Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі

Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі (26 красавіка 1696 — 13 жніўня 1775) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (1720—1722), кашталян віленскі (1722—1724), падканцлер (1724—1752) і канцлер вялікі літоўскі (з 1752)[1].

Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі. Люі дэ Сыльвэстэр, 1741 г.
Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі. Люі дэ Сыльвэстэр, 1741 г.

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 красавіка 1696
Памёр 13 жніўня 1775
Род Чартарыйскія
Бацькі Казімер Чартарыйскі
Ізабэла Альжбета з Морштынаў
Жонка Элеанора Моніка з Валдштайнаў
Дзеці Антаніна, Канстанцыя, Аляксандра, Антоні
Дзейнасьць палітык

Быў старостам гарадзенскім, гомельскім і купіскім. Кавалер шэрагу ордэнаў: Белага Арла (1726), расейскага Андрэя Першазваннага (1754) і прускага Чорнага Арла (1764).

Біяграфія рэдагаваць

 
Элеанора з Вальдштайнаў

З княскага роду Чартарыйскіх гербу «Пагоня», сын Казімера, кашталяна віленскага, і Ізабэлы Альжбеты з Морштынаў.

Быў палітычным кіраўніком «фаміліі» ў 1740—1770-х гадох. У 1720-я гады наблізіўся да Я. Г. Флемінга, першага міністра Аўгуста Моцнага. Па сьмерці Аўгуста Моцнага ў 1733 годзе падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, у 1736 годзе пагадзіўся з Аўгустам Сасам. У 1744—1750 гадох спрабаваў правесьці рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай з апорай на падтрымку Расеі і Аўстрыі.

Па сьмерці Аўгуста Саса (1763 год) у 1764 годзе пад аховай расейскіх войскаў зладзіў у Вільні Генэральную канфэдэрацыю Вялікага Княства Літоўскага, скіраваную супраць К. С. Радзівіла «Пане Каханку», і дамогся яго выгнаньня з краіны. Аднак Кацярына II, каб не ўзмацняць «фамілію», ініцыявала ў 1767 годзе Радамскую канфэдэрацыю на чале з К. С. Радзівілам.

Да антырасейскай Барскай канфэдэрацыі не далучыўся, але выступаў супраць выкарыстаньня расейскіх войскаў для яе здушэньня. Удзельнічаў у дэлегацыі, якая падпісала трактат аб вызнаньні першага падзелу Рэчы Паспалітай. У 1763—1764 гадох як галава «фаміліі» падтрымліваў кандыдатуру свайго пляменьніка Адама Казімера Чартарыйскага на сталец Рэчы Паспалітай[1].

Ажаніўся 30 кастрычніка 1726 году з Элеанорай Монікай Вальдштайн (1712—1795). У шлюбе нарадзіліся 3 дачкі і сын:

  • Антаніна (1728—1746), 13 лютага 1744 году выйшла замуж за Яна Юрыя Флемінга
  • Канстанцыя (1729—1749), 2-я жонка Яна Юрыя Флемінга
  • Аляксандра (1730—1798)
  • Антоні (памёр у 1753)

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Грыцкевіч А. Чартарыйскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 740.

Літаратура рэдагаваць