Валер Карбалевіч
Вале́р Карбале́віч (нарадзіўся 20 студзеня 1955 году, станцыя Паназырова, Кастрамская вобласьць, РСФСР) — беларускі палітоляг, журналіст і публіцыст.
Валер Карбалевіч | |
Дата нараджэньня | 28 студзеня 1955 (69 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітоляг, гісторык, сельскагаспадарнік |
Навуковая сфэра | паліталёгія[1], гісторыя[1] і аграномія[1] |
Месца працы |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў гістфак БДУ ў 1978 годзе. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».
Тэма дысэртацыі: «Деятельность Компартии Беларуссии по пропаганде и внедрению достижений науки и передового опыта в сельскохозяйственное производство (1971—1980 гг.)». Працаваў сьлесарам-сантэхнікам Рамбудупраўленьня №4 г. Слуцак (1972—1973), выкладчыкам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1978—1983), асьпірант БДУ (1983—1986), дацэнт Беларускага аграрнага тэхнічнага ўнівэрсытэту (1986—1993), галоўны экспэрт, каардынатар навуковага кірунку Нацыянальнага цэнтру стратэгічных ініцыятываў «Усход — Захад» (з 1998 Аналітычны цэнтар «Стратэгія») у Менску.
Галоўны рэдактар часопіса «Грамадзянская альтэрнатыва», палітычны аглядальнік газэты «Свободные новости плюс». Сябар АГП.