Аршэнік

хімічны элемэнт з атамным нумарам 33
(Перанакіравана з «Мыш’як»)

Аршэ́нік, аршэ́ньнік, таксама мыш’я́к[3] (па-лацінску: Arsenicum — мужчынскі) As — хімічны элемэнт 15 (VA) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 33[4]. Простае рэчыва ўяўляе сабою крохкі паўмэтал сталёвага колеру зь зеленаватым адценьнем (у шэрай алятропнай мадыфікацыі). Можа праяўляць як мэталічныя, так і немэталічныя ўласьцівасьці[5]. Аршэнік мае электраадмоўнасьць блізкую да 2[6]. Атрыманы ў 1250 годзе альхімікам Альбэртам Вялікім[7] шляхам награваньня мыла з трысульфідам аршэніка.

Герман ← Аршэнік → Сэлен
P

As

Sb
Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Аршэнік, As, 33
Катэгорыя элемэнту Паўмэталы
Група, пэрыяд, блёк 15, 4, p
Адносная атамная маса 74,92 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar] 4s2 4p3
Электронаў у абалонцы 2 8 18 5
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 5,73[1] г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 1081 K, 808 °C, 1486 °F
Тэмпэратура кіпеньня 876 K, 603 °C, 1117 °F
Удзельная цеплыня плаўленьня 24,44 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня 34,76 кДж·моль−1
Структура крышталічнай краты rhombohedral
Цеплаправоднасьць (300 K) 50,2 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня 4,7 мкм/(м·K)
Мінэральная цьвёрдасьць Моаса 3,5
Цьвёрдасьць Брынэля 1440 МПа
Уласьцівасьці атама
Атамны радыюс 133 пм
Кавалентны радыюс 120 пм
[2]
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7740-38-2

Для прамысловага атрыманьня аршэніку вельмі важныя полімэталічныя руды. Аршэнік у асноўным выдзяляецца як пабочны прадукт пры перапрацоўцы некаторых серных руд. Сустракаецца разам з золатам, срэбрам, медзьдзю, кобальтам і іншымі мэталамі.

Аршэнік — сьмяротная атрута. Выкарыстоўваецца ў вытворчасьці куль для гладкаствольнай зброі, у якасьці пакрыцьця для люстэрак, у складзе шкла, у лазэрах, сьвятлодыёдах і паўправадніках.

  1. ^ Изотопы: свойства, получение, применение. В 2 т. / Под ред. В.Ю. Баранова. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 630.
  2. ^ =Periodic Table of Elements — As (анг.). EnvironmentalChemistry.com. Праверана 24 жніўня 2020 г.
  3. ^ Слоўнік мовы Нашай нівы
  4. ^ The Element Arsenic (анг.) It's Elemental. Thomas Jefferson National Accelerator Facility - Office of Science Education. Праверана 16 красавіка 2017 г.
  5. ^ І. Я. Шымановіч [і інш.] Хімія : падруч. для 8-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. І. Я. Шымановіча ; пер. на беларус. мову Н. Г. Ляўчук. — 3-е выд., перапрац. — Мінск: Народная асвета, 2011. — С. 158.
  6. ^ І. Я. Шымановіч [і інш.] Хімія : падручнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / пад рэдакцыяй І. Я. Шымановіча. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2013. — С. 73.
  7. ^ Arsen (пол.). Układ Okresowy Pierwiastków. Архіўная копія ад 8 чэрвеня 2004 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць