Вясна (цэнтар)

беларуская праваабарончая арганізацыя

«Вясна́» — праваабарончы цэнтар Беларусі, створаны ў красавіку 1996 году пад назвай «Вясна-96».

«Вясна»
Дата ўтварэньня 26 красавіка 1996 (28 гадоў таму)
Тып праваабарончае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта спрыяньне павазе да правоў чалавека
Штаб-кватэра вул. Мяржынскага, д. 8, кв. 26[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, Беларускі дом правоў чалавека (Летува), Эўрапейская сетка арганізацыяў назіраньня за выбарамі (Чарнагорыя), Міжнародны саюз лігаў правоў чалавека (Францыя)[2]
Афіцыйныя мовы беларуская
Старшыня Алесь Бяляцкі
Кіроўны орган Рада
Зьвязаныя кампаніі «Чалавек у нядолі» (Чэхія)
Колькасьць валянтэраў 200 чалавек (2021 год)
Сайт spring96.org
Колішняя назва «Вясна-96» (да 15 чэрвеня 1999 году)

Ад 15 чэрвеня 1999 году грамадзкае аб’яднаньне носіць сучасную назву. На 2021 год налічвала каля 200 сябраў ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі[2]. Аддзяленьні дзейнічалі ў 16 гарадах, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах: Бабруйск (Сяргей Лацінскі), Баранавічы (Аляксандар Вайцешык і Сяргей Гоўша), Барысаў (Алег Мацкевіч), Берасьце (Уладзімер Малей), Бяроза (Тамара Шчапёткіна і Сяргей Русецкі), Віцебск (Леанід Сьвецік), Ворша (Ігар Казьмерчак), Гомель, Горадня (Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч), Магілёў (Аляксей Колчын і Барыс Бухель), Мазыр (Уладзімер Целяпун), Маладэчна (Алесь Капуцкі), Наваполацак (Зьміцер Салаўёў), Рэчыца (Валер Пуціцкі, Мікола Пытлеў і Андрэй Мядзьведзеў), Смаргонь (Алесь Дзергачоў) і Шацілавічы (Алена Масьлюкова)[3].

Задачамі цэнтру ёсьць:

  • дапамога ў прававой абароне грамадзянаў;
  • вывучэньне грамадзкай супольнасьці;
  • пашырэньне грамадазнаўчых ведаў;
  • прававая адукацыя грамадзянаў;
  • падтрымка праваабарончай дзейнасьці;
  • спрыяньне культурнаму адраджэньню дзяржавы.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Спосабамі дзейнасьці цэнтру ёсьць:

  • збор зьвестак аб грамадзянскай супольнасьці;
  • правядзеньне нарадаў і чытаньняў;
  • ладжаньне грамадазнаўчых дасьледаваньняў, агляду забесьпячэньня правоў чалавека і спрыяньне выкананьню міжнародных дамоваў аб правах чалавека;
  • выпуск і распаўсюд праваабарончых выданьняў;
  • падтрымка сувязяў з урадавымі, грамадзкімі, гаспадарчымі, навуковымі і навучальнымі ўстановамі;
  • прававая дапамога пры звароце асобаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Ад заснаваньня ў 1996 годзе пасаду старшыні займае Алесь Бяляцкі. У сваім меркаваньні ад 24 чэрвеня 2007 году Камітэт па правах чалавека ААН палічыў касаваньне ўліку цэнтру Вярхоўным судом Беларусі 28 кастрычніка 2003 году супярэчным пункту 1 артыкула 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах[4]. У 2008 годзе Правабарончы цэнтар «Вясна» пачаў браць удзел у кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Пазьней «Вясна» стала ладзіць кампаніі «За вызваленьне палітычных вязьняў», «Бяз права на расправу» (аб катаваньнях), «Маніторынг адміністратыўнага перасьледу», «Маніторынг месцаў прымусовага ўтрыманьня» і «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня». Таксама на Радыё «Рацыя» сталі весьці перадачу «Вясна». Восеньню 2020 году арганізацыя ды Алесь Бяляцкі сталі ляўрэатамі прэміі «За правільны лад жыцьця»(uk)[5]. У ліпені 2021 году цэнтар быў узнагароджаны прэміяю ймя Марыён Дэнгоф(de)[6].

У перыяд зь верасня 2020 па студзень 2021 году былі арыштаваныя актывісты «Вясны»: Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Тацьцяна Ласіца, Андрэй Чапюк[7]. Прызнаныя палітычнымі вязьнямі, яны атрымалі прэмію «Чалавек чалавеку»(en), узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год[8]. У рамках пагрому грамадзкіх арганізацыяў(be) у ліпені 2021 былі абшуканы Цэнтар і памяшканьні праваабаронцаў, затрыманыя амаль усе прадстаўнікі «Вясны», якія на той момант былі ў Беларусі, у тым ліку Алесь Бяляцкі[9][10]. Арыштаваныя па справах, заведзеных па артыкулах 342 («арганізацыя й падрыхтоўка да масавых беспарадкаў») і 243 («ухіленьне ад сплаты падаткаў») КК, актывісты, былі прызнаны палітычнымі вязьнямі[9][10][11].

3 сакавіка 2023 году ў судзе Ленінскага раёну Менску судзьдзя Марына Запасьнік выракла да зьняволеньня 4-х сяброў Праваабарончага цэнтру «Вясна» на запыт пракурора Аляксандра Караля. Іх абвінавацілі ў «кантрабандзе наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай» зь Летувы згодна з часткай 4 артыкула 228 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Паводле абвінавачаньня, «з 4 красавіка 2016 году да 14 ліпеня 2021 году» пры перамяшчэньні празь беларуска-летувіскую мяжу не задэкляравалі «201 тыс. эўраў і 54 тыс. даляраў ЗША». Таксама згодна з часткай 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу іх абвінавацілі ў «фінансаваньні пратэстаў» у 2020 годзе. У прыватнасьці ў віну паставілі аплату працы адвакатаў, рахункаў за харчаваньне ў ізалятарах і штрафаў «з траўня 2020 году па 14 ліпеня 2021 году». Абвінавачаныя не прызналі віны. Пагатоў, у матэрыялы справы трапіў сьпіс 1322-х палітвязьняў, прызнаных «Вясной» на 3 верасьня 2022 году, які заняў 128 аркушаў[12]. У выніку:

Зімой 2021—2022 году беларускія ўлады прызналі інтэрнэт-рэсурсы «Вясны» экстрэмісцкімі матэрыяламі[14][15], а ў жніўні 2023 году «Вясну» аб’явілі экстрэмісцкім фармаваньнем. Удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармаваньня па беларускіх законах зьяўляецца крымінальным злачынствам[16].

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ У Менску адкрыўся новы офіс ПЦ «Вясна» // Прэс-цэнтар «Хартыі’97», 1 красавіка 2013 г. Праверана 28 ліпеня 2021 г.
  2. ^ а б Дзейнасьць і гісторыя // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 2021 г. Праверана 28 ліпеня 2021 г.
  3. ^ Кантакты праваабаронцаў у Менску і рэгіёнах // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 20 ліпеня 2011 г. Праверана 28 ліпеня 2021 г.
  4. ^ Сяргей Салаўёў (14 жніўня 2009) Усё лепшае — скаціне Факты. Новы часПраверана 10 сакавіка 2012 г.
  5. ^ 2020 Announcement – Press Release rightlivelihoodaward.org. The Right Livelihood Foundation (2020-10-01). Праверана 2020-10-01 г.
  6. ^ 20.000 Euro für Gerhart Baum und Wjasna (ням.). Börsenblatt(de) (2021-07-26). Праверана 2021-07-28 г. Архіўная копія ад 2021-07-26 г.
  7. ^ THE HOMO HOMINI AWARD FOR 2020 WILL BE PRESENTED TO MARFA RABKOVA, ANDREI CHAPIUK, LEANID SUDALENKA AND TATSIANA LASITSA (анг.). Чалавек у нядолі(en) (2021-04-27). Праверана 2021-07-28 г. Архіўная копія ад 2021-07-28 г.
  8. ^ Belarusian Human Rights Defenders Awarded With Homo Homini Prize (анг.) naviny.by. Хартыя’97 (2021-05-11). Праверана 2021-07-28 г. Архіўная копія ад 2021-05-14 г.
  9. ^ а б «Нагнятаньне страху і банальная помста». Праваабаронцы камэнтуюць рэпрэсіі апошніх дзён. Радыё Свабода (2021-07-16). Праверана 2021-07-28 г.
  10. ^ а б Беларусь: Руководителей Правозащитного центра "Весна" держат в СИЗО. Потребуйте от властей освободить их! (рас.). Міжнародная амністыя (2021-07-22). Праверана 2021-07-28 г.
  11. ^ Затрыманых праваабаронцаў і актывістаў прызналі палівязнямі. Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-15). Праверана 2021-07-28 г. Архіўная копія ад 2021-07-15 г.
  12. ^ Нобэлеўскаму ляўрэату Алесю Бяляцкаму прызначылі 10 гадоў зьняволеньня // Партал «Новы час», 3 сакавіка 2023 г. Праверана 4 сакавіка 2023 г.
  13. ^ БелТА. Абвінавачаныя па справе «Вясны» прысуджаныя да пазбаўленьня волі на тэрміны ад 7 да 10 гадоў // Газэта «Зьвязда», 3 сакавіка 2023 г. Праверана 4 сакавіка 2023 г.
  14. ^ «Экстрэмісцкімі» прызналі праваабарончы тэлеграм-канал ПЦ «Вясна» і ўсе іх сацсеткі (бел.) Новы час
  15. ^ Усю інфармацыйную прадукцыю «Вясны» прызналі экстрэмісцкай (бел.) Новы час
  16. ^ Інфармацыйныя рэсурсы «Вясна/Правы чалавека ў Беларусі» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» (бел.) Новы час

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць