Альхімія
Альхі́мія (па-лацінску: alchimia, alchymia, ад арабскага خيمياء al-kîmîa) — старажытная галіна натурфілязофіі, у 17—18 стагодзьдзях паступова выцесьнена сучаснай хіміяй і фармакалёгіяй. У больш вузкім сэньсе — квазіхімічнае вучэньне пра пераўтварэньне мэталаў у золата і срэбра шляхам фізыка-хімічных маніпуляцыяў з дапамогаю адмысловага сродку, называнага філязофскім каменем. Часам альхіміяй называюць пэўныя мыстычныя, даоскія і псыхатэхнічныя практыкі (г. зв. унутраная альхімія), скіраваныя на дасягненьне несьмяротнасьці.
Этымалёгія
рэдагавацьПа адной з вэрсіяў, арабскае слова al-kîmîa паходзіць ад копцкага слова Kēme, якое мае шмат значэньняў: «чорны», «чарназём», «сьвінец»; таксама Kēme — гэта ўласна-копцкая назва Эгіпту.
Па іншай вэрсіі, арабскае слова al-kîmîa паходзіць ад грэцкага χύμος — «вадкасьць», «сок».
Гісторыя альхіміі
рэдагавацьРадзімай альхіміі лічыцца Старажытны Эгіпет, а пачынальнікам, паводле традыцыі, — Гермэс Трысмэгіст. Альхімічныя практыкі актыўна разьвіваліся ў арабскіх краінах і сярэднявечнай Эўропе.
Літаратура
рэдагаваць- Jörg Völlnagel: Alchemie. Die Königliche Kunst, München 2012, Hirmer Verlag, ISBN 978-3-7774-6071-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАльхімія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў