Паўправаднік — цьвёрды матэрыял, які валодае адначасова двума тыпамі праводнасьці — электроннай і гэтак званай дзіркавай. Паўправаднік па сваёй удзельнай праводнасьці займае прамежкавае месца паміж праваднікамі й дыэлектрыкамі й адрозьніваецца ад праваднікоў моцнай залежнасьцю ўдзельнай праводнасьці ад канцэнтрацыі прымешкаў, тэмпэратуры й узьдзеяньня розных відаў выпраменьваньня. Паўправаднікі зьяўляюцца шырокай клясай рэчываў, якія характарызуюцца значэньнямі электраправоднасьці, прамежкавымі паміж электраправоднасьцю мэталаў (106—104 Ом-1 см-1) і добрых дыэлектрыкаў (10-10—10-12 Ом-1см-1, пры 20 oC). Характэрнай асаблівасьцю паўправаднікоў, якая адрозьнівае іх ад мэталаў, зьяўляецца ўзрастаньне электраправоднасьці з ростам тэмпэратуры[1].

Монакрышталічны крэмн, найбольш шырока выкарыстоўваемы ў прамысловасьці паўправаднік на сёньняшні дзень

Паўправаднікамі зьяўляюцца рэчывы, шырыня забароненай зоны якіх складае каля некалькіх электрон-вольт (эВ). Напрыклад, алмаз можна аднесьці да шыроказоннага паўправадніка, а арсэнід інда — да вузказоннага. Да ліку паўправаднікоў ставяцца шматлікія хімічныя элемэнты, як то герман, крэмн, сэлен, тэлюр, аршэньнік і іншыя, вялікая колькасьць сплаваў і хімічных злучэньняў. Амаль усе неарганічныя рэчывы навакольнага нас сьвету зьяўляюцца паўправаднікамі. Самым распаўсюджаным у прыродзе паўправадніком зьяўляецца крэмн, які складае амаль 30% зямной кары.

У залежнасьці ад таго, аддае ці прымешаны атам электрон або захоплівае яго, прымешныя атамы называюць донарнымі або акцэптарнымі. Характар ​​прымешку можа зьмяняцца ў залежнасьці ад таго, які атам крышталічнай рашоткі яна замяшчае, у якую крышталяграфічную плоскасьць убудоўваецца. Праводнасьць паўправаднікоў моцна залежыць ад тэмпэратуры. Паблізу тэмпэратуры абсалютнага нуля паўправаднікі маюць уласьцівасьці дыэлектрыкаў. Паўправаднікі складаюць аснову сучасных электронных тэхналёгіяў, шырока ўжываюцца ў прамысловай і спажывецкай тэхніцы.

  1. ^ Н. С. Зефиров (гл. ред.). «Химическая энциклопедия». — Москва: Большая Российская Энциклопедия, 1995. — Т. 4. — С. 55. — 639 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85270-092-4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Паўправадніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў