Зьміцер Бартосік
Зьмі́цер Барто́сік (нар. ў 1969 годзе, Рыбінск, Расея) — беларускі бард, пісьменьнік.
Зьміцер Бартосік лац. Źmicier Bartosik | |
Зьміцер Бартосік пад час выступу ў Баранавіцкай сядзібе БНФ (2005). | |
Дата нараджэньня | 1969 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Занятак | пісьменьнік, паэт, сьпявак |
Навуковая сфэра | паэзія[1] |
Інструмэнты | 6-струнная гітара, 7-струнная гітара |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Рыбінску (Расея). Бацькі Зьмітра былі тэатраламі: бацька — рэжысэр, маці — акторка.
У школу пайшоў у Усьць-Каменагорску. У 1978 годзе сям’я пераехала ў Гомель[2]. З 13 гадоў авалодаў гітарай, вырас на песьнях Высоцкага і Акуджавы. У 13-гадовым узросьце зьняўся ў фільме «Чужая Бацькаўшчына» па рамане Вячаслава Адамчыка.
Навучаўся ў Ніжагародзкай тэатральнай вучэльні, быў выключаны «за бяздарнасьць». Пасьля працаваў шліфоўшчыкам на Гомельскім заводзе станочных вузлоў, ладврам у краме. Служыў у шэраговым батальёне. Пасьля дэмабілізацыі працаваў рабочым сцэны ў гомельскім тэатры, потым у будаўнічым бізнэсе ў Вільні[3].
У 2002 годзе выдаў кнігу апавяданьняў з уласнага жыцьця «Чорны пісталет».
Жыве ў Менску. Мае трох дзяцей: дачок Яну ды Юсьцю й сына Даната[4].
Дыскаграфія
рэдагаваць- «Да пабачэньня, do widzenia, viso gero» (1996)
- «Гандураскі сэрыял» (2007)
- «Дарога на Вільню» (2008)
- «tut.ru» (2009)
- «Дзьве гітары» (2013)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Зьміцер Бартосік Беларускія аўтары. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат». Праверана 2 верасьня 2010 г.
- ^ Анастасія Зелянкова (26 красавіка 2007) Зміцер Бартосік: «Ня бабнік я, хоць ты трэсьні!». «Салідарнасьць». Праверана 2 верасьня 2010 г.
- ^ Зьміцер Бартосік стаў тройчы татам Грамадства. Хартыя’97 (30 ліпеня 2008). Праверана 2 верасьня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |