Малады Фронт
«Малады Фронт» — найбуйнейшы[2][3][4][5][6] моладзевы дэмакратычны рух Беларусі, заснаваны ў 1997 годзе і зарэгістраваны ў 2008 годзе ў Чэхіі[7]. З 15 сьнежня 2018 г. пасаду старшыні займае Дзяніс Урбановіч.[8]
Малады Фронт лац. Małady Front | |
па-беларуску: Малады Фронт | |
Лідэр арганізацыі | Дзяніс Урбановіч[1] |
---|---|
Заснавальнік | Павал Севярынец |
Дата заснаваньня | 6 верасьня 1996 (28 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Менск (Беларусь) |
Саюзьнікі і блёкі | БХД, БСДП (НГ), Рух За Свабоду, ПБНФ і КХП-БНФ |
Ідэалёгія | хрысьціянска-дэмакратычная |
Колькасьць | 1000 (2007) |
Дэвіз |
Жыве Беларусь! У нас адна дарога — Беларусь да Бога! |
Афіцыйны сайт | malady-front.blogspot.com |
Гісторыя
рэдагаваць«Малады Фронт» быў заснаваны ў 1997 годзе, увабраўшы ў сябе арганізацыйна не аформлены рух незалежніцкай моладзі, аб’яднаўшы ў сваіх шэрагах дзясяткі моладзевых ініцыятываў і арганізацыяў.[9] З таго часу «Малады Фронт» прайшоў шэраг ступеняў свайго разьвіцьця, эвалюцыянаваўшы з пратэстнага руху 1996—1997 гадоў у правацэнтрысцкі паводле палітычнай ідэалёгіі моладзевы рух.
- I Зьезд МФ адбыўся 6 верасьня 1997 году, Сустаршынямі Маладога Фронту абраныя — Павал Севярынец (Менск), Сяржук Паўленка (Горадня), Алесь Асіпцоў (Магілёў).[10]
- II Зьезд МФ, 10 лютага 1999, абраў Старшынём руху Паўла Севярынца.
- III Зьезд, 1 ліпеня 2000, пераабраў Паўла Севярынца старшынём МФ, прыняўшы праграму: «Малады Фронт Пераменаў», заклаў у ідэалягічны падмурак арганізацыі хрысьціянскія прынцыпы і нацыянальную ідэю.
- IV Зьезд, 19 чэрвеня 2002, пераабраў Паўла Севярынца Старшынём МФ.
- V Зьезд МФ адбываўся ў дзьве сэсіі, 23 траўня 2004 году і 23 студзеня 2005, абраў Сустаршынямі Маладога Фронту Сержука Бахуна і Зьмітра Дашкевіча.
- VI Зьезд МФ, 9 сакавіка 2008, прыняў абноўленую стратэгію дзейнасьці МФ «Рэфармацыя Маладога Фронту», паводле якой рух выйшаў са складу АДС. Зьезд абраў Старшынём МФ Зьмітра Дашкевіча.
- VII Зьезд МФ, 30 студзеня 2010, прыняў стратэгію дзейнасьці пад назвай «Новае пакаленьне», пераабраў старшынём МФ Зьмітра Дашкевіча.
- VIII Зьезд МФ, 26 кастрычніка 2013, прыняў рэзалюцыю «Каштоўнасны падмурак», абраў Сустаршынямі Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча, Андруся Цянюту і Эдуарда Лобава(be)[11].
- IX Зьезд МФ, адбываўся ў дзьве сэсіі 12 верасьня[12] і 10 кастрычніка 2015[13], прыняў стратэгію і плян дзейнасьці арганізацыі да канца году, зацьвердзіў склад Сойму, які атрымаў статус кіроўнага органу арганізацыі.
Мэты й задачы
рэдагавацьМэтамі Маладога Фронту зьяўляюцца аб’яднаньне й выхаваньне моладзі на грунце беларускай нацыянальнай ідэі, хрысьціянска-дэмакратычных прынцыпаў, пабудова грамадзянскай супольнасьці на падставах дэмакратыі й вольнага рынку, садзеяньне фармаваньню духоўна й фізычна моцнага пакаленьня.
Асноўнымі задачамі Маладога Фронту зьяўляюцца: выяўленьне і спрыяньне рэалізацыі грамадзкай і творчай ініцыятывы сярод моладзі, агітацыйна-масавая дзейнасьць па адраджэньню беларускай школы, культуры, мовы, фармаваньне ў моладзі адказнасьці за лёс сваёй Бацькаўшчыны[14].
Старшыні Маладога Фронту
рэдагаваць- 6 верасьня 1997 — 10 лютага 1999 — Павал Севярынец, Сяржук Паўленка, Алесь Асіпцоў.
- 10 лютага 1999 — 23 траўня 2004 — Павал Севярынец.
- 23 мая 2004 — 9 сакавіка 2008 — Сяржук Бахун, Зьміцер Дашкевіч.
- 9 сакавіка 2008 — 26 кастрычніка 2013 — Зьміцер Дашкевіч.
- 26 кастрычніка 2013 — 12 верасьня 2015 — Зьміцер Дашкевіч, Андрусь Цянюта і Эдуард Лобаў.
- 10 сьнежня 2017 — 15 сьнежня 2018 — Яўген Васьковіч.
- з 15 сьнежня 2018 — Дзяніс Урбановіч.[15][16]
Дзейнасьць
рэдагавацьМалады Фронт мае ў сваіх шэрагах каля 1000—1500 актывістаў[17]. Дзяржаўныя органы ацэньвалі агульную колькасьць актывістаў у Менску ў 50 чалавек (на 2006 год)[18]. Актывісты МФ аб’яднаныя ў Абласныя і Раённыя Рады МФ. Найвышэйшы орган Маладога Фронту — Зьезд, які адбываецца не радзей аднаго разу на два гады. Паміж Зьездамі арганізацыяй кіруе Сойм і Ўправа Маладога Фронту.
Малады Фронт уваходзіць у шэраг палітычных моладзевых міжнародных арганізацыяў, такіх як Эўрапейскія дэмакратычныя студэнты(en)[19] і Моладзь Эўрапейскай народнай партыі (з 30 сакавіка 2003 году)[20], мае партнэрскія стасункі з роднаснымі арганізацыямі Ўкраіны, Швэцыі, Летувы, Польшчы й іншых краінаў.
З 1997 году «Малады Фронт» разгарнуў пастаянную грамадзка-палітычную кампанію «Горад наш!» (90% беларускай моладзі і 70% насельніцтва жывуць у гарадох). У знакавыя даты й напярэдадні важных падзеяў маладафронтаўцы масава ўздымаюць па-над дахамі бел-чырвона-белыя нацыянальныя сьцягі па ўсёй Беларусі. Акцыі «Горад наш!», падчас якіх было вывешана больш за 2000 сьцягоў, праходзілі практычна ва ўсіх гарадох Беларусі.
У выніку актыўнае і пасьпяховае дзейнасьці ўжо ў 1999 годзе «Малады Фронт» мае рэйтынг вядомасьці сярод моладзі — 10,8%[21], саступаючы толькі праўладным БПСМ (48,3%) і БСМ (25%).
У 2000 годзе, падчас парлямэнцкіх выбараў, «Малады Фронт» правеў кампанію байкоту пад назвай: «Вырабы» — высьмейваньне выбарчага фарсу па-лукашэнкаўску.
Малады Фронт у перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году выступіў арганізатарам Кангрэсу беларускай моладзі, у якім прыняла ўдзел больш за 520 дэлегатаў з усяе Беларусі, і ініцыяваў падпісаньне адмысловага пагадненьня паміж адзіным кандыдатам ад апазыцыі і моладзьдзю. Падчас кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году «Малады Фронт» стаў рашаючай сілаю ў мабілізацыйнай кампаніі «Выбірай!». За час выбарчай гонкі «Малады Фронт» правёў больш за 1100 акцыяў больш чым у 120 гарадох і мястэчках Беларусі.
24 верасьня 2001 году «Малады Фронт» распачаў варту ў Курапатах, пратэстуючы супраць разбурэньня нацыянальнага нэкропалю пры будаўніцтве Менскай кальцавой дарогі.[22]. Больш за 120 актывістаў «Маладога Фронту» сталі асноваю 8-месяцовай бесьперапыннай «Абароны Курапатаў», якая аб’яднала дэмакратычнае грамадзтва й завершылася перамогаю моладзі.
Улетку 2002 году беларускі штотыднёвік «Наша Ніва» правёў апытаньне сярод сямі беларускіх палітолягаў і журналістаў з прапановай ацаніць дзейнасьць палітычных сілаў Беларусі ад верасьня 2001 да траўня 2002 году. У агульным выніку па суме балаў за эфэктыўнасьць дзейнасьці «Малады Фронт» увайшоў у першую пяцёрку, саступіўшы толькі Адміністрацыі Лукашэнкі, парлямэнту, партыям БСДП (НГ) і АГП[3].
Паводле зьвестак Балтыйскай службы Інстытуту Гэлапа за кастрычнік 2002 году, рэйтынг «Маладога Фронту» сярод усяго насельніцтва Беларусі складаў 6,3%, а сярод моладзі 18—30 гадоў — 14% — пры тым, што ўсе палітычныя партыі маюць ад 0,5% да 5% папулярнасьці, а «каэфіцыент страху» ў грамадзтве вельмі высокі.[23]
Сябры Маладога Фронту прымалі ўдзел і перамагалі на некаторых акругах на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003,[23] удзельнічалі ў выбарах у Палату Прадстаўнікоў 2004 году. Заснаваны Маладым Фронтам блёк «Маладая Беларусь» уваходзіў у Стала Дзеючую Нараду дэмакратычных палітычных партыяў, а потым у АДС (Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы).
Актывісты «Маладой Беларусі» сабралі больш за 40 тысячаў подпісаў у сваю падтрымку і сталіся асноўнаю сілаю, якая супрацьстаяла правядзеньню Лукашэнкам трэцяга рэфэрэндуму. Падчас абвяшчэньня Лукашэнкам намеру зьмяніць Канстытуцыю «Малады Фронт» арганізаваў акцыю пратэсту на плошчы Кастуся Каліноўскага, за якую адзін зь лідэраў «Маладога Фронту» і «Маладой Беларусі», Зьміцер Дашкевіч, быў арыштаваны і асуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Адзін жа з заснавальнікаў «Маладога Фронту», лідэр «Маладой Беларусі», Павал Севярынец быў асуджаны да трох гадоў г. зв. «хіміі» за арганізацыю акцыяў пратэсту ў дзень правядзеньня рэфэрэндуму і на наступны дзень пасьля яго.
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году «Малады Фронт» быў адным з арганізатараў масавых акцыяў супраць фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня, а таксама «намётавага мястэчка» на пляцы Кастуся Каліноўскага з 20 па 24 сакавіка 2006 году.
У чэрвені 2006 году маладафронтаўцы, выступаючы супраць крымінальнага перасьледу актывістаў сваёй арганізацыі, распачалі моладзевую галадоўку, якая сталася адной з самых працяглых і самай масавай грамадзка-палітычнай галадоўкаю. Доўжылася яна 24 дні з удзелам болей чым 100 маладафронтаўцаў.[24]
Шэраг актывістаў і лідэраў Маладога Фронту ўвайшлі ў Арганізацыйны камітэт па заснаваньні партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя.
У 2008 годзе маладафронтаўцамі быў праведзены шэраг пасьпяховых агульнанацыянальных кампаніяў.[25] У межах грамадзкай кампаніі «Беларускую кнігу дзецям!» маладафронтаўцы сабралі ў 22 гарадах Беларусі некалькі тысячаў беларускамоўных выданьняў і перадалі ў 15 дзіцячых прытулкаў Берасьця, Вызны (Салігорскі раён, Менская вобласьць), Кобрыня (Берасьцейская вобласьць), Менску, Новалукомля (Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць) і Салігорска[26]. Таксама на патрэбы дзіцячых дамоў і школаў-інтэрнатаў пайшлі сабраныя рэчы й грошы на Калядным фэсьце «Сьпяшайцеся рабіць дабро!», у якім прымалі ўдзел вядомыя музыкі, грамадзка-палітычныя дзеячы.
З 7 лістапада па 10 сьнежня 2008 году Малады Фронт правёў кампанію «Камунізм пад трыбунал!», якая завершылася аднадзённым пастом. У межах кампаніі МФ арганізаваў дзясяткі антыкамуністычных пікетаў і інфармацыйных акцыяў па ўсёй Беларусі, правёў шырокае навукова-грамадзкае паседжаньне пад назовам «Злачынствы камуністычнае ідэалёгіі. Лічбы й факты».
У 2008 годзе падчас маладафронтаўскай кампаніі «МТС па-беларуску!»[27], якую распачаў салігорскі блогер[28], неабыякавыя людзі накіравалі шэраг папяровых і электронных лістоў у галоўны офіс прадстаўніцтва кампаніі МТС у Беларусі. Пазьней актывісты перадалі ў галоўны офіс кампаніі каля 2,5 тысячаў подпісаў за беларусізацыю IVR-плятформы МТС. У выніку 8 красавіка 2009 году ў слухаўках абанэнтаў МТС зьявілася галасавая інфармацыя па-беларуску[29].
«Малады Фронт» зьяўляецца лідэрам палітычнага вулічнага супраціву,[30][31] арганізоўваючы дзясяткі вулічных акцыяў штогод[23] Найбольш вядомая зь іх — традыцыйная акцыя на «Дзень сьвятога Валянціна». За часы свайго існаваньня Малады Фронт правёў дзясяткі агульнанацыянальных грамадзка-палітычных кампаніяў, самыя вядомыя зь якіх: «Акцыя Любові», «Горад Наш!», «Беларусь у Эўропу!», «Вырабы», «Выбірай!», «Не трэцяму тэрміну!», «Хочам новага!», «Байкот 2008!», «Шоў Беларушчыны», «Камунізм пад трыбунал!», «Беларускую кнігу дзецям!», «Калядны Фэст».
За 1997—2012 гады маладафронтаўцы правялі ў беларускіх школах, ВНУ і лягерах звыш 1200 адукацыйных віктарынаў на тэму гісторыі, культуры, палітыкі і духоўнасьці Беларусі пад назовам «Шоў беларушчыны»[32].
У 2015 годзе, быў заснаван спартова-патрыятычны клюб “Ваяр”.[33]
З-за каронавірусу было адмененае правядзеньне урачыстых мерапрыемтсваў да Дня Волі 25 сакавіка. Аднак некаторыя маладафронтаўцы сабраліся. За гэта іх пакаралі[34][35].
У сакавіку 2022 года падчас Уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе кіраўнік арганізацыі Дзяніс Урбановіч разам з шасцю іншымі маладафронтаўцамі запісаўся ў беларускую роту тэрабароны Украіны.[36]
Перасьлед
рэдагавацьПачынаючы з 2000 году, Малады Фронт пяць разоў спрабаваў атрымаць рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі, але ўсе пяць разоў яму было адмоўлена ў гэтым. 8 кастрычніка 2007 году Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь не задаволіў скаргу на адмову ва ўліку[37]. Маладафронтаўцы лічаць, што ўлады наўмысна не рэгіструюць арганізацыю, каб мець рычагі ціску на моладзевых актывістаў з дапамогаю артыкулу 193-1 крымінальнага кодэксу РБ[38], які многія лічаць антыканстутыцыйным[39][40][41]. У межах кампаніі па супрацьстаяньні крымінальнаму перасьледу за дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі маладафронтаўцы зарэгістравалі сваю арганізацыю ў Чэхіі[42] і адчынілі аддзяленьне ў Летуве[43], плянуецца атрымаць афіцыйны статус у Польшчы і Ўкраіне.
Сябры арганізацыі знаходзяцца пад сталым ціскам з боку рэжыму, шэраг зь іх перасьледваліся па палітычных матывах і нават асуджаныя: самыя знакамітыя зь іх — гэта справы Аляксея Шыдлоўскага, Вадзіма Лабковіча, Паўла Севярынца, Паўла Мажэйкі, Артура Фінькевіча, Зьмітра Дашкевіча. Са сталай пэрыядычнасьцю шарагоўцы й лідэры арганізацыі за сваю дзейнасьць падвяргаюцца адміністрацыйнаму перасьледу, самымі распаўсюджанымі відамі якога зьяўляюцца арышт (да 25 сутак) і штрафы. Не спыняецца таксама ціск і з боку спэцслужбаў рэжыму.
Пасьля прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году супраць лідэраў «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча, Сержука Лісічонка, Барыса Гарэцкага й Алега Корбана была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 193-1 крымінальнага кодэксу (Дзейнасьць незарэгістраванай Мін’юстам арганізацыі)[44]. Паводле гэтай справы 1 лістапада 2006 году лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара гады калёніі агульнага рэжыму[45].
Наступнымі асуджанымі па гэтым жа артыкуле ў тым самым годзе сталі іншыя лідэры і актывісты МФ — Іван Шыла[46] (Салігорск), Наста Палажанка (Менск), Зьміцер Хведарук (Менск), Аляксей Янушэўскі (Менск), Алег Корбан (Менск), Барыс Гарэцкі[47] (Менск), Наста Азарка[48] (Нясьвіж), Яраслаў Грышчэня[49] (Баранавічы), Кася Салаўёва[50] (Полацак), Эдвард Зелянкоў[51] (Жлобін). Ім усім былі прысуджаныя штрафы альбо папярэджаньні.
Таксама быў узбуджаны шэраг крымінальных справаў паводле антыканстытуцыйнага артыкулу 193-1, якія не дайшлі да суду. Так, крымінальная справа была таксама заведзеная на актывіста жлобінскай філіі МФ Кірыла Атаманчыка. Крымінальныя справы былі ўзбуджаныя на кіраўніка Гомельскага МФ Андруся Цянюту і кіраўніка Сьветлагорскага МФ Арсенія Ягорчанку.[52] У Жодзіне крымінальная справа была ўзбуджана адразу на некалькіх маладафронтаўцаў — Сержука Гудзіліна, Яўгена Ваўкаўца й Алеся Чарэйку[44]. Кіраўніка ж жодзінскай філіі МФ, аднаго зь лідэраў руху — Паўла Красоўскага, абвінаваціўшы ў віцебскіх выбухах і дзьвюх забойствах, зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар. Празь месяц справа на Паўла Красоўскага за поўным няйменьнем доказаў была спыненая, а сам Павал вызвалены[53].
Агулам цягам 2007 году супраць маладафронтаўцаў распачалі 43 крымінальныя справы на падставе артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі)[32].
Крымінальны перасьлед[54][55][56] не нанёс чакаемых рэжымам вынікаў, па меркаваньні маладафронтаўцаў зьнешні ўціск толькі зьяднаў іх і ўзмацніў.[57] «Малады Фронт» працягваў праводзіць кампаніі салідарнасьці з палітзьняволенымі сябрамі сваёй арганізацыі й тымі, каторыя патрапілі пад крымінальны перасьлед.[58][59] Лідэра МФ Зьмітра Дашкевіча дзякуючы моцнай кампаніі салідарнасьці вызвалілі з калёніі на паўтара месяца раней тэрміну, вынесенага судом першай інстанцыі.[60] У знак салідарнасьці з «Маладым Фронтам» у арганізацыю ўступілі такія вядомыя грамадзка-палітычныя дзеячы, як Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька. Пасьля вызваленьня ганаровым сябрам «Маладога Фронту» стаўся й Аляксандар Казулін.[61] Адзначыўшы гатоўнасьць «ахвяраваць уласнай свабодай, здароўем і нават жыцьцём у імя сваіх ідэалаў», штотыднёвік «Наша Ніва» «Чалавекам году 2007» абвесьціў «маладафронтаўца»[62]. Як лічаць актывісты «Маладога Фронту», усё гэта засьведчыла, што беларускі рэжым пацярпеў паразу ў сваіх спробах спыненьня дзейнасьці моладзевага руху.
У 2011 годзе выявілася вярбоўка Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь студэнта дзеля пранікненьня ў «Малады Фронт»[63].
11 жніўня 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала «Малады фронт» экстрэмісцкім фарміраваннем.[64]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Абраны новы старшыня Маладога фронту
- ^ https://web.archive.org/web/20111008110006/http://bdg.by/news/news.htm?111486,3
- ^ а б Алег Тачоны. Прэзыдэнтура — апазыцыя 4:2 // Наша Ніва, 7 чэрвеня 2002 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ http://www.ng.ru/courier/2006-10-23/16_belorussia.html
- ^ https://web.archive.org/web/20120311193852/http://www.otherside.com.ua/news/detail.php?id=1374
- ^ Марыя Кароль. «Малады Фронт» адзначыў дзень народзінаў // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 7 верасьня 2007 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Малады Фронт // Свабодная Беларусь Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Пра турму, дзеўчын і сяброўства з беларускім дыпламатам. Вялікае інтэрв’ю новага старшыні «Маладога фронту» // Белсат
- ^ https://web.archive.org/web/20120117113008/http://www.vminsk.by/news/30/7237/
- ^ http://www.br.minsk.by/index.php?article=14511
- ^ Зьезд МФ працягнецца на другой сэсіі. mfront.net. Праверана 02.02.2016 г.
- ^ «Малады Фронт» з новай стратэгіяй дзеянняў. racyja.com. Праверана 02.02.2016 г.
- ^ Адбылася заключная сесія з’езду МФ. mfront.net. Праверана 02.02.2016 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20111002111323/http://mfront.net/content.php?content.3
- ^ «Малады фронт» абраў новага старшыню // Белсат
- ^ Пра турму, дзеўчын і сяброўства з беларускім дыпламатам. Вялікае інтэрв’ю новага старшыні «Маладога фронту» // Белсат
- ^ Валер Карбалевіч. Экспэртыза «Свабоды»: Якія вынікі змаганьня за моладзь // Радыё «Свабода», 10 верасьня 2007 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20090917031631/http://3dway.org/node/436
- ^ МФ Беларусь // Эўрапейскія дэмакратычныя студэнты Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Чальцы // Моладзь Эўрапейскай народнай партыі Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ http://www.ref.by/refs/72/26494/1.html
- ^ Сяргей Рак. Кроніка абароны Курапатаў // Наша Ніва, 11 кастрычніка 2002 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ а б в https://web.archive.org/web/20090915142912/http://mfront.net/content.php?content.1
- ^ Аркадзь Шанскі. Самая масавая галадоўка ў беларускай гісторыі // Наша Ніва, 31 траўня 2006 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Павал Севярынец, Наста Палажанка Маладафронтаўцы / Зьміцер Дашкевіч. — Менск: 2009. — 234 с. — ISBN 83-914739-1-7
- ^ Сяргей Пульша. Актывісты «Маладога фронту» пачынаюць акцыю «Беларускую кнігу — дзецям» // БелаПАН, 31 жніўня 2009 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Запрацаваў сайт кампаніі «За МТС па-беларуску» // Наша Ніва, 19 лістапада 2008 г. Праверана 27 лютага 2013 г.
- ^ Алесь Міхалок. 1500 подпісаў за МТС па-беларуску // Наша Ніва, 5 студзеня 2009 г. Праверана 27 лютага 2013 г.
- ^ МТС нечакана загаварыў па-беларуску // Радыё «Свабода», 8 красавіка 2009 г. Праверана 27 лютага 2013 г.
- ^ http://www.beldumka.belta.by/isfiles/000167_744989.pdf
- ^ https://web.archive.org/web/20150503181048/http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=6&news=6296&newsPage=0
- ^ а б Сяргей Сацюк. У Менску адзначылі 15-годзьдзе міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) // БелаПАН, 7 верасьня 2012 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Пачынае працу спартова-патрыятычны клуб “Ваяр”
- ^ Маладафронтаўцаў будуць судзіць за фота і ўскладанне кветак на Дзень волі
- ^ Тэлеграм
- ^ У беларускую роту тэрабароны Украіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў
- ^ Сяргей Пульша. Вярхоўны суд не задаволіў скаргу «Маладога фронту» наконт адмовы ў рэгістрацыі // БелаПАН, 8 кастрычніка 2007 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20090406175521/http://mfront.net/content.php?content.392
- ^ Гары Паганяйла. Экспэртнае заключэньне па арт. 193-1 КК РБ // Беларускі Хэльсынскі камітэт, 29 траўня 2007 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ «Міжнародная амністыя» пачынае кампанію за свабоду слова ў Беларусі // Хартыя’97, 21 жніўня 2008 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Віталь Цыганкоў. За артыкул 193-1 гатовыя не саджаць // Радыё «Свабода», 4 верасьня 2009 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20080119203520/http://news.tut.by/politics/101473.html
- ^ Алена Германовіч. Літоўскі філіял «Маладога фронту» падтрымаў «Усходняе партнёрства», але выступіў супраць «матэрыяльнага забесьпячэньня дзяржаўных інстытутаў дзякуючы гэтай праграме» // БелаПАН, 5 траўня 2009 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ а б Узбуджаная чарговая крымінальная справа супраць актывістаў «Маладога Фронту» // Хартыя’97, 12 красавіка 2006 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20151007084904/http://news.tut.by/politics/76679.html
- ^ http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/9/b29692fa-6152-45ef-a32a-3849a1200aec.html(недаступная спасылка)
- ^ Зьміцер Панкавец. Прысуд маладафронтаўцам: Хведарук — 1 млн 240 тыс, Корбан, Янушэўскі, Гарэцкі — 930 тыс., Палажанка — папярэджаньне // Наша Ніва, 29 траўня 2007 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Сямён Печанко. Фотарэпартаж з суду над Настай Азаркай // Наша Ніва, 4 верасьня 2007 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Зьміцер Панкавец. Яраслаў Грышчэня: «Прашу мяне расстраляць» // Наша Ніва, 11 верасьня 2007 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Зьміцер Панкавец. Калі жаданьне адрадзіць мову лічыць крыміналам, то я вінаватая // Наша Ніва, 8 красавіка 2008 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Жлобінскі актывіст Эдуард Зелянкоў, абвінавачаны ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванага грамадзкага аб'яднаньня, пакараны штрафам ў памеры 30 базавых велічыняў // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 30 чэрвеня 2006 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ http://www.charter97.org/index.phtml?sid=3&did=severinets&lang=2
- ^ Зьміцер Панкавец. Павал Красоўскі: «Калі мяне пачалі падазраваць яшчэ ў двух забойствах, я трохі супакоіўся» // Наша Ніва, 16 кастрычніка 2006 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20150614223520/http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=6&news=16177&newsPage=0
- ^ https://web.archive.org/web/20150614233539/http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=6&news=2218&newsPage=0
- ^ https://web.archive.org/web/20150614225552/http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=6&news=13117&newsPage=0
- ^ http://www.euramost.org/?artc=11164
- ^ Алег Грузьдзіловіч. П.Севярынец: «Сухарэнку звольнілі за прафнепрыдатнасьць» // Радыё «Свабода», 17 ліпеня 2007 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Пісьменьнікі і палітыкі заклікаюць прыйсьці на суд над маладафронтаўцамі // Наша Ніва, 15 траўня 2007 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ http://www.afn.by/news/i/94718
- ^ Тацяна Каравянкова. Аляксандар Казулін стаў ганаровым членам міжнароднага аб'яднаньня «Малады фронт» // БелаПАН, 19 жніўня 2008 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Зьміцер Панкавец, Мікола Бугай. Чалавек году — Маладафронтавец // Наша Ніва, 29 сьнежня 2007 г. Праверана 8 лютага 2013 г.
- ^ Завербаваны КДБ студэнт журфака БДУ павінен быў устанавіць вірусную праграму на кампутары актывістаў беларускай апазыцыі // БелаПАН, 17 лістапада 2011 г. Праверана 9 лютага 2013 г.
- ^ МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» «Малады фронт»