Царкоўнапрыходзкая школа (Парычы)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Царкоўнапрыходзкая школа
Царкоўнапрыходзкая школа, 1913 г.
Царкоўнапрыходзкая школа, 1913 г.
Краіна Беларусь
Мястэчка Парычы
Каардынаты 52°48′19″ пн. ш. 29°25′30″ у. д. / 52.80528° пн. ш. 29.425° у. д. / 52.80528; 29.425Каардынаты: 52°48′19″ пн. ш. 29°25′30″ у. д. / 52.80528° пн. ш. 29.425° у. д. / 52.80528; 29.425
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царкоўнапрыходзкая школа на мапе Беларусі
Царкоўнапрыходзкая школа
Царкоўнапрыходзкая школа
Царкоўнапрыходзкая школа

Царкоўнапрыходзкая школа — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Парычах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Школа, 1910 г.

Мураваны будынак царкоўнапрыходзкай школы ў Парычах збудавалі ў 1901 годзе[1] (паводле іншых зьвестак, у 1881 годзе[2]).

Па Кастрычніцкім перавароце ў будынку працавала школа працоўнай моладзі. У міжваенны пэрыяд тут разьмяшчаўся фінансавы аддзел. Па Другой сусьветнай вайне ў будынку школы разьмяшчаўся банк, пазьней пошта.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік эклектычнай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне, 1-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Атынкаваны сьцены праразаюцца высокімі прастакутнымі вокнамі ў ліштвах, завяршаюцца прафіляванымі карнізамі. Тарцовая сьцяна завяршаецца фігурным атыкам.

Пачатковы плян і аздоба інтэр’еру не захаваліся.

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсапольская, 3
  1. ^ Памятники истории и архитектуры Светлогорского района, Шацілавіцкі райвыканкам
  2. ^ Багласаў С. Будынак школы былога жаночага вучылішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Менск, 1985. С. 341.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  313Г000768