Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) — незарэгістраваная беларуская палітычная партыя, створаная шляхам аб’яднаньня БСДГ і ПНЗ у 1996 годзе. БСДП (НГ) пасьля аб’яднаньня з Партыяй народнай згоды падкрэсьліла сваю левацэнтрысцкую плятформу.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) | |
Лідэр партыі | Мікалай Статкевіч |
---|---|
Дата заснаваньня | 29 чэрвеня 1996 |
Штаб-кватэра | Менск |
Ідэалёгія | сацыял-дэмакратыя |
Колькасьць | 4076 |
Афіцыйны сайт | hramada.org |
У пачатку 2005 году партыя была пазбаўленая рэгістрацыі, калі ўлады палічылі, што пераабраньне лідэра партыі Мікалая Статкевіча прайшло з парушэньнямі. Частка чальцоў партыі стварыла партыю Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая атрымала рэгістрацыю.
На парлямэнцкіх выбарах 13—17 кастрычніка 2004 году партыя ўваходзіла ў «Эўрапейскую кааліцыю „Свабодная Беларусь“», аднак не атрымала месцаў у парлямэнце.
Увосень 2007 году прайшла першая сэсія ўстаноўчага зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
У пачатку 2011 году Народная Грамада апынулася ў складанай сытуацыі. Старшыня партыі Мікалай Статкевіч, яго першы намесьнік Аляксандар Арастовіч, міжнародны сакратар Сяргей Марцалеў знаходзіліся ў сьледчым ізалятары КДБ. У многіх партыйных актывістаў праводзіліся ператрусы, іх выклікалі на допыты. Пад прэсінгам апынулася і Эўрапейская кааліцыя, амаль усе каардынатары якой апынуліся ў зьняволеньні або вымушана пакінулі краіну.
Генэральным сакратаром партыі Народная Грамада абраны Сяргей Скрабец(be), першым намесьнікам старшыні — Аляксандар Арастовіч. Намесьнікамі старшыні сталі Анатоль Букас, Аляксей Гаўруцікаў і Сяргей Кулініч.
Народная Грамада знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму Лукашэнкі.
Вясною 2020 году сябры партыі праводзяць перадвыбарчыя агітацыйныя пікеты, якія падтрымліваюць незалежных кандыдатаў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- БСДПНГ VK(недаступная спасылка)