Наста Дашкевіч
На́ста Дашке́віч (у дзявоцтве Палажа́нка; нар. 2 жніўня 1990, Менск) — беларуская моладзевая дзяячка, намесьніца старшыні «Маладога Фронту». Жонка Зьмітра Дашкевіча[1].
Наста Дашкевіч | |
Намесьніца старшыні Маладога Фронту | |
---|---|
9 сакавіка 2008 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
2 жніўня 1990 (34 гады) Менск, БССР |
Партыя: | Малады Фронт |
Сужэнец: | Зьміцер Дашкевіч |
Адукацыя: | н/вышэйшая |
Узнагароды: | Міжнародная жаночая прэмія за мужнасць (Дзяждэпартамэнт ЗША) |
14 ліпеня 2022 году Зьмітру і Насьце Дашкевічам агучылі прысуды паводле ч.1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Зьмітра асудзілі да 1,5 года калёніі, як і прасіў бок абвінавачваньня, а Насту — да 3 гадоў «хатняй хіміі»[2].
Біяграфія
рэдагавацьЗ 1997 па першую палову 2008 году навучалася ў менскай 73-ай школе, з паглыбленым вывучэньнем нямецкай мовы. З другой паловы 2008 году перавялася ў 37-ую школу з эстэтычным ухілам. З 2008 студэнтка ЭГУ, факультэта філязофіі й палітычных навук.
Грамадзка-палітычная дзейнасьць
рэдагавацьЗ 2004 году зьяўлялася сяброўкай моладзевага руху «Малады Фронт». У 2007 годзе асуджаная па артыкуле 193.1 КК за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі[3][4]. Суд вынес папярэджаньне. Удзельнічала ў многіх акцыях і кампаніх Маладога Фронту, дзясяткі разоў затрымоўвалася. 7 лістапада 2008 году, за ўдзел у антыкамуністычным пікеце ля КДБ, была арыштаваная на 3-е сутак[5].
На VI Сойме МФ 9 сакавіка 2008 году абраная намесьніцай старшыні Маладога Фронту.
25 сакавіка 2009 году (Дзень Волі) былі затрыманыя актывісты «Маладога Фронта» Наста Палажанка й Дзяніс Карноў і вывезеныя за горад. Дзяніс Карноў быў зьбіты. Актывісты апазналі чалавека, які кіраваў выкраданьнем, ім быў супрацоўнік «Алмазу» Аляксандар Лявоненка[6].
За падзеі 19 сьнежня 2010 году была асуджаная на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год. Насту Палажанку арыштавалі 20 сьнежня ва ўласнай кватэры. Яна стала адной з абвінавачаных па артыкуле 293 КК «Масавыя беспарадкі». Амаль два месяцы яна знаходзілася ў СІЗА КДБ. 17 лютага яе выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.[7]
19 верасьня 2011 году Насту арыштавалі (разам з былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам) на 11 сутак адміністрацыйнага арышту за вывешваньне ў Менску нацыянальных сьцягоў. Яе зьвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня і арганізацыі масавага мерапрыемства. Сваю акцыю яны, разам зь Яроменкам, прымеркавалі да 20-й гадавіны абвяшчэньня «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі. Пакараньне Наста Палажанка адбывала ў турме на вуліцы Акрэсьціна[8]
Узнагароды
рэдагаваць8 сакавіка 2011 году Наста Палажанка атрымала прэстыжную Міжнародную жаночую прэмію за мужнасьць, якую Дзяждэпартамэнт ЗША прысуджае штогод 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасьцяў. Наста стала першай беларускай, якая была ўзнагароджана гэтай прэміяй. Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла ў Вашынгтоне. Ва ўступнай прамове спадарыня Гілары Клінтан выказала шкадаваньне ў сувязі з тым, што Наста Палажанка і Ёані Санчэз з Кубы ня здолелі прыехаць на цырымонію па той прычыне, што ўлады іх краінаў ім гэтага не дазволілі.[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Наста Палажанка і Зьміцер Дашкевіч ажаніліся ў турме Грамадзтва. Радыё «Свабода» (27 сьнежня 2012). Праверана 4 студзеня 2013 г.
- ^ Наста Дашкевіч у свой дзень нараджэння папрасіла малітваў за Змітра Новы час Праверана 2023-04-02 г.
- ^ БХК настойвае на адмене артыкула, па якім асуджаныя актывісты «Маладога Фронту»
- ^ Асуджаныя маладафронтаўцы: чым займаюцца яны цяпер?
- ^ Маладафронтаўцаў асудзілі і вызвалілі(недаступная спасылка)
- ^ Валянцін Стэфановіч. (22-12-2011) Прывід Тантон-Макута (бел.). Вясна. Праверана 26-1-2021 г.
- ^ а б Наста Палажанка атрымала Міжнародную прэмію за мужнасьць Навіны. Радыё Свабода (9 сакавіка 2011). Праверана 8 снежня 2011 г.
- ^ Наста Палажанка выйшла з турмы на Акрэсьціна (фота) Грамадства. Радыё Свабода (30 верасьня 2011). Праверана 30 верасьня 2011 г.