Анатоль Лябедзька

беларускі палітык

Анато́ль Уладзі́меравіч Лябе́дзька (нар. 27 чэрвеня 1961 году) — беларускі палітычны дзяяч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з 2000 да 2018 году, вязень сумлення.

Анатоль Лябедзька
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі
15 красавіка 2000 — цяперашні час
Папярэднік: Станіслаў Багданкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 чэрвеня 1961(1961-06-27) (63 гады)
Партыя: АГП
Дзеці: Арцём Лябедзька[d]
Бацька: Уладзімер Лябедзька
Адукацыя:
Узнагароды:
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 году ў вёсцы Трылес Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Працаваў трактарыстам у калгасе. У 1985 годзе скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдінстытуту, у 1993 юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканьняў. Падчас выбарчай кампаніі 1994 году падтрымаў Аляксандра Лукашэнку. Намерваўся атрымаць пост міністра замежных справаў, але з-за канфлікту пакінуў прэзыдэнцкую каманду. Уступіў у АГП, быў абраны намесьнікам старшыні гэтай партыі. 15 красавіка 2000 году абраны старшынём АГП.

Анатоль Лябедзька знаходзіўся шмат разоў пад арыштам за ўдзел у несанкцыянаваных пратэстах і маршах, у прыватнасьці, адзін з арыштаў Лябедзькі быў ажыцьцёўлены неўзабаве пасьля таго, як ён выступіў у Сэнаце ЗША і на сустрэчы АБСЭ ў кастрычніку 1999 году, заклікаючы да ўвядзеньня абодвума органамі санкцыяў супраць Лукашэнкі; некалькі разоў вінаваціўся ў паклёпе на прэзыдэнта; быў зьбіты поруч сваёй хаты людзьмі ў масках, якія, як ён сьцьвярджае, былі зьвязаныя з Лукашэнкам.

На Кангрэсе дэмакратычных сілаў у кастрычніку 2005 году Лябедзька саступіў некалькі галасоў Аляксандру Мілінкевічу, які стаў (з наступнай падтрымкай Лябедзькі) адзіным кандыдатам ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ў Беларусі.

22 красавіка 2008 году на чарговым зьезьдзе АГП, Анатоль Лябедзька пераважнай большасьцю галасоў быў пераабраны старшынём партыі. У 2008 годзе балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

21 сакавіка 2010 году на 13 зьезьдзе АГП перавыбраны старшынём абсалютнай большасьцю галасоў.

З 2020 году зьяўляецца прадстаўніком Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы[1][2].

Палітычная дзейнасьць

рэдагаваць

Пасьля парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку 2004 году, якія аб’ядналі з рэфэрэндумам па пытаньні дазволу Аляксандру Лукашэнку балятавацца на трэці тэрмін, Анатоль Лябедзька разам зь іншымі лідэрамі апазыцыі 18 і 19 кастрычніка вывеў каля трох тысячаў пратэстоўцах на вуліцы Менску, яны абвінавацілі ўладу ў фальсыфікацыі вынікаў выбараў, што было адзначана ў справаздачах назіральнікаў за выбарамі ад АБСЭ. На другі дзень пратэсту, 19 кастрычніка, Лябедзька быў арыштаваны разам з двума іншымі лідэрамі апазыцыі — Мікалаем Статкевічам і Паўлам Севярынцам, а таксама фатографам «Associated Press», які асьвятляў акцыю пратэсту. Падчас арышту Анатоль Лябедзька быў моцна зьбіты супрацоўнікамі міліцыі, пасьля чаго ён апынуўся ў лякарні з пашкоджаньнямі чэрапа, зламанымі рэбрамі і ўнутранымі пашкоджаньнямі.

У ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 быў скрадзены невядомымі са сваёй кватэры. Потым утрымліваўся ў СІЗА КДБ з абвінавачваньнямі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 11 студзеня 2011 году «Міжнародная амністыя» прызнала Лябедзьку вязьнем сумленьня[3]. У красавіку 2011 году быў адпушчаны на волю.

14 траўня 2021 году ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску пачаліся судовыя пасяджэньні па справе студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ(be)[4]. Лябедзька, які прыйшоў да будынку падтрымаць палітвязьняў, быў затрыманы й арыштаваны на 30 содняў за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве»[5]. Паводле палітыка, умовы ўтрыманьня ў ізалятары на Акрэсьціна былі дрэнныя: перапоўненыя камэры, перабоі з гарачаю вадою, недахоп сьвежага паветра, адсутнасьць пасьцельных прыладаў[4].

Фрагмэнт праграмы аб інтэграцыі Беларусі й Расеі, якія ў 2002 року падпісалі Анатоль Лябедзька і расейскі апазыцыянэр Барыс Нямцоў[6]:

«Минчанину и москвичу, брестчанину и екатеринбуржцу выгодны тесная социальная, экономическая, культурная и информационная интеграция»; «Интеграция Беларуси и России — это наша региональная глобализация»; «Мы считаем, что сближение наших стран надо начинать с экономики, с полноценного культурного, образовательного и информационного обмена»; "Мы считаем, что Союзу Беларуси и России необходимо придать новое измерение; «Второй этап интеграции — это создание предпосылок для перехода в режим таможенного союза, когда наши государства будут иметь единую таможенную границу».

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Жанаты, мае сына.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць