Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) — незарэгістраваная беларуская палітычная партыя, створаная шляхам аб’яднаньня БСДГ і ПНЗ у 1996 годзе. БСДП (НГ) пасьля аб’яднаньня з Партыяй народнай згоды падкрэсьліла сваю левацэнтрысцкую плятформу.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)
Лідэр партыі Мікалай Статкевіч
Дата заснаваньня 29 чэрвеня 1996
Штаб-кватэра Менск
Ідэалёгія сацыял-дэмакратыя
Колькасьць 4076
Афіцыйны сайт hramada.org

У пачатку 2005 году партыя была пазбаўленая рэгістрацыі, калі ўлады палічылі, што пераабраньне лідэра партыі Мікалая Статкевіча прайшло з парушэньнямі. Частка чальцоў партыі стварыла партыю Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая атрымала рэгістрацыю.

На парлямэнцкіх выбарах 13—17 кастрычніка 2004 году партыя ўваходзіла ў «Эўрапейскую кааліцыю „Свабодная Беларусь“», аднак не атрымала месцаў у парлямэнце.

Увосень 2007 году прайшла першая сэсія ўстаноўчага зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

У пачатку 2011 году Народная Грамада апынулася ў складанай сытуацыі. Старшыня партыі Мікалай Статкевіч, яго першы намесьнік Аляксандар Арастовіч, міжнародны сакратар Сяргей Марцалеў знаходзіліся ў сьледчым ізалятары КДБ. У многіх партыйных актывістаў праводзіліся ператрусы, іх выклікалі на допыты. Пад прэсінгам апынулася і Эўрапейская кааліцыя, амаль усе каардынатары якой апынуліся ў зьняволеньні або вымушана пакінулі краіну.

Генэральным сакратаром партыі Народная Грамада абраны Сяргей Скрабец(be), першым намесьнікам старшыні — Аляксандар Арастовіч. Намесьнікамі старшыні сталі Анатоль Букас, Аляксей Гаўруцікаў і Сяргей Кулініч.

Народная Грамада знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму Лукашэнкі.

Вясною 2020 году сябры партыі праводзяць перадвыбарчыя агітацыйныя пікеты, якія падтрымліваюць незалежных кандыдатаў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць