Зьміцер Хведарук
Зьмі́цер Алякса́ндравіч Хведару́к (нар. 5 сакавіка 1988 году, Менск, Беларусь) — кіраўнік менскай гарадзкой арганізацыі «Малады Фронт», карэспандэнт «Радыё Рацыя», беларускі палітычны дзеяч, палітвязень Беларусі.
Зьміцер Хведарук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
5 сакавіка 1988 (36 гадоў) |
Партыя: | Малады Фронт |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗьміцер Хведарук нарадзіўся 5 сакавіка 1988 г. ў Менску, у сям’і эканаміста Ірыны Пятроўны Хведарук і інжынэра Аляксандра Іванавіча Хведарука.
У 2006 г. закончыў гімназію № 11 г. Менску. З 2008 году навучаўся ў тэалягічным коледжы, падчас навучаньня быў гвалтоўна забраны ўва ўзброеныя сілы РБ. Пасля працягнуў навучаньне на філялягічным факультэце Літоўскага Эдукалягічнага Унівэрсітэту.
Пратэстант. З 2005 г. пачаў наведваць эвангельскую царкву. У 2007 г. пакаяўся і прыняў хрост. Выкладаў у нядзельнай школе і сьпяваў у царкоўным хоры. Вернік царквы «Ян Прадвесьнік».
Прафэсійна займаўся футболам. Гуляў за дубаль складу футбольнага клюбу «Дарыда», а таксама «Трактар» (сёньняшні «МТЗ-РІПА»). Цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай. Актыўны ўдзельнік вулічных акцый апазыцыі.
Вясной 2005 г. далучыўся да «Маладога Фронта». 2006—2008 г.г. лідэр «Маладога Фронта».
У 2007 г. Зьміцер Хведарук сустракаўся з дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс[1].
У 2008 г. З. Хведарук сустракаўся з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам[2].
У 2009 г. З. Хведарук незаконна прызваны ў войска.[3][4] Беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі міжнародную грамадзкасць зьвярнуць увагу на «палітычны прызыў» як форму рэпрэсій.[5] Паўтара гады служыў у Жодзіне ў чыгуначных войсках. 29 ліпеня 2010 г. дэмабілізаваўся з войска.[6]
10.06.2017 г. ажаніўся. Жонка — Ганна Салагуб[7].
Храналёгія перасьледу
рэдагаваць4 лютага 2007 году ўправа КДБ па Менску распачала супраць «МФ» крымінальную справу па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу РБ — «арганізацыя дзейнасці аб’яднаньня, фонду ці рэлігійнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, ці ўдзел у ёй». У гэты дзень адбылося масавае затрыманьне ўдзельнікаў паседжаньня Цэнтральнай Рады «Маладога Фронту», якое праводзілася ў прыватнай кватэры ў Мінску. Некалькі дзясяткаў затрыманых моладзевых актывістаў праз пэўны час былі вызваленыя. Зьміцер Хведарук і Алег Корбан — зьмешчаныя ў СІЗА КДБ, дзе правялі трое содняў у якасьці падазраваных у ўзбуджанай крымінальнай справе. Пазней у якасьці падазраваных у гэтай справе былі прыцягнутыя Барыс Гарэцкі, Аляксей Янушэўскі і непаўнагадовая на той час Наста Палажанка.
Абвінавачаньне грунтавалася на канфіскаваных падчас ператрусаў на кватэрох маладафронтаўцаў друкаваных матэрыялях, а таксама на раздрукоўках тэлефонных размоваў і аўдыёзапісе сходаў 29 верасня 2006 г., 25, 29 студзеня, 1, 4 лютага 2007 году.
Зьмітра Хведарука абвінавачвалі ў тым, што ён кіраваў Першамайскай радай «Маладога Фронта». Мэтай дзейнасьці «Маладога Фронта», на думку абвінавачаньня, быў захоп улады чынам масавых вулічных акцый.
Судовыя слуханьні па справе праходзілі 28-29 травеня 2007 г. ў судзе Савецкага раёна г. Менску. Судзьдзя Руслан Аніскевіч прызнаў моладзевых актывістаў вінаватымі. Зьміцер Хведарук быў аштрафаваны на 40 базавых велічынь (1 млн 240 тыс. руб.).
26.07.2007 г. затрымалі З. Хведарука людзі ў цывільным каля будынку Дома правасудзьдзя у Менску, дзе ён быў на судзе ў Канстанціна Лукашова. У міліцыі Зьмітра Хведарука абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Судзьдзя Рудніцкая прысудзіла Хведаруку паводле арт 17.1 КаАП РБ да 10 содняў адміністрацыйнага арышту[8].
12 сьнежня 2008 г.,падчас правядзеньня мірных пікетаў супраць прыезда В.Пуціна ў Менск, Зьміцер Хведарук быў моцна зьбіты супрацоўнікамі спецпадраздзяленьняў. Выкліканая сьведкамі «хуткая дапамога» даставіла хлопца ў шпіталь, дзе ён знаходзіўся амаль тыдзень з дыягназам чэрапна-мазгавая траўма і ўшыбы некаторых частак цела. Між тым пракуратура адмовіла Зьмітру Хведаруку ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцьця[9]. Хэльсінская камісія ЗША выказала падтрымку З.Хведаруку[10].
19 сьнежня 2010 году Зьміцер Хведарук браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. Затрыманы і асуджаны на 10 добаў адміністрацыйнага арышту судом Фрунзенскага раёна г. Мінска[11].
12 кастрычніка 2015 г. на «Барысаў-арэне» на матчы «Беларусь-Македонія» заўзятараў Зьмітра Хведарука, Віталя Будзько і Юрыя Пархоменку затрымалі праз шалікі з выявай гістарычнага гербу «Пагоня», адвезьлі ў мясцовы РАУС, а назаўтра прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве (арт17.1 КаАП) і прысудзілі да штрафу ў памеры 10 базавых велічынь штрафу (1,8 мільёны рублёў).[12]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://spring96.org/be/news/19368 Кандаліза Райс сустрэлася з дэлегацыяй беларускай апазыцыі
- ^ http://www2.polskieradio.pl/eo/print.aspx?iid=71459
- ^ http://spring96.org/be/news/27971 Зьміцер Хведарук судзіцца з ваенкаматам
- ^ https://web.archive.org/web/20200919114218/http://by.prava-by.info/archives/969 Зьміцер ХВЕДАРУК — прыняў прысягу ў Жодзіне.
- ^ https://spring96.org/be/news/29746 Праваабаронцы напісалі ліст пра палітычны прызыў
- ^ http://news.21.by/society/2010/07/29/117730.html Зміцер Хведарук: Без тугі і без крыўдаў
- ^ http://nn.by/?c=ar&i=192196 Пратэстанцкае вяселле маладафронтаўца Змітра Хведарука і Ганны Салагуб
- ^ Суд над актывістам Зьмітром Хведаруком завяршыўся
- ^ http://spring96.org/be/news/19952 Зьмітра Хведарука пакаралі арыштам на 15 сутак
- ^ https://www.svaboda.org/a/871129.html Хэльсынская камісія ЗША — пра сытуацыю ў Беларусі
- ^ http://bchd.info/4164-zbty-zatrymany-rymashesk-sevyarynec-yashche-kalya-50-chalavek.html(недаступная спасылка) Зьбітыя і затрыманыя Рымашэўскі, Севярынец і яшчэ не менш за 500 чалавек
- ^ http://spring96.org/be/news/81205 Вынікі праверкі: Умовы ўтрымання ў Барысаўскім ІЧУ нездавальняючыя, але «грошай на рамонт няма»
Літаратура
рэдагаваць- Palitviazni.info — 2013. — С.64-65
- Маладафрантоўцы — Мінск 2009—152-160 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- https://web.archive.org/web/20161225200442/http://palitviazni.info/viazen/micier-wiedaruk
- http://spring96.org/be/news/27400
- https://www.svaboda.org/a/1876720.html
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|