Полацкая правінцыя

Полацкая правінцыяправінцыя Пскоўскай губэрні Расейскае імпэрыі. Створаная на анэксаванай тэрыторыі Полацкага ваяводзтва 22 кастрычніка [ст. ст. 11 кастрычніка] 1772 году пры першым падзелу Рэчы Паспалітай. Скасаваная 2 красавіка [ст. ст. 22 сакавіка] 1777.

Полацкая правінцыя
Полоцкая провинция
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Статус правінцыя Расейскай імпэрыі[d]
Уваходзіць у Пскоўская губэрня, з 4 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1776 году Полацкая губэрня
Адміністрацыйны цэнтар Полацак
Улучае Полацкі павет, Себескі павет, Невельскі павет
Найбольшы горад Полацак
Іншыя буйныя гарады Бешанковічы, Дзісна, Друя, Невель, Себеж
Колькасьць
населеных пунктаў
5 мястэчак, 421 сяло й 4699 вёсак
Дата ўтварэньня 20 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1772
Дата скасаваньня 2 красакавіка [ст. ст. 22 сакавіка] 1777
ваявода маёр Міхайло Пятровіч Лапацін, секунд-маёр Васіль Сяргеевіч Давыдаў
Насельніцтва (1774) 224459 чалавек абодвух полаў падатковага насельніцтва[1]
Плошча 1067422[1] дзесяцін= 1166158,5 га =11661,59 км² км²
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

8 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1772 году да падпісаньне дагавору Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй з умовамі падзелу Рэчы Паспалітае Кацярына ІІ загадала стварыць Магілёўскую губэрню з Магілёўскай, Аршанскай, Віцебскай, Рагачоўскай правінцый (губэрнскі горад Магілёў) і Пскоўскую губэрню з Пскоўскай, Вялікалуцкай, Дзьвінскай, Полацкай правінцый (губэрнскі горад Апочка)[a] й прызначыла генэрала графа Захара Чарнышова Беларускім генэрал-губэрнатарам, а генэрал-маёра Міхаіла Кахоўскага Магілёўскім губэрнатарам і генэрал-маёра Міхаіла Крэчэтнікава Пскоўскім губэрнатарам.[3][4] Па прапанове графа Захара Чарнышова Віцебск, паўночная частка ваяводзтва й тэрыторыя па леваму берагу Дзьвіны ад Астроўна да мяжы са Смаленскай губэрняй былі далучаны да Пскоўскай губэрні.[5] У пачатку жніўня войскі Расеі, Аўстрыі й Прусіі адначасова ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай згодна папярэднім дамоўленасьцям ад 19 лютага 1772 году, 16 жніўня [ст. ст. 5 жніўня] 1772 году ў Пецярбургу была падпісана канвэнцыя паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай. Да Расейскай Імпэрыі адышло Інфлянцкае, большая частка Полацкага (па правым беразе Дзьвіны), амаль усе Віцебскае (па левым беразе Друці й Дняпра), Амсьціслаўскае ваяводзтвы, усходняя частка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва з гарадамі Амсьціслаў, Віцебск, Ворша, Гомель, Магілёў, Полацак, Прапойск, Рагачоў, Чачэрск.

27 жніўня [ст. ст. 16 жніўня] 1772 году Кацярына ІІ падпісала закон («плакат») пра прызначэньне жыхарам тэрміну для прыняцьця прысягі, пра пастанову слупоў на новых межах, пра збор у скарб з усіх прыбыткаў і пра суды па тамтэйшых правах і звычаях.[6] Празь месяц Чарнышоў паведамляў пра ўчыненьне ў Беларускіх губэрнях вопісу аб пагалоўным збору падаткаў, аб пераводзе мытні на новую мяжу й пра збор з тавараў пошлін, пра карчмы й гандаль віном і сольлю, пра здачу на арэнду вёсак.[7]

Полацкая правінцыя ўтворана 20 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1772. Правінцыя ўзначальвалася прызначаным Сэнатам па прапанове губэрнатара ваяводам, пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя. У штат канцылярыі ўваходзілі 1 асэсар, 2 сакратары, 1 пратакаліст, 1 рэгістратар, 2 канцылярысты, 1 падканцылярыст, 4 капіісты, 1 пераплётчык, 1 кат. Пры правінцыйнай канцылярыі была вайсковая каманда ў складзе 57 чалавек пад камандаваньнем афіцэрам у чыне паручніка.[8] Правінцыйная канцылярыя мела адміністрацыйныя й паліцэйскія абавязкі: кантроль за выкананьнем казённых інтарэсаў і судовы разбор грамадзянскіх пазоваў, набор рэкрутаў, злоў зладзеяў і разбойнікаў, утрыманьне шляхоў зносінаў, выкананьне правілаў гандлю, санітарны стан гарадоў і мястэчак, проціпажарная бясьпека, ахова здароўя, забароненыя гульні, карчмарства, збор падаткаў (падушных, за вінны продаж, продаж солі, арэндавых грошай) і адпраўка іх у камэральную экспэдыцыю губэрнскай канцылярыі, улік зьвестак пра пасеве і ўраджаі хлеба, цэн на харч і фураж, справы пра ўцёках і пакрывальніцтве прыгонных сялянаў і рэкрутаў, забойстве, гвалце, крадзяжах, цяжбах і спрэчках паміж сялянамі, якія перавышалі 25 руб. пазову, апэляцыі на выракі павятовых камісарскіх судоў.[9] 25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 ў штат была ўведзена пасада пракурора.[10]

25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 Полацкую правінцыю ўлучылі ў Пскоўскую япархію, касьцёлы й кляштары падпарадкавалі Каталіцкай кансысторыі на чале з Біскупам,  а ўніяцкія цэрквы й кляштары Ўніяцкай кансысторыі на чале з Арцыбіскупам. Папскія булы й наказы забаранялася апавяшчаць без дазволу імпэратара.[11][12] Адначасова вызвалілі на паўгоду жыхароў ад платы падаткаў.[13] Але ўжо ў красавіку заснавана камісія аб вывучэньні стану зямлі й маёмасьці, дзеля вывучэньня магчымых выплат падаткаў, і прызначаны памеры падаткаў.[14][15]

19 траўня [ст. ст. 8 траўня] 1773 былі заснаваны губэрнскія й правінцыяльныя Земскія суды.[16][17] 25 траўня [ст. ст. 14 траўня] 1773 пачалі рэгуляваць гандаль сольлю.[18]

2 жніўня [ст. ст. 22 ліпеня] 1773 падзялілі правінцыю на Полацкі, Себескі, Невельскі паветы, якія кіраваліся Камісарыятамі.[19][20]

29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1773 году паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай быў падпісаны рускім амбасадарам і чальцамі соймавай камісіі трактат «пра аднаўленьне міру паміж абедзьвюма дзяржавамі й пра далучэньне да Расеі некаторых ад Рэчы Паспалітай зямель». Па гэтым трактаце, паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай усталёўваліся мір, згода і сяброўства на падставах Варшаўскага трактата 1768 году. Дзеля поўнага спыненьня ўсіх памежных спрэчак паміж дзьвюма дзяржавамі. Рэч Паспалітая саступала Расеі вядомую прастору сваёй зямлі. Расея адмаўлялася ў будучыні ад усіх праў і дамаганьняў на якую ні будзь вобласьць Рэчы Паспалітай, абавязвалася надаць рыма-каталікам абодвух абрадаў у адышоўшых да яе абласьцях поўную волю ў веры й недатыкальнасьць маёмасьці, гарантавала Рэчы Паспалітай захаваньне ў моцы ўсіх тых канстытуцый вольнага рэспубліканскага й незалежнага кіраваньня. У асобным акце, прынятым 26 сакавіка [ст. ст. 15 сакавіка] 1775 году, Расея гарантавала Рэчы Паспалітай захаваньне кардынальных правоў. 22 красавіка [ст. ст. 11 красавіка] 1775 году гэты акт і дагавор пра падзел атрымалі фармальную санкцыю па пасяджэньні сойма ў Варшаве.[21][22][23]

26 кастрычніка [ст. ст. 15 кастрычніка] 1775 дазволілі гандляваць прыгоннымі сялянамі ва ўсіх губэрнях, пры ўмове выплаты падаткаў.[24]

4 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1776 году Пскоўскую губэрню пераназвалі ў Полацкую губэрню ў складзе Віцебскай, Дзьвінскай і Полацкай правінцыяў.[25][26]

Правінцыя й пасада ваяводы былі скасаваны, а правінцыйныя канцылярыі зачынены ў 1777 годзе ў адпаведнасьці з Устанаўленьнямі для кіраваньня губэрняў Усерасейскай імпэрыі.[27][28]

Адміністрацыйны падзел рэдагаваць

На тэрыторыі правінцыі разьмяшчаліся: Полацкая эканомія (1471 дым, 17567 сялянаў, 102405 дзесяцін зямлі) і 16 старостваў з 33487 сялянамі абодвух полаў. 3 1773 году падзялялася на паветы Полацкі, Себескі, Невельскі паветы ў якія ўваходзілі 421 сяло, 4699 вёсак і 5 мястэчак, у якіх пражывала 224459 душ абодвух полаў падатковага насельніцтва, у т. л. 2120 чал у мястэчках 4855 габрэяў падначальвалася 1 кагалу й 2 прыкагалкам.. Маёнткі буйных уладальнікаў канфіскаваныя пасьля анэксіі:[29]

Ваяводы рэдагаваць

  • 1773 — маёр Міхайло Лапацін.[30]
  • 1775 — маёр Міхайло Пятровіч Лапацін.[31]
  • 1777 — секунд-маёр Васіль Сергеявіч Давыдаў.[32]

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Але Апочка ня была аднак адпаведнай на губэрнскае места з прычыны малых памераў, і дзеля гэтага 29 кастрычніка [ст. ст. 18 кастрычніка] 1772 г. губэрнскі ўрад быў перанесены ў Полацак. Полацак зрабіўся часова фактычным губэрнскім местам, дзе разьмяшчаліся ўсе губэрнскія ўстановы.[2]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Полацкая правінцыя. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2 — С. 460.
  2. ^ Жукович П. Н. Управленіе и судъ въ Западной Россіи въ царствованіе Екатерины II.  (рас.) // Журналъ Министерства народнаго просвещенія : часопіс. — С.-Петербургъ: Сенатская типографія, 1914 февраль. — Т. Новая серія. XLIX. — С. 2291.
  3. ^ 13.807.— Маія 28 (1772). Именный, данный Генералу Графу Чернышеву.—О порученіи ему управленія присоединенныхъ къ Россіи Польскихъ Губерній.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 507. (№ 13807).
  4. ^ 13.808.— Маія 28 (1772). Именный, данный Генералъ-Маіорамъ Каховскому и Кречетникову, съ приложеніемъ наказа по коему они должны поступать при исправленіи должностей Губернаторовъ въ присоединенныхъ отъ Польши Губерніяхъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 507—511. (№ 13808).
  5. ^ 13.848.— Августа 10 (1772). Высочайше утвержденный докладъ Генерала Графа Чернышева.—О присоединеніи мыса земли, лежащей между Смоленскою границею и рѣчкою Двиною, съ городомъ Витебскомъ, къ Псковской Губерніи и о границахъ новыхъ Губерній.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 551—552. (№ 13848).
  6. ^ 13.850.— Августа 16 (1772). Именный, данный Генералу Графу Чернышеву. — О принятіи подъ Россійскую Державу уступленныхъ отъ Польши Провинцій; о назначеніи жителямъ срока для принятія присяги; о постановленіи столбовъ на новыхъ границахъ о сборѣ въ казну всѣхъ публичныхъ доходовъ, и о произвожденіи суда и расправы въ настоящихъ судебныхъ мѣстахъ по тамошнимъ правамъ и обычаямъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 553—559. (№ 13850).
  7. ^ 13.865.— Сентября 13 (1772). Высочайше утвержденный докладъ и пункты Бѣлорусскаго Генералъ-Губернатора Графа Чернышева. — О учиненіи въ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ переписи о поголовномъ сборѣ податей; о сидкѣ вина и свободной продажѣ онаго; о корчмах; о переводѣ Таможни на новую границу и о сборѣ съ товаровъ пошлинъ; о учрежденіи казенной соляной продажи и объ отдачѣ на аренду деревень.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 571—573 (№ 13865).
  8. ^ 13.879.— Октября 9 (1772). Именный, данный Сенату. — Высочайше утвержденный докладъ Бѣлорусскаго Генералъ-Губернатора Графа Чернышева. — О назначеніи Провинциальныхъ городовъ и штата Провинциальныхъ Канцелярій въ Псковской и Монилевской Губерніяхъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 584, 585 (№ 13879).
  9. ^ No 13.879.— Октября 9 (1772). Штатъ одной Провінціальной Канцеляріи изъ пологаемыхъ въ Псковской и Могилевской Губерніяхъ. (Смотр. подъ No 14014).  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 128 (№ 13879).
  10. ^ 13.920.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Сенату. — О бытіи въ присоединенныхъ отъ Польской Области Провинціяхъ Прокурорамъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 687. (№ 13920).
  11. ^ 13.921.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Сенату. — О причисленіи провинцій Витебско, Полоцкой и Двинской къ Епархіи Псковской; и о бытіи Провинціямъ Могилевской, Оршанской, Мстиславской и Рогачевской Епархіею Могилевскою.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 687—688. (№ 13921).
  12. ^ 13.922.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Сенату. — О препорученіи Духовное управленіе Католическому Епископу всѣхъ Римскихъ Католическихъ моностырей и церквей, какъ въ присоединенныхъ отъ Польши Провинціяхъ, такъ и во всѣхъ городахъ находящихся, а Униатскому Архіепіскопу монастырей і церквей въ однѣхъ только новопріобрѣтенныхъ Провинцияхъ; о бытіи прі ніхъ Духовнымъ Консисторіям; о содерханіи ихъ; о подаче жалобъ на решенія ихъ, и о необнародованіи Папскихъ буллъ и повелѣній безъ Высочайшаго соизволенія.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 688—689. (№ 13922).
  13. ^ 13.923.— Декабря 14 (1772). Именный, данный Бѣларускому Генэрал-Губернатару Графу Чернышеву. — Объ освобожденіи жителей Бѣлорусскихъ Губерній отъ платежа податей на полгода.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 689. (№ 13923).
  14. ^ 13.971.— Апрѣля 11 (1773). Высочайше утвержденный докладъ Бѣларускаго Генэрал-Губернатара Графа Чернышева. — Объ учрежденіи въ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ Комиссій, подъ названіемъ Камеральной для изследованія, какъ состоянія тамошней земли, такъ и того, какую подать жители сихъ Провинцій платить могутъ въ казну безъ отягощенія.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 752—753. (№ 13971).
  15. ^ 13.973.— Апрѣля 17 (1773). Именный, данный Сенату. — О взиманіи податей съ жітелей Бѣлорусскихъ Губерній.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 753—754. (№ 13973).
  16. ^ 13.977.— Маія 8 (1773). Сенатскій по Высочайше утвержденному докладу. — Объ учрежденіи въ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ Губернскихъ и Провинціяльныхъ Земскихъ Судовъ, о порядкѣ выбора присутствуюшчихъ въ сіи Суды, о времени засѣдания оныхъ, и объ аппеляціи на ихъ рѣшенія. Съ приложеніемъ штатовъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 755—758. (№ 13977).
  17. ^ Къ No 13.977.— Маія 8 (1773). Штатъ въ двухъ Бѣлорусскихъ Губерніяхъ и провинціяльнымъ Земскимъ Судамъ. (Смотр. подъ No 14014).  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 128 (№ 13879).
  18. ^ 13.980.— Маія 22 (1773). Высочайшая резолюція на докладъ Генералъ-Прокурора. — О торгѣ солью въ присоединенныхъ отъ Польши Провинціяхъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 759. (№ 13980).
  19. ^ 14.014.— Іюля 22 (1773). Высочайше утвержденный докладъ Сената. — О раздѣленіи Бѣлорусскихъ Губерній на уѣзды и об учрежденіи въ оныхъ уѣздахъ Коммисарствъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 827—833. (№ 14014).
  20. ^ Къ Nо 14.014.— Іюля 22 (1773). Штаты Бѣлорусскихъ Губерній.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 44 Ч. 2: Книга штатовъ. — С. 147—152. (№ 14014).
  21. ^ 13.071. — Февраля 13/24 (1668). Трактатъ между Всероссійскою Имперіею и Рѣчью Посполитою Польскою.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 18 (1767—1769). — С. 448—471. (№ 13071).
  22. ^ 14.042. — Сентября 18 (1773). Трактатъ между Россіею и Польшею. — О возстановленіи мира между обѣими Державами, о присоединеніи къ Россіи нѣкоторыхъ отъ Польши земель.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 19 (1770—1774). — С. 796—800. (№ 14014).
  23. ^ 14.271. — Марта 15 (1775). Акты, учіненные съ Польскимъ Лоролевством, въ слѣдствіе трактата 18 сентября 1773 года.— О торговлѣ и о разныхъ постановленіхъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 72—79 (№ 14271).
  24. ^ 14.376. — Октября 15 (1775). Сенатскій.— О невоспрещеніи Бѣлорусскимъ помѣщикамъ продавать крестъянъ на свозь въ другія Губерніи, но съ тѣмь, чтобы при совершеніи купчихъ обязывались подписками въ платежѣ мѣстныхъ въ тѣхъ Губнрніяхъ податей.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 217—218 (№ 14376).
  25. ^ 14.499. — Августа 24 (1776). Именный, данный Сенату. — Объ открытіи Полоцкой і Псковской Губерній.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 408 (№ 14499).
  26. ^ 14.392. — Ноября 7 (1775). Учрежденія для управленія Губерній Всероссійскія Импері часть первая.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 408 (№ 14499).
  27. ^ 14.603. — Марта 22 (1777). Именный, данный Сенату. — Объ учрежденіи Могилевской Губерніи изъ 12, а Полоцкой изъ 11 уѣьздовъ.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 514 (№ 14603).
  28. ^ 14.392. — Ноября 7 (1775). Учрежденія для управленія Губерній Всероссійскія Импері часть первая.  (рас.) // Полное Собраніе Законовъ Россійской Имперіи, съ 1649. Собраніе первое. — Спб.: Тип. II Отд-нія собств. Е. И. В. канцеляріи, 1830. — Т. 20 (1775—1780). — С. 514 (№ 14603).
  29. ^ Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. — Менск: Издательство Академии Наук БССР, 1961. — Т. 3. Воссоединение Белоруссии с Россией и её экономическое развитие в конце XVIII — первой половине XIX века (1772—1860). — С. 41—43. — 626 с. — 1600 ас.
  30. ^ Мѣсяцесловъ съ росписью чиновныхъ особъ въ государствѣ, на лѣто отъ рождества христова 1773. — Въ Санктпетербургѣ: при Императорской Академіи Наукъ. — С. 217.
  31. ^ Мѣсяцесловъ съ росписью чиновныхъ особъ въ государствѣ, на лѣто отъ рождества христова 1775. — Въ Санктпетербургѣ: при Императорской Академіи Наукъ. — С. 261.
  32. ^ Мѣсяцесловъ съ росписью чиновныхъ особъ въ государствѣ, на лѣто отъ рождества христова 1777. — Въ Санктпетербургѣ: при Императорской Академіи Наукъ. — С. 362.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць