Вікіпэдыя:Аўтарскія правы

Скарачэньне:
ВП:АП
Мэтай дзейнасьці Вікіпэдыі зьяўляецца стварэньне агульнадаступнай энцыкляпэдыі. Існыя законы прымушаюць нас вельмі ўважліва прытрымлівацца аўтарскіх правоў — у гэтым выпадку інфармацыя зь Вікіпэдыі будзе агульнадаступнай, а сама Вікіпэдыя пазьбегне праблемаў з вызначэньнем аўтарскіх правоў.

Кожны мае права капіяваць, пашыраць або ўносіць зьмены ў зьмест Вікіпэдыі на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike 3.0 Unported (скарочана, CC-BY-SA). Зь меркаваньняў забесьпячэньня сумяшчальнасьці тэкст ліцэнзуецца і на ўмовах ліцэнзіі GNU Free Documentation License (бяз нумару вэрсіі, безь нязьменных разьдзелаў, бяз тэкстаў на першай і апошняй вокладках). Гэта таксама азначае, што артыкулы назаўсёды застануцца ў вольным карыстаньні і могуць быць выкарыстаны кожным чалавекам з абмежаваньнямі, прыведзенымі ніжэй, але якія гарантуюць тое, што артыкулы застаюцца агульнадаступнымі.

Вікіпэдыя таксама ўтрымлівае тэкставыя, гукавыя, графічныя і іншыя матэрыялы, якія знаходзяцца пад аховай іншых ліцэнзіяў, ці агульнадаступныя, калі аўтарскія правы на іх скончыліся, або зьнятыя. У такіх выпадках гэта вызначаецца спэцыяльнымі шаблёнамі.

Правы і абавязкі вікіпэдыйцаў

рэдагаваць

Калі Вы ствараеце або рэдагуеце артыкулы ў Беларускай Вікіпэдыі, усё, што Вы дададзіце да артыкулаў, ахопліваецца ліцэнзіяй CC-BY-SA 3.0 і GNU FDL. Для таго, каб мець на гэта права, Вы мусіце:

  • мець аўтарскія правы да напісанага тэксту (то бок, Вы зьяўляецеся аўтарам, ці вам перададзеныя маёмасныя правы на зьмест)
  • тэкст мусіць паходзіць з крыніцы, якая ахоўвае тэкст ліцэнзіяй CC-BY-SA або сумяшчальнай зь ёй, напрыклад, калі тэкст знаходзіцца ў грамадзкай уласнасьці («public domain»), або ён ужо ахоплены сумяшчальнай з CC-BY-SA ліцэнзіяй.

У першым выпадку Вы захоўваеце права да напісанага тэксту. Потым Вы можаце апублікаваць яго дзесьці яшчэ, або пад іншай ліцэнзіяй, але ня зможаце адазваць дадзенага Вікіпэдыі дазволу — гэты тэкст назаўжды будзе ахоплены ліцэнзіяй CC-BY-SA. У другім выпадку Вы мусіце дзесьці ў Вікіпэдыі разьмясьціць інфармацыю пра аўтарскія правы і, калі тэкст ёсьць у інтэрнэце, зьмясьціць на яго спасылку.

Аўтарскае права заўсёды мусіць пазначацца (з каардынатамі ўладальніка правоў і датай вызначэньня дазволу), але з прычыны таго, што нашай мэтай зьяўляецца як мага большае пашырэньне Вікіпэдыі, вольныя артыкулы маюць перавагу над тэкстамі, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі.

Ніколі не разьмяшчайце ў Вікіпэдыі артыкулы, якія могуць парушаць аўтарскія правы іншых асобаў. Такія ўчынкі могуць значна перашкодзіць Беларускай Вікіпэдыі і выклікаць у будучыні судовыя позвы. Калі Вы маеце сумневы наконт аховы аўтарскім правам пэўнага тэксту, выявы або гукаў — лепей дадайце падобныя, але створаныя вамі самімі.

Інфармацыя, не агорнутая ў арыгінальную працу, не ахоўваецца аўтарскім правам, таму дазволена выкарыстаньне і разьмяшчэньне ў Вікіпэдыі інфармацыі, узятай зь якіхсьці крыніц (напрыклад, іншых энцыкляпэдыяў), калі Вы яе перапрацуеце.

Правы і абавязкі карыстальнікаў Беларускай Вікіпэдыі

рэдагаваць

Калі ўдзельнік Беларускай Вікіпэдыі жадае выкарыстаць матэрыялы ў іншым месцы, ён можа гэта зрабіць згодна зь ліцэнзіяй CC-BY-SA або GNU FDL (паводле выбару), або:

  • месца, дзе будзе выкарыстоўвацца артыкул, мусіць карыстацца ўмовамі пашырэньня матэрыялаў, сумяшчальнымі з CC-BY-SA або GNU FDL
  • трэба пазначыць паходжаньне ўзятага матэрыялу зь Беларускай Вікіпэдыі
  • трэба забясьпечыць доступ да «вольнай» крыніцы ўзятага матэрыялу, або тэксту. Звычайна дастаткова зьмясьціць спасылку да пачатковага артыкула на http://be-tarask.wikipedia.org

Калі ў выкарыстаных матэрыялах зь Беларускай Вікіпэдыі ёсьць зьвесткі, якія ахоўваюцца адрознымі ад CC-BY-SA/GNU FDL ліцэнзіямі, удзельнік мусіць выканаць патрабаваньні, якія ўтрымліваюцца ў гэтых ліцэнзіях.

Што рабіць, калі Вы знайшлі прыклад парушэньня аўтарскіх правоў

рэдагаваць

Лепей за ўсё пазначыць гэтую старонку з дапамогай адпаведных шаблёнаў, дакладна вызначыць месцы парушэньня аўтарскіх правоў на старонцы абмеркаваньняў гэтага артыкула. Калі жадаеце, можаце таксама даслаць запыт на дазвол публікацыі да аўтара тэксту/выявы (калі Вы яго ведаеце), а потым разьмясьціць дазвол на службовай старонцы зь іншымі дазволамі.

Некаторыя выпадкі падазрэньняў парушэньня аўтарскіх правоў могуць быць непацьверджанымі. Можа быць, што артыкул або выяву разьмяшчае сам аўтар, і ў гэтым выпадку парушэньня аўтарскіх правоў не адбываецца. Але заўсёды лепей гэта адзначыць на старонцы абмеркаваньня гэтага артыкула, каб пазьбегнуць будучыя падазрэньні.

Калі сапраўды адбылося парушэньне аўтарскіх правоў, хтосьці з адміністратараў выдаліць гэты тэкст і разьмесьціць прычыны выдаленьня ў «гутарках». Калі дазвол ад аўтара будзе потым атрыманы, тэкст артыкула можна будзе вярнуць.

Калі карыстальнік неаднаразова парушаў аўтарскія правы, пасьля папярэджаньняў ён можа быць пазбаўлены магчымасьці рэдагаваньня артыкулаў на пэўны тэрмін (ці бестэрмінова).

Падвоенае ліцэнзаваньне

рэдагаваць

Увесь зьмест у Вікіпэдыі пашыраецца на ўмовах дзьвюх ліцэнзіяў: Creative Commons Attribution/Share-Alike 3.0 Unported і GNU Free Document License. Пры імпартаваньні зьместу зь іншых месцаў праверка на сумяшчальнасьць ліцэнзіяў патрабуецца толькі для CC-BY-SA. Адначасова, нельга імпартаваць тэкст, які даступны толькі на ўмовах ліцэнзіі GNU FDL. Іначай кажучы, можна імпартаваць толькі тэксты, якія: а) апублікаваныя на ўмовах якойсьці адной ліцэнзіі, сумяшчальнай з умовамі ліцэнзіі CC-BY-SA; альбо б) апублікаваныя пад умовамі падвойнай ліцэнзіі, адной зь якіх зьяўляецца GFDL, а другой — ліцэнзія, сумяшчальная з умовамі ліцэнзіі CC-BY-SA.

Зьмест Беларускай Вікіпэдыі пашыраецца на ўмовах ліцэнзіі CC-BY-SA. Між тым, пэўны зьмест, у тым ліку ўвесь зьмест, створаны да 15 чэрвеня 2009 году, пашыраецца таксама на ўмовах ліцэнзіі GNU FDL. У такім выпадку, калі зьмест ліцэнзуецца ня толькі CC-BY-SA, дазваляецца паўторнае выкарыстаньне з падвоеным ліцэнзаваньнем CC-BY-SA + GNU FDL.

Глядзіце таксама

рэдагаваць