентынскі кардынал, арцыбіскуп Буэнас-Айрэсу і прымас Аргентыны, які стаў 266-ым папам рымскім з 13 сакавіка 2013 году[8] і займаў пасаду па сваю сьмерць 21 красавіка 2025 году. Першы біскуп Рыму ў гісторыі, які нарадзіўся ў Амэрыцы, першы папа рымскі з Паўднёвай паўкулі, і першы папа-езуіт.

Яго сьвятасьць[d]
Францішак
Franciscus PP.
Рымскі папа
ЦаркваКаталіцкая Царква
АрхідыяцэзіяАрхідыяцэзія Буэнас-Айрэсу
Абраны13 сакавіка 2013
Пачатак папства19 сакавіка 2013
ПапярэднікБэнэдыкт XVI
Пасьвечаньні
Ардынацыя 13 сьнежня 1969
 Рамонам Хасэ Кастэльянам
Кансэкрацыя 28 чэрвеня 1992
 Антоніё Кварасына
Кардынальства 21 лютага 2001
 Янам Паўлам II
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніХорхэ Марыё Бэргольё
Нарадзіўся 17 сьнежня 1936 (88 гадоў)
Буэнас-Айрэс, Аргентына
Памёр 21 красавіка 2025(2025-04-21)[1][2][3][…] (88 гадоў)
Пахаваны
Дэнамінацыякаталіцтва[5]
Бацькі Марыё Хасэ Бэргольлё[d][6]
Рэджына Марыя Сывары[d][6]
Адукацыя
Заняткірыма-каталіцкі ксёндз, хімік, пісьменьнік, тэоляг, прапаведнік, рымска-каталіцкі біскуп, палітык, chemical technologist, аўтабіёграф, каталіцкі тэоляг, прафэсар унівэрсытэту, філёзаф
ДэвізMiserando atque eligendo
Подпісподпіс
Гербгерб

Імя для свайго пантыфікату ён абраў у гонар сузаснавальніка Таварыства Ісуса Францішка Ксавэра[a].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Хорхэ Марыё Бэргольлё нарадзіўся ў Аргентыне ў сям’і італьянскага эмігранта, чыгуначнага рабочага. Малодшы зь пяці дзяцей. Атрымаў дыплём хіміка-тэхноляга. Вучыўся ў сэмінарыі Вілья-Дэвота ў Буэнас-Айрэсе. Уступіў у ордэн езуітаў 11 сакавіка 1958[9]. Навіцыят праходзіў у Чылі (гуманітарныя навукі), затым працягнуў сваю адукацыю ў калегіюме сьвятога Язэпа ў Буэнас-Айрэсе, дзе атрымаў ліцэнцыят па філязофіі. Выкладаў літаратуру, філязофію і багаслоўе ў трох каталіцкіх калегіюмах Буэнас-Айрэсу.

13 сьнежня 1969 году Хорхэ Марыё Бэргольлё быў пасьвечаны ў сьвятары тытулярным арцыбіскупам Ёмніюму(it), арцыбіскупам-эмэрытам Кордавы Рамонам Хасэ Кастэльянам. Прызначаны прафэсарам тэалягічнага факультэту ў калегіюме Сан-Мігель у аргентынскай сталіцы. У 1970-я гады займаў розныя пасады ў Ордэне езуітаў у Аргентыне.

Здольнасьці лідара заўважыла кіраўніцтва езуіцкага ордэну, у 1973—1979 гадах ён зьяўляўся правінцыялам езуітаў у Аргентыне. У 1980 годзе быў прызначаны рэктарам сваёй альма-матэр — сэмінарыі сьвятога Язэпа. Займаў гэтую пасаду да 1986 году. Затым у Нямеччыне скончыў сваю доктарскую дысэртацыю і вярнуўся на радзіму, быў духоўным кіраўніком і спавядальнікам у архіяпархіі Кордава, дзе ягоным непасрэдным зьверхнікам быў кардынал Раўль Прыматэста.

Дапаможны біскуп Буэнас-Айрэсу з тытулам тытулярнага біскупа Аукі (20 траўня 1992 — 3 чэрвеня 1997). 27 чэрвеня 1992 арцыбіскупам Антоніё Кварасіна пасьвечаны ў біскупы ў катэдральным саборы Буэнас-Айрэсу. Каад’ютар (біскуп з правам пераемніка) арцыбіскуп Буэнас-Айрэсу (3 чэрвеня 1997 — 28 лютага 1998). Арцыбіскуп Буэнас-Айрэсу з 28 лютага 1998 году. Вялікі канцлер Каталіцкага ўнівэрсытэту Аргентыны. Кардынал-сьвятар (з 21 лютага 2001 году) з тытулам царквы сьвятога Робэрта Беларміна.

На працягу 15 гадоў быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэсу і прымасам (найвышэйшай духоўнай асобай) Аргентыны. Бэргольлё заклікаў духавенства і паству выступіць супраць абортаў і эўтаназіі. Ён пацьвердзіў царкоўнае вучэньне па асуджэньні гомасэксуалізму, хоць і заклікае не зьневажаць гомасэксуалаў. Ён рашуча выступае супраць заканадаўства, уведзенага ў 2010 годзе ўрадам Аргентыны, якое дазваляе аднаполыя шлюбы.

У 2005 годзе супраць кардынала Бэргольлё спрабавалі завесьці крымінальную справу. Яго абвінавачвалі ў дамоўленасьці з хунтай у 1976 годзе падчас «бруднай вайны», каб скрасьці двух сьвятароў-езуітаў. Гэтым сьвятарам Бэргольлё прапанаваў пакінуць служэньне, каб не нэрваваць улады, у той час як сьвятары заклікалі да зьвяржэньня ўлады. Але ніякіх доказаў віны Хорхэ Бэргольлё не было знойдзена.

На канкляве 13 сакавіка 2013 году Хорхэ Марыё Бэргольлё быў абраны новым Папам Рымскім. Прыняў імя Францішак I у гонар сьвятога Францішка з Асізі. Гэта першы папа-лацінаамэрыканец, першы папа-езуіт.

Акрамя гішпанскай, вольна размаўляў па-італьянцку і па-нямецку.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

Любімымі пісьменьнікамі Папа называў Хорхэ Люіса Борхэса, Леапольда Марэчаля, а таксама Фёдара Дастаеўскага і Гілбэрта Чэстэртана. Аматар футболу.

Францішак стаў першым Папам Рымскім, ад імя якога 11 кастрычніка 2013 году ў Беларусь быў перададзены дакумэнт на беларускай мове, які ўяўляе сабой падзяку Ядзьвізе Пастарнак, жыхарцы в. Муляры (Вілейскі раён), за служэньне Касьцёлу. Дакумэнт быў урачыста перададзены Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Кляўдыё Гуджэроцьці[10].

Францішак аддаваў перавагу сьціпламу ладу жыцьця, адмовіўшыся ад лімузіну з асабістым кіроўцам на карысьць выкарыстаньня грамадзкага транспарту й тулячыся ў маленькай кватэры[9].

  1. ^ Паводле інфармацыі Ватыканскага радыё

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць