Вікіпэдыя:Адміністрацыя

(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Адміністратары»)

Адміністратар — удзельнік, які мае дадатковыя правы і абавязкі па абслугоўваньні праекту:

  • Хуткае скасаваньне правак вандалаў.
  • Выдаленьне старонак.
  • Аднаўленьне выдаленых старонак.
  • Выдаленьне і аднаўленьне асобных вэрсіяў старонак.
  • Абарона старонак ад рэдагаваньняў. Гэта звычайна ўжываецца ў выпадках спрэчак па зьмесьце старонак, каб бакі прыйшлі да кампрамісу, альбо да старонак, актыўна рэдагуемых вандаламі.
  • Рэдагаваньне сыстэмных паведамленьняў у прасторы назваў MediaWiki.
  • Блякаваньне ўдзельнікаў, якія парушаюць правілы Вікіпэдыі.
  • Скасаваньне памылковых дзеяньняў іншых адміністратараў.

Адміністратары ня маюць прывілей у кіраваньні праектам і ня маюць правоў выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня.

Калі вам патрэбная дапамога адміністратара, вы можаце зьвярнуцца на старонку Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў, а таксама да любога зь іх на ягонай старонцы абмеркаваньня. Калі неабходная тэрміновая дапамога ў сувязі з масавым вандалізмам альбо непрацаздольнасьцю Вікіпэдыі, вы можаце зьвязацца з пэўнымі зь іх праз IRC.

Сьпіс адміністратараў

рэдагаваць
  1. Bocianski (з 21 сакавіка 2007)[1] (даслаць ліст)
  2. Kazimier Lachnovič (з 8 ліпеня 2019, бюракрат з 5 кастрычніка 2019[2])[1] (даслаць ліст)
  3. Ліцьвін (з 19 верасьня 2019[3])[1] (даслаць ліст)
  4. Artsiom91 (з 1 жніўня 2024)[1] (даслаць ліст)

Былыя адміністратары і адміністратаркі

рэдагаваць

Сьпіс.

Кандыдатуры

рэдагаваць
Калі Вы жадаеце атрымаць правы адміністратара ці адміністратаркі, калі ласка, дадайце сваю кандыдатуру, якая будзе ўсебакова абмеркаваная, тут. Напішыце, чаму Вы лічыце неабходным мець правы адміністратара/адміністратаркі.
Архіў папярэдніх галасаваньняў

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаную сваю кандыдатуру на статус адміністратара. У якасьці адміністратара мог бы дапамагаць з выкананьнем тэхнічных запытаў, як то выдаленьне старонак, перанос катэгорыяў, блякіроўкі вандалаў (гл. тэму на форуме). Маю досьвед працы адміністратарам у разьдзеле наркамаўкай з 2017 года, добра знаёмы з тэхнічнымі магчымасьцямі шаблёнаў, модуляў і MediaWiki.--Artsiom91 (гутаркі) 20:16, 17 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

  Падтрымліваю. Дасьведчаны ўдзельнік, які можа дапамагчы праекту, бо цяпер фактычна актыўны толькі адзін адміністратар. --Red_Winged_Duck 20:46, 17 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
  Падтрымліваю, 097ллл (гутаркі) 21:07, 17 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
  Падтрымліваю, удзельнік неаднаразова з уласнай ініцыятывы дапамагаў у складаных тэхнічных пытаньнях, дасьведчаны, адэкватны, ведае і паважае правілы Беларускай Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:03, 17 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
  Падтрымліваю --Dymitr 09:23, 20 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
  Падтрымліваю. --Ліцьвін (гутаркі) 15:33, 21 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
  Падтрымліваю. --Lesnas ättling (гутаркі) 17:33, 21 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
  Падтрымліваю. Даўно насьпелае папаўненьне, бо патрабуецца кампэтэнтны ўдзельнік.—Удзельнік:W 11:15, 23 ліпеня 2024 (UTC+3)

Пытаньні

рэдагаваць

Маем кансэнсус на наданьне сьцяга адміністратара. Віншую ўдзельніка Artsiom91 з абраньнем! --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:50, 1 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Дзякуй! Artsiom91 (гутаркі) 12:08, 1 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вітаю! Як маецеся? Вылучаюся адміністратарам на прапанову іншага ўдзельніка. Буду ўдзячны за шырэйшую падтрымку, дастатковую для абраньня. Зь 2010 году стварыў звыш 1600 артыкулаў, зь іх звыш 50 добрых. Зь 2020 году пераклаў 6 агульных правілаў ды 2 адміністрацыйныя, якія перанёс да нас з Мэта-Вікі. Ладзіў у нас міжнародныя конкурсы «Віківясна» зь 2019 па 2022 год, «Вікі любіць Зямлю» зь 2020 па 2022 год і «Выклік Вікіпрагалу» у 2021 і 2022 гадох, а таксама «Азіяцкі месяц» летась. Сёлета пераклаў 9 агульных правілаў Вікісховішча і яшчэ 8 правілаў датычна зьместу. За 2018—2021 гады ўзяў удзел у 11 Вікісустрэчах у Менску, у тым ліку ладзіў сьвяткаваньне 20-годзьдзя Вікіпэдыі з адначасным тэматычным пісьмовым конкурсам. Зь 2020 году ў Вікісуполцы Беларусі ў якасьці перакладніка, куды запрашаю далучацца. Зь 2021 году бяру ўдзел у Рэгіянальным камітэце «Вікімэдыі» па Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе ды Сярэдняй Азіі. Сярод іншага, у 2020 годзе стварыў у нас старонку міжнароднага праекту «Галерэі, бібліятэкі, архівы і музэі» («ГБАМ»), да якога таксама запрашаю далучацца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:42, 19 ліпеня 2023 (UTC+3)

*   Падтрымліваю. -- Darkcloud8 19:01, 19 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

  Супраць. Парушальнікі правілаў ня могуць быць адміністратарамі. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 13:55, 19 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Пытаньні

рэдагаваць

З улікам апошніх падзеяў, мушу ўдакладніць: ці гэтае вылучэньне ёсьць спробай абысьці патрэбу аргумэнтаваць уласную пазыцыю ў Абмеркаваньне:Герб рэжыму Лукашэнкі#Рашэньне наконт назвы паводле галасаваньня, каб урэшце прасунуць зьмену назвы артыкула на ненэўтральную (спрыяльную расейскаму этнацыду беларусаў) паводле ўласнай, не адпаведнай праўдзе інтэрпрэтацыі вынікаў галасаваньня (зрэшты, дзе ўвогуле у Катэгорыя:Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі гаворыцца, што назвы артыкулаў могуць вызначаецца паводле вынікаў галасаваньняў)? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:41, 19 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Відаць, пытаньне зададзена некарэктна, бо варта накіраваць на адрас іншага ўдзельніка, зь ліку падтрымаўшых. Пры далейшых запытах буду ўдзячны за ўлік правіла, якое ў 2018 годзе перанесьлі ў Беларускую Вікіпэдыю. Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў згадвае: «Калі кожнаму дазваляецца ўносіць выпраўленьні, то варта меркаваць, што большасьць удзельнікаў імкнуцца дапамагчы праекту, а не нашкодзіць яму. Сапраўды, калі б гэта не адпавядала праўдзе, то праект, падобны да Вікіпэдыі, ня здолеў бы існаваць — ён проста быў бы вырачаны ад моманту стварэньня. … Калі вы ня можаце з кімсьці пагадзіцца, помніце, што ваш апанэнт, магчыма, шчыра верыць, што дзейнічае на карысьць праекту. Зьвярніцеся да яго на старонцы абмеркаваньня, каб высьветліць гэта для сябе і даць таму чалавеку спрыяльную магчымасьць зрабіць тое ж самае. Часта адно гэта можа зьняць усе непаразуменьні і пазьбегнуць разьвіцьця бессэнсоўнага канфлікту. … Вы сустрэнеце ў Вікіпэдыі людзей, зь якімі ня зможаце пагадзіцца. Але нават калі яны ня маюць рацыі, гэта ня значыць, што яны маюць намер зруйнаваць або зьняславіць праект. Таксама тут будуць і некаторыя людзі, зь якімі вам будзе цяжка супрацоўнічаць. Але і гэта не азначае, што яны спрабуюць нашкодзіць праекту — гэта азначае толькі тое, што вам нялёгка зь імі супрацоўнічаць. Няма патрэбы спрабаваць тлумачыць дзеяньні ўдзельніка несумленнасьцю, нават калі здаецца наяўным злы намер… паспрабуйце зьяднаць вашыя пункты гледжаньня з улучэньнем у тэкст іншай пазыцыі, але ў выразах, якія вы лічыце нэўтральнымі. Калі кожны бок будзе пільнавацца такога прынцыпу, то ўрэшце вы прыйдзеце да досыць нэўтральнага пункту гледжаньня… чалавек ахвотней пагодзіцца з вашымі заўвагамі, калі вы зробіце іх ў таварыскай форме». З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:03, 21 ліпеня 2023 (UTC+3)
Перафармулюю і дадам новае пытаньне, якое, на жаль, адразу не задаў:
  • Пытаньне да кандыдадата № 1. Адміністратар мусіць прытрымлівацца правілаў: якому канкрэтна правілу адпавядае ваш запыт, то бок дзе ў правілах нашага разьдзелу сьцьвярджаецца, што назва нейкага артыкула мусіць вызначацца паводле колькасьці галасоў на галасаваньні? Зрэшты як галасаваньне з фармулёўкай «ці падтрымліваеце вы перанос назвы артыкула „Герб Беларусі“ на „Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі“?», увогуле, стасуецца зьмены назвы артыкула на іншую (то бок не «Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі») назву?
  • Пытаньне да кандыдата № 2. Якая матывацыя вашага самавылучэньня ў адміністратары?
  • Пытаньне да кандыдата і тых, хто яго падтрымаў (Stary Jolup, Dymitr, Jarash, magnus108, Gleb Leo): як стасуецца наданьне адміністрацыйных паўнамоцтваў (у тым ліку магчымасьці выдаленьня шматгадовай працы праз адпаведны акаўт — у выпадку фізычнага захопу ўдзельніка) удзельніку, які на жаль, не выконвае (наколькі я бачу з пададзеных удзельнікам зьвестак на іншых пляцоўках) мінімальных засьцярог датычна сваёй асобы з улікам свайго фізычнага месца знаходжаньня ва ўмовах, калі існуе арганізаваная злачынная групоўка, тэарэтычна зацікаўленая (рана ці позна) у зьнішчэньні гэтага разьдзелу? Напомню, што існаваньне гэтага разьдзелу парушае псэўдазакон г.зв. «Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)», не кажучы ўжо пра тыя шматлікія псэўдазаконы, што напрымалі па 2020 годзе. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:07, 21 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
    1. Вы ўсе не можаце супакоіцца адносна «Гербу» я гляджу. Тлумачу на пальцах. Я тут прачытаў на гэтай старонцы ў гары — «Адміністратары ня маюць прывілей у кіраваньні праектам і ня маюць правоў выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня.» Ужо дзесяты раз паўтару: вы карыстаючыся сваім прывілеям зьмянілі назву значнага артыкулу, без узгадненьня з іншымі ўдзельнікамі. Спробы нешта вырашыць і прыйсьці да нейкай ўгоды з вамі не атрымаліся, пры тым, што спрачаліся некалькі чалавек з вамі. Карыстаючыся ўладаю бюракрата вы заблякавалі адкат назвы. Дыскусія некалькіх ўдзельнікаў з вамі на працягу доўгага часу тут і ў тэлеграме была безвыніковаю. Таму пытаньне было вынесена мною на галасаваньне. Бо магчыма гэта я памыляўся і не разумеў прынцыпу і асноўных правілаў нэўтральнай падачы інфармацыі ў вікіпэдыі. Аднак галасаваньне паказала, што большасьць з тых, хто захацеў прагаласаваць — супраць зьмены назвы артыкула. Хаця для вас, яе кіраўніка праекту (са званьнем бюракрата) гэта не паказчык. Вы самі зрабілі высновы і самі адзінцом іх бароніце. Назва артыкула не зьмененая праз месяц па заканчэньню галасаваньня. Гэта яшчэ адзін з паказчыкаў, што вы злоўжываеце правамі, якія вам нададзеныя. (Дарэчы, чаму вы не зьмянілі назву «Герб БССР» дасюль на «Герб расейска-савецкай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі» ці «Герб Трэцяга райху» на «Герб рэжыму Гітлера»? Што вам і хто замінае такое зрабіць? НІХТО). Таму адносна пытаньня са зьменаю назвы і галасаваньня я мяркую ў бліжэйшы час падрыхтаваць пераклады скрыноў ды тлумачэньні ўсяго, што адбылося ў раду вікіпэдыі з просьбай пазбавіць вас некаторых правоў у нашай суполцы. Прашу вас апошні раз вярнуць назад назву артыкула, за якую выказаліся большасьць удзельнікаў суполкі. Інакш, найперш, мне давядзецца быць ініцыятарам галасаваньня па пазбаўленьні вас правоў бюракрата і адміністратара, бо вы парушаеце прынцыпы вікіпэдыі. 2. Адносна галасаваньня за новага адміна. Гэта не зьвязана наўпрост з канфліктам, апісаным вышэй. Я мяркую, што яшчэ адзін актыўны адміністратар нам не пашкодзіць. Старыя, на жаль выгараюць, зьнікаюць ці маюць нейкія новыя больш важныя справы. Ён неаднаразова дапамагаў мне і іншым у разьвязаньні розных пытаньняў на працягу некалькіх год. Я бачу, што ён актыўны чалавек. Сьвежая кроў у кіраўніцтве суполкі нам не зашкодзіць. Stary Jolup (гутаркі) 00:53, 22 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Першыя два пытаньні адрасаваліся кандыдату, а ня вам. Зазначу толькі, што свае аргумэнты датычна ненэўтральнасьці і, увогуле, злачыннасьці назвы «герб Беларусі = беларускі герб» (дзіўна, што вы не разумееце, што назва «Герб БССР» відавочна ня тоесная назьве «герб Беларусі», таму яе прыцягваньне сюды ёсьць абсалютна некарэктным) датычна прыніжальнай (спрыяльнай расейскаму этнацыду беларусаў) эмблемы, намаляванай расейскім шавіністам, я выклаў разам з спасылкамі на крыніцы інфармацыі. Другое, тое, што вы крыва сфармулявалі пытаньне ў галасаваньні (не кажучы ўжо пра тое, што пытаньні назваў асобных артыкулаў згодна з правіламі разьвязваюцца праз аргумэнтаваную дыскусію і пошук кансэнсусу на адпаведнай старонцы абмеркаваньня артыкула, а ня праз бязглуздыя галасаваньні, пагатоў яшчэ сфармуляваныя з парушэньнем Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў, асабліва ва ўмовах, калі праз тэрор зацікаўленых у азначэньні той эмблемы «гербам Беларусі = беларускім гербам» многія беларусы, увогуле, унікаюць публічна выказцца на падобныя тэмы) — гэта вашыя, а не мае праблемы. Выказанае некалі «Трэба дамаўляцца вучыцца», як выявілася, было праявай надзвычайнай крывадушнасьці. Асобна падкрэсьлю, што брак адказу на трэцяе пытаньне (якое як раз такі адрасавалася ў тым ліку і вам) прымушае задумвацца пра сапраўдную матывацыя вашага надзіва апантанага шчыраваньня тут на карысьць нацыянальнага прыніжэньня кожнага нармальнага беларуса (а я лічу сябе беларусам і калі мяне абражаюць паводле нацыянальнай прыкметы, «супакойвацца», сапраўды, не зьбіраюся). Зазначу, што ў расейскім разьдзеле ўсіх, каго падазраюць у супрацы з ўладамі расеі, блякуюць бестэрмінова і без папярэджваньняў. Наконт пагрозаў напісаць нейкую скаргу (невядома на што, бо самі не трымаецеся правілаў): раю азнаёміцца з маёй спробай зрабіць гэта ў значна больш відавочнай сытуацыі, якая тычылася аднаго з ключавых праектаў, але калі вам гэтак карціць (зь неназваных прычынаў, што ўжо можа быць дастатковай падставай для пэўных высноваў пра вашую сапраўдную матывацыю) марнаваць час і сілы на нейкую ўяўную абарону прыніжальнай для беларусаў эмблемы, то на здароўе, га́ніце сябе да пераможнага канца. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:16, 22 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
1. Пытаньне па галасаваньню было сфармулявана вельмі проста і зразумела для ўсіх. 2. «пытаньні назваў асобных артыкулаў згодна з правіламі разьвязваюцца праз аргумэнтаваную дыскусію і пошук кансэнсусу на адпаведнай старонцы абмеркаваньня артыкула, а ня праз бязглуздыя галасаваньні». Адкажыце, хто распачаў тую зьмену назвы? Разумныя людзі спачатку дамаўляюцца, а пасьля нешта мяняюць, ці я памыляюся? Вы ж не ўзгаднілі ні з кім, а самі замянілі назву і пасьля не дазволілі яе вярнуць назад. Ці гэта не злоўжываньне правамі? Таму ў такіх сытуацыях галасаваньне зьяўляецца дэмакратычнай спробаю вызначыць, хто мае рацыю. Вікіпэдыя не месца для прапаганды, а месца нэўтральнай падачы матэрыялаў, дзе могуць быць апісаныя рознае стаўленьне розных груповак і рухаў. Шкада, што вы як бюракрат, забыліся на гэтае асноўнае правіла вікі. Вы не бачыце, што пераўтвараеце разьдзел клясычным правапісам ў нейкі фантастычны твор нейкай паралельнай рэальнасьці. Пры гэтым абвінавачваючы ўсіх у здрадзе. Пакуль беларусы пішуць фантастыку, летувісы забіраюць нашу гісторыю (дарэчы ці дадумаліся летувісы назваць герб ЛССР — гербом савецкай акупацыйнай адміністрацыі?). Вы ж не памянялі «Герб БССР» на «Герб расейска-савецкай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі» ці «Герб Трэцяга райху» на «Герб рэжыму Гітлера»? Здаецца для гэтага можна знайсьці значна больш аргумэнтаў падобна вашым. І яшчэ ёсьць шмат артыкулаў, над якімі так можна «папрацаваць». Вы не маеце рацыі, не хочаце дамаўляцца, бачыце паўсюль здраду, але маеце ўладу…. Гэта нешта да болю нам знаёмае… Далейшую дыскусію лічу з вамі немэтазгоднай, асабліва у гэтым разьдзеле пра адміністрацыю. Нейкіх аргумэнтаў я за два месяцы так і не пабачыў акрамя таго, што паўсюль здрада. Калі назва артыкула не будзе зьменена, як за гэта выказалася грамада — я распачну новае галасаваньне, аб пазбаўленьні вас напачатку «бюракрацтва». Бо вы парушаеце сьвядома правілы вікіпэдыі. Stary Jolup (гутаркі) 02:21, 22 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Пытаньне для галасаваньня мела фармулёўку «ці падтрымліваеце вы перанос назвы артыкула „Герб Беларусі“ на „Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі“?». Адпаведна, пераносу пад іншыя магчымыя назвы, апроч «Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі», галасаваньне не датычылася. Увогуле, ваша маніпуляцыя з пытаньнем і яго інтэпрэтацыяй надта ўжо напамінае тыя маніпуляцыі, што ў 1995 годзе чынілі ў Беларусі рашысты.
Я ўжо адказваў вам, што згодна з правіламі гэтага разьдзелу (зрэшты, як і многіх іншых) ніхто ня мусіць папярэдне ўзгадняць перайменаваньне таго або іншага артыкула, пагатоў яго асноўны аўтар. Тое, што вам хочацца, каб было іначай, — гэта вашыя, а не мае праблемы.
На дварэ 2023, а не 2019 год, Вікіпэдыя — ня месца для апраўданьня («непрадузятага апісаньня») рашызму і ўсяго зь ім зьвязанага, што пацьвярджаецца бестэрміновым блякаваньнем адпаведных удзельнікаў у буйных разьдзелах.
З гербам Летувіскай ССР у вас чарговы промах: Lietuvos TSR herbas — vienas Lietuvos TSR valstybinių simbolių, gyvavęs nuo sovietų okupacijos pradžios 1940 m.. Кожны ахвочы можа перакласьці.
Што да нягодных паводзінаў пэўнай часткі летувісаў, то зьвяртаю вашую ўвагу, па-першае, на сыстэматычную маю працу ў гэтым кірунку (Пагоня, Жамойць, Аўкштота, Малая Летува, Летувізацыя, Літва, Ліцьвіны і г.д.), за якую замест нейкага каліва павагі і разуменьня я з вашага боку атрымліваю сыстэматычныя паклёпы ў свой адрас (гл. ніжэй), па-другое, што ўлюбёны прыём летувіскіх шавіністаў, гэта заяўляць, што нацыянальны (па-ангельску national) беларускі герб — гэта рашысцкая эмблема з скрынштотамі адпаведных артыкулаў у Вікіпэдыі. Т.б. атаясамліваньня лукашэнкаўскага гербу з нацыянальным=дзяржаўным беларускім гербам беспасярэдне спрыяе забіраньню нашай гісторыі.
«не хочаце дамаўляцца» — гэта чарговы паклёп у мой адрас (парушэньне Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў і Вікіпэдыя:Ветлівасьць), бо я па-першае ўлічыў вынікі галасаваньня — артыкул больш ня мае той назвы, супраць якой прагаласавала большасьць, хоць згодна «прыняцьце таго або іншага варыянту разьвязаньня праблемы ў Вікіпэдыі не засноўваецца на фармальным падліку галасоў: Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыі. Галасаваньні або апытаньні самі па сабе не зьяўляюцца асновай для прыняцьця нейкага варыянту, і ніхто ня мусіць падпарадкоўвацца іх вынікам» ня меў абавязку гэтага рабіць. Апроч таго, я нават улічыў пажаданьні асобных удзельнікаў, выказаныя пры галасаваньні, пра аб’яднаньне інфармацыі ў асноўным артыкуле з назвай «Герб Беларусі», і перанёс інтэрвікі пад артыкул Герб Беларусі. А вось з вашага боку як раз ніякіх спробаў дамовіцца няма і не было.
«Нейкіх аргумэнтаў я за два месяцы так і не пабачыў» — гэта не адпавядае праўдзе, аргумэнты пералічваюцца ў адпаведным абмеркаваньні, адказу няма ані ў абмеркаваньні, ані ў галасаваньні (нават упаміну маіх аргумэнтаў там няма). Калі замест працягу дыскусіі згодна з ВП:Кансэнсус і нармальнага тлумачэньня прычынаў вашай апантанай прагі «абараніць ад прадузятасьці» адзін з сыбаляў рашызму, вы працягнеце парушаваць нармальнае функцыянаваньне гэтага разьдзелу, кідаючы пры тым, што «далейшую дыскусію лічу з вамі немэтазгоднай», то вы, на жаль, проста не пакінеце мне іншага выбару, як спыніць падобную дэструктыўную дзейнасьць згодна з практыкамі іншых буйных разьдзелаў. Паўтаруся, што на дварэ 2023 год, а не 2019.
--Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:59, 22 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за перафармулёўку і дадатковае пытаньне. Пачную з матывацыі, якая палягае ў спрыяньні большаму ўнёску з боку іншых удзельнікаў. Дзякую і за клопат пра засьцярогі, хоць спасылка на замежны для ЗША закон выглядае недарэчнай, бо паводле Вікіпэдыя:Адмова ад адказнасьці: «База зьвестак Вікіпэдыі захоўваецца на сэрвэрах у Злучаных Штатах Амэрыкі і падтрымліваецца ў адпаведнасьці зь мясцовым і фэдэральным законамі». Паводле Ўмоваў выкарыстаньня, "Супольнасьць бярэ на сябе выключную функцыю стварэньня і ажыцьцяўленьня правілаў адмысловых вэрсіяў Праекту, такіх як розныя моўныя вэрсіі праекту «Вікіпэдыя». Тамсама ў разьдзеле 10. «Кіраваньне вэб-бачынамі» згадваецца: «Супольнасьць мае першасную ролю ў стварэньні і ажыцьцяўленьні правілаў, датычных розных выданьняў праекту. … Усталяваныя супольнасьцю правілы, якія могуць ахопліваць адно або мноства выданьняў праекту, могуць зьмяняцца адпаведнай супольнасьцю згодна зь яе ўласнымі парадкамі». Назва артыкула вызначаецца паводле Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў, Вікіпэдыя:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы і Вікіпэдыя:Неадназначнасьць#Удакладненьне назвы шляхам яе пашырэньня. У сьнежні 2020 году вы перанесьлі Герб Беларусі ў Герб Беларусі (афіцыйны) ў адпаведнасьці з 1-м і 3-м правіламі. У разьдзеле «Агульныя» 1-га правіла падкрэсьліваецца: «Калі назва адпавядае некалькім сэнсам, зьявам, аб’ектам — варта стварыць адну абагульняючую старонку з гэтай назвай, і пералічыць там спасылкі на больш дэталёвыя. Назвы такіх старонак складаюцца з агульнай назвы плюс удакладненьне ў круглых дужках». У Вікіпэдыя:Галасаваньні згадваецца: "Для прыняцьця рашэньня патрабуецца большасьць галасоў (больш за 50%) зь ліку галасоў «за» і «супраць», для прыняцьця правіла Вікіпэдыі патрабуецца кваліфікаваная большасьць галасоў (больш за 67%) зь ліку галасоў «за» і «супраць». Апошнія 2 галасаваньні ў 2018 годзе якраз тычыліся назваў: Вікіпэдыя:Галасаваньні/Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы і Вікіпэдыя:Галасаваньні/Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову. Першае з гэтых галасаваньняў прывяло да ўхваленьня правіла, згаданага вышэй 2-м. Таму мой запыт адпавядае і выніку галасаваньня як сродку прыняцьця рашэньняў супольнасьцю, гэтак і 1-му і 3-му правілам, паводле якіх пераносілі артыкул у 2020 годзе. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:38, 22 ліпеня 2023 (UTC+3)
Дзякую за адказ пра матывацыю, хацеў бы толькі ўдакладніць, як канкрэтна паўнамоцтвы адміністратара, на вашую думку, будуць спрыяць вашай па-сапраўднаму годнай мэце павелічэньня ўнёску з боку іншых удзельнікаў? Наконт першага пытаньня мушу, на жаль, адзначыць, што вы не дастаткова добра ведаеце правілы гэтага разьдзелу, бо назва артыкула таксама вызначаецца правілам Вікіпэдыя:Кансэнсус і вашае сьцьверджаньне пра мэханічны падлік галасоў ёсьць даволі грубым парушэньнем гэтага правіла, а менавіта «прыняцьце таго або іншага варыянту разьвязаньня праблемы ў Вікіпэдыі не засноўваецца на фармальным падліку галасоў: Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыі. Галасаваньні або апытаньні самі па сабе не зьяўляюцца асновай для прыняцьця нейкага варыянту, і ніхто ня мусіць падпарадкоўвацца іх вынікам… галасаваньне хутчэй пачынае абмеркаваньне, а не завяршае яго. Сапраўдны кансэнсус выпрацоўваецца менавіта ў выніку дыскусіі. Таму пры правядзеньні апытаньня адказы мусяць падмацоўвацца аргумэнтацыяй. Гэта паслужыць добрым пачаткам да дыскусіі і выпрацаваньня прымальнага кампрамісу». Спадзяюся, што вы як па-сапраўднаму годны і шчыры чалавек прызнаеце сваю памылку ў гэтым пытаньні і будзеце далей прытрымлівацца правілаў гэтага разьдзелу. Разам з тым, спадзяюся, што вы ўсьведамляце, што грубае парушэньне правілаў беспасярэдне перад самім вылучэньнем — гэта даволі важкая падстава, каб адхіліць вашую кандыдатуру. Урэшце, наконт трэцяга, найбольш сур'ёзнага пытаньня, я мушу напомніць вам, што адзін з колішніх актыўных удзельнікаў нашага праекту дагэтуль знаходзіцца ў рашысцкім палоне, яшчэ некалькі ўдзельнікаў, паводле маіх зьвестак прайшлі праз катаваньні. Вядома, барані Божа ад падобнага разьвіцьця падзеяў і спадзяюся, што Бог вас сапраўды беражэ, але з улікам павелічэньня актыўнасьці пэўных расейскіх «інфакізячак» (ці як яны там называюцца), вы ў статусе адміністратара паставіце пад вялікі ўдар уласную бясьпеку. А не спадабацца той набрыдзі можа і артыкул Кастусь Каліноўскі, не кажучы ўжо пра Трубяцкая разьня, Русіфікацыя Беларусі і пагатоў Рэжым Лукашэнкі. Напомню, што калі «не да законаў», то ніякія аргумэнты пра іншаземныя сэрвэры не працуюць, і ўжо шмат людзей захапілі ў рашысцкі палон або абвясьцілі «злачынцамі» праз «учыненьне злачынства па-за межамі краіны». Таксама напомню, што рашысцкае зьвінавачваньне Паўлу Беларусу ўлучае пункт «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму». Ці сапраўды вы разумеце ўсе рызыкі, як для вас асабіста, так і для праекту і шматгадовага ўнёску іншых аўтараў (бо выпадак Пратасевіча ўжо адзін раз спрацаваў і нішто не перашкаджае рашыстам яго паўтарыць)? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:59, 22 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за ўхвалу мэты. Найперш маюць паспрыяць паўнамоцтвы, якія тычацца аднаўленьня: «Аднаўленьне выдаленых старонак» і «аднаўленьне асобных вэрсіяў старонак». Напэўна памылкай будзе лічыць, што перад галасаваньнем адсутнічала абмеркаваньне, як і ігнараваць тое, што пры правядзеньні апытаньня адказы падмацоўваліся аргумэнтацыяй. Насуперак галасаваньню з абмеркаваньнем і довадамі нас яшчэ толькі чакае выпрацоўка кампрамісу. Наўрад ці маю спробу адлюстраваць вынікі галасаваньня на падставе прыведзеных довадаў магчыма палічыць у здаровым розуме за хоць якое парушэньне. Прынамсі ўжо цытаваў вышэй правіла Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў, якім і кіраваўся: «паспрабуйце зьяднаць вашыя пункты гледжаньня з улучэньнем у тэкст іншай пазыцыі, але ў выразах, якія вы лічыце нэўтральнымі. Калі кожны бок будзе пільнавацца такога прынцыпу, то ўрэшце вы прыйдзеце да досыць нэўтральнага пункту гледжаньня». Буду ўдзячны, калі таксама пачнеце набліжацца да яго выкананьня, як годны і шчыры чалавек. Удзячны за паўторны клопат пра рызыкі, якія дапамагае зьменшыць правіла Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня#Перадузятасьць: «Усе аўтары і крыніцы маюць нейкую ступень суб’ектыўнасьці — для нас важна скамбінаваць іх разам так, каб стварыць нэўтральны артыкул. Аб’ектыўным выкладаньнем можна лічыць шчырае, аналітычнае апісаньне ўсіх значных меркаваньняў па тэме, уключна зь іхнімі доказамі й абгрунтаваньнямі. Калі заўважаны перакос у бок пэўнага пункту гледжаньня, артыкул мусіць быць выпраўлены». Мяркую, што тое, што вы перайшлі да пераважнага ўнёску ў Вікіпэдыю, што вітаю, зь Вікісховішча, дзе адсутнічае такое правіла (c:Commons:Project scope/Neutral point of view/be-tarask), часам даволі заўважна паводле спосабу вашага абмеркаваньня і рэдагаваньня. Таму буду ўдзячны за больш уважлівы ўлік гэтага слупа Вікіпэдыі, бо «паводле Джымі Ўэйлза, гэты прынцып зьяўляецца абсалютным і безапэляцыйным».--Удзельнік:W 18:57, 28 ліпеня 2023 (UTC+3)
Такое ўражаньне, што ў беларускай вікіпэдыі няма іншых адмністратараў. А нават калі б і не было, ёсьць глябальныя адміністратары і сьцюарды, якія здольныя выправіць дзеяньні, якія могуць быць зробленыя ў выпадку захопу акаўнту. --Jarash (гутаркі) 13:15, 22 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Ніхто зь іншых адміністратараў ня мусіць (і хутчэй за ўсё ня зможа) гэтым займацца, таму разглядаю вашу рэпліку як прапанову накінуць дадаткову адзназнасьць на мяне, як відаць, і патрэбу зьвязвацца з глябальнымі адміністратарамі і тлумачыць ім што ня так. Т.б. гэта будзе чарговая выняткова мая асабістая праблема (як і сыстэматычная дыскрымінацыя беларусаў і беларускага ў Вікісховішчы). Паўтаруся, што памянёны вышэй выпадак Пратасевіча, на жаль, прымушае меркаваць, што фізычны захоп уладальніка пэўнага акаўнуту можа быць зусім не відавочным і, адпаведна, агучаныя засьцярогі маюць даволі важкія падставы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:59, 22 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Меркаваньні

рэдагаваць

Stary Jolup: «У апошні час, некаторых адміністратараў не бачна тыднямі (хаця магчыма іх праца не заўважная мне)». Асабіста я кожны дзень сачу за апошнімі зьменамі. Ужо працяглы час адсутнічае ўсялякі вандалізм. Што тычыцца іншых дзеяньняў, то зараз не магу гэтае рабіць. --Ліцьвін (гутаркі) 19:35, 19 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Мушу падвесьці вынік, бо абмеркаваньне фактычна скончылася зь ініцыятывы самога кандыдата. На жаль, кандыдат ня можа атрымаць паўнамоцтвы адміністратара. Галоўная прычына (прызнаная самім кандыдатам праз фактычнае ігнараваньне адпаведнага пытаньня) — недастатковыя засьцярогі датычна ўласнай бясьпекі ва ўмовах расейскага тэрору, што стварае дадатковыя рызыкі для шматгадовага ўнёску іншых аўтараў (найперш у тых артыкулах, дзе крытыкуецца рашызм — вядома, аўтары, якія пісалі на іншыя тэмы, ня могуць адкідваць падобныя засьцярогі выняткова празь нейкія фармальныя галасаваньні). Пагатоў кандыдат не падаў важкіх абгрунтаваньняў, каб ігнараваць пытаньні бясьпекі: наколькі я бачу, у гэтым разьдзеле не было такіх сытуацыяў, каб запыты на аднаўленьне выдаленых старонак не выконваліся наяўнымі адміністратарамі. Дзеля досьведу іншых ахвочых (вядома, пры ўмове дастатковых засьцярог наконт уласнай бясьпекі) зьвяртаю ўвагу на іншыя важкія падставы, якія дазваляюць адхіліць кандыдатуру:

  • Грубае парушэньне правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус беспасярэдне перад вылучэньнем. На жаль, кандыдат адмовіўся прызнаваць відавочнае парушэньне (што ў буйных разьдзелах магло б інтэрпрэтавацца як тролінг і прычыніцца да бестэрміновага блякаваньня) і замест гэтага парушыў Вікіпэдыя:Ветлівасьць («Наўрад ці маю спробу адлюстраваць вынікі галасаваньня на падставе прыведзеных довадаў магчыма палічыць у здаровым розуме за хоць якое парушэньне»)
  • Сыстэматычныя войны рэдагаваньняў з рознымі ўдзельнікамі, у тым ліку ў час вылучэньня ([1], [2], [3]).
  • Урэшце, удзельнік парушыў правіла Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў, бо не падмацаваў свой закід адпаведнымі прыкладамі і абгрунтаваньнем, што і дзе ён бачыць «не нэўтральным» і галоўнае, на падставе чаго ён лічыць тое «не нэўтральным».

Калі хтосьці хоча аспрэчыць гэты вынік, то заклікаю рабіць гэта з адэкватным улікам агучанай мной аргумэнтацыі, бо непадмацаваныя канкрэтнымі прыкладамі закіды зь пераходам на асобу могуць інтэрпрэтавацца як тролінг з адпаведнымі наступствамі. Таксама папярэджваю, што ўсякая «фармальная» абарона рашызму (у тым ліку расейскага этнацыду беларусаў) можа і будзе інтэрпрэтавацца як парушэньне нармальнага функцыянаваньня гэтага разьдзелу з адпаведнымі наступнымі для ўдзельніка або групы ўдзельнікаў — паводле цяперашняй практыкі буйных разьдзелаў з улікам наяўных вайны і тэрору з боку рашыстаў. Пагатоў для ахвочых прыстасоўвацца пад незаконныя патрабаваньні міжнародных тэрарыстаў ёсьць магчымасьць абраць іншы моўны разьдзел. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:45, 29 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

То бок вы ізноў вырашаеце за грамаду ў гэтай вікіпэдыі? Ці не шмат парушэньняў для бюракрата? Зьмена назваў артыкула, неаднаразовае ігнараваньне галасаваньняў грамады? Гэта ўжо дыктатура аднаго адміна нейкая.--Stary Jolup (гутаркі) 23:53, 29 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Дыктатура — гэта калі хтосьці (ня важна, адзін або некалькі ўдзельнікаў) цалкам ігнаруе правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус (т.б. груба яго парушае, за што ў буйным разьдзеле ўжо б меў працяглае блякаваньне) і з дапамогай даволі грубых маніпуляцыяў спрабуе навязаць уласнае меркаваньне праз нейкія фармальныя працэдуры з парушэньнем правілаў, т.б. цалкам ігнаруючы аргумэнты апанэнта. У вас было дастаткова часу (тыдзень), каб адказаць на мае аргумэнты вышэй, але вы абралі шлях сыстэматычнага парушэньня правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус. Апошні раз папярэджваю, што калі вы ня вернецеся да разьвязаньня гэтага канфлікту ў межах азначанага правіла (цывілізаванай дыскусіі на адпаведнай старонцы абмеркаваньня) і працягнеце парушаць нармальнае функцыянаваньне гэтага разьдзелу, то мне давядзецца ўпершыню за чатыры гады скарыстацца адпаведнымі абарончымі мэханізмамі дзеля спыненьня падобных дэструктыўных паводзінаў. Пагатоў я ўжо папярэдзіў вышэй, што «калі хтосьці хоча аспрэчыць гэты вынік, то заклікаю рабіць гэта з адэкватным улікам агучанай мной аргумэнтацыі, бо непадмацаваныя канкрэтнымі прыкладамі закіды зь пераходам на асобу могуць інтэрпрэтавацца як тролінг з адпаведнымі наступствамі». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:07, 30 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Азнаёмцеся і вучыцеся. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 18:17, 30 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Якое дачыненьне паліталёгія мае да гэтага абмеркаваньня: грубага і відавочнага парушэнььня пэўнымі ўдзельнікамі правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:10, 30 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Удзельнік Stary Jolup праз дасланы да мяне ліст электроннай поштай папрасіў мяне выказацца пра цяперашнюю сытуацыю. Сапраўды, паводзіны ўдзельніка W не адпавядаюць патрабаваньням, якія зьмяшчаюцца ў наступных правілах і рэкамэндацыях Вікіпэдыі: Вікіпэдыя:Кансэнсус, Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў, Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў, Вікіпэдыя:Ветлівасьць, Вікіпэдыя:Этыкет, Вікіпэдыя:Унікайце асабістых выпадаў, Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду. На жаль, удзельнік W ня можа або ня хоча або не жадае чуць апанэнтаў. У сувязі з тым, што удзельнік W раней мяне абразіў і пры гэтым і дагэтуль не папрасіў у мяне прабачэньняў за свае недарэчныя паводзіны, я вырашыў у далейшым ня ўдзельнічаць у спрэчках, якія ён пачынае і працягвае. Што тычыцца адміністратарскіх паўнамоцтваў, то ў цяперашняй сытуацыі наданьне такіх паўнамоцтваў прывядзе толькі да таго, што бессэнсоўныя войны стануць больш працяглымі і з-за гэтага яшчэ больш цяжкімі для супольнасьці Вікіпэдыі. У сувязі з гэтым я лічу, што спачатку трэба канчаткова разабрацца з пытаньнямі, якія ўзьніклі раней, а ўжо потым думаць пра адміністратарскія паўнамоцтвы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:01, 31 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? На жаль, і гэта хлусьня. Відаць, вы забыліся, як самі вылучаліся на адміна, таму ня буду карміць троляў. Відаць, давядзецца чакаць на рашэньне сьцюардаў m:Requests for comment/Bureaucrat abuse of vote in Belarusian Classical Wikipedia. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 20:25, 27 верасьня 2023 (UTC+3)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У сувязі з тым, што ў гэтым разьдзеле фактычна застаўся толькі адзін адносна актыўны адміністратар і ніводнага бюракрата, я прапаную супольнасьці надаць удзельніку Kazimier Lachnovič правы бюракрата.

Я не папярэджваў удзельніка Kazimier Lachnovič, але спадзяюся, што ён ня супраць сваёй кандыдатуры. --Ліцьвін (гутаркі) 13:22, 12 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]

  •   Супраць. Можна і безь бюракрата (ці, як тут кажуць некаторыя, безь бюракрату) абысьціся, як выбіраць няма з каго. P. S. Вылучаць кандыдата без папярэдняй ягонай згоды — парушэньне правілаў нонсэнс. -- Taravyvan Adijene 12:07, 13 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]
    Чаму парушэньне правілаў нонсэнс? Вось напрыклад удзельнік Artsiom91 таксама прапанаваў маю кандыдатуру і загадзя мяне не папярэджваў. І я ня бачу ў гэтым нічога жудаснага. Пры гэтым калі ўдзельнік напіша, што ён супраць сваёй кандыдатуры, то і галасаваньне можна адразу прыпыніць. Што тычыцца трэба і ня трэба. Я ўсё ж ня буду тутака тлумачыць навошта бюракраты праектам. Што тычыцца «выбіраць няма з каго». Звычайна бюракратаў выбіраюць з адміністратараў. У нашым разьдзеле фактычна застаўся толькі адзін адносна актыўны адміністратар. Менавіта яго кандыдатуру я і прапанаваў. Тым больш пытаньне абраньня новага бюракрата актыўна абмяркоўвалі ў Тэлеграме. Я ўсяго толькі зрабіў тое, што трэба было зрабіць. --Ліцьвін (гутаркі) 13:34, 13 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]
    Патрэбны, не патрэбны, калі можна так дадаткова паказаць давер, чаму б не. Практыка галасаваньня без папярэдняй згоды кандыдата не парушае правілаў, хаця напрыклад, калі я стаў абраны ў польскім разьдзеле, яны можна была адразу падаць у навіны, але фармальна пачыналіся толькі пасьля згоды кандыдата (што б не была напрыклад глупіх жартаў). Bocianski (гутаркі) 17:50, 4 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Пытаньні

рэдагаваць

Меркаваньні

рэдагаваць
Дзякуй за вылучэньне. Я ня супраць, прынамсі да зьяўленьня лепшых кандыдатур. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:06, 12 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]
Пакуль не будзе :) Bocianski (гутаркі) 17:53, 4 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Каму цікава, што такое бюракрат, можна пачытаць пра яго на Мэта-Вікі. А пасьля вырашыць, ці патрэбны ён у гэтым разьдзеле ўвогуле. -- Taravyvan Adijene 13:56, 3 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Папярэдні вынік

рэдагаваць

Галасаваньне працягвалася больш за 2 тыдні, прагаласавала 5 удзельнікаў, зь іх 4 падтрымалі маю кандыдатуру, 1 прагаласаваў супраць. Дзякуй за падтрымку і меркаваньні. Думаю, можна падаваць запыт на статус бюракрата. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:04, 27 верасьня 2019 (+03)[адказаць]

Падаў адпаведны запыт. --Ліцьвін (гутаркі) 16:21, 27 верасьня 2019 (+03)[адказаць]

Я аднавіў галасаваньне, бо, як высьветлілася, нашыя правілы ў дачыненьні да галасаваньняў не распаўсюджваюцца на такія выпадкі. Удзельнік:Ruslik0 напісаў, што для таго, каб камусьці надаць правы бюракрата патрэбныя ня менш за 15 галасоў. Таму нам застаецца толькі галасаваць да таго моманту, пакуль не назьбіраецца 15 галасоў і толькі пасьля гэтага вырашаць ці можна пісаць запыт на Meta. --Ліцьвін (гутаркі) 14:07, 2 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Арыгінальнае абгрунтаваньне чарговага парушэньня правоў. Дадзенае галасаваньне было завершанае, вынікі падведзеныя. Для тых, каму гэта незразумела, былі пастаўленыя шаблёны «Пачатак/канец закрытай сэкцыі». Але й гэта не замінае новаабранаму адміністратару працягваць парушэньні. Што ж, атрымалі таго, каго абіралі. -- Taravyvan Adijene 06:13, 3 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Дзе тутака парушэньне правоў? Ды і чые правы я парушыў? Як высьветлілася, нашыя правілы не распаўсюджваюцца на такія выпадкі. У такіх выпадках трэба арыентавацца на патрабаваньні ад супрацоўнікаў Meta. Калі ласка, прачытай уважліва маё паведамленьне, у ім зьмяшчаюцца адпаведныя спасылкі на гэтыя патрабаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 12:30, 3 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Згодна зь дзейнымі правіламі, Для таго, каб лічылася, што галасаваньне адбылося, прынамсі 5 удзельнікаў павінныя яўна выказаць сваё меркаваньне («за», «супраць» ці «нэўтральна», зьмешчаныя ў адпаведныя сэкцыі). Для прыняцьця рашэньня патрабуецца большасьць галасоў (больш за 50%) зь ліку галасоў «за» і «супраць»... Аднак выявілася, што гэтае наша правіла супярэчыць практыцы (пра якую, дарэчы, нідзе на Meta не напісана) абраньня бюракратаў, якая пагатоў зьмянілася з часу апошняга аналягічнага запыту з нашага разьдзелу. Ці мог калега Ліцьвін ведаць пра гэта? Вядома, можна пачаць новае галасаваньне, але які ў гэтым сэнс і што прынцыпова зьмяняецца, калі ўсё адно можна ўсталяваць хоць які тэрмін правядзеньня галасаваньня (Калі ў галасаваньні не напісана інакш, галасаваньне працягваецца два тыдні)? На жаль, у нас пакуль не дэталізуюцца падобныя сытуацыі (ды і дзе было зьявіцца той дэталізацыі, калі бюракратаў абіраюць раз на некалькі гадоў), таму на маю думку, усё ж мае сэнс больш гнутка падыходзіць да падобных нестандартавых сытуацыяў, што выходзяць за межы наяўных правілаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:53, 3 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Усім дзякуй за актыўнасьць. Галасаваньне працягвалася больш за 3 тыдні, прагаласавала 15 удзельнікаў, зь іх 14 падтрымалі кандыдатуру Kazimier Lachnovič і 1 прагаласаваў супраць. Падаў адпаведны запытmeta:Steward requests/Permissions#Kazimier Lachnovič@be-tarask.wikipedia. --Ліцьвін (гутаркі) 23:55, 4 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Запыт выкананы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:26, 6 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]

Пазбаўленьне статусу

рэдагаваць
Калі Вы заўважылі, што адміністратар перавысіў свае паўнамоцтвы, паводзіць сябе ня годна, ці не праяўляе доўгі час актыўнасьці, можаце тут зьмясьціць запыт на пазбаўленьне яго адміністратарскага статусу. Майце на ўвазе, што запыт павінен быць абгрунтаваны і суправаджацца доказамі (спасылкамі на адпаведныя праўкі ці паведамленьні).
Архіў папярэдніх галасаваньняў

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Калі ўдзельнік Red Winged Duck у чарговы раз парушыў сваё ж абяцаньне (глядзіце Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў/Архіў 6#Прапанова кампрамісу), я вырашыў, што ўсё ж трэба пісаць новы запыт на пазбаўленьне яго адміністратарскіх паўнамоцтваў. Ніжэй я растлумачу, што гэта нават і ня запыт на пазбаўленьне адміністратарскіх паўнамоцтваў удзельніка Red Winged Duck, а толькі галасаваньне за тое, каб падтрымаць яго просьбу аб пазбаўленьні яго адміністратарскіх паўнамоцтваў.

Фактычна ўсё пачалося з памылковай назвы Новахросты. Глядзіце наступныя абмеркаваньні: Абмеркаваньне:Навахросты, Гутаркі ўдзельніка:Wizardist#Вікіпэдыя:Ветлівасьць і Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck/2012#Навахросты. Адкрытае парушэньне правіла Вікіпэдыя:Правапіс і ігнараваньне заўвагі. Удзельнік больш за тры гады бараніў памылковую назву. Пры гэтым спасылаўся на рэсурс «Госкартгеоцентр». У выніку ўдзельнік сам ціха выдаліў старонку з памылковай назвай. Ці можа такое адбывацца ў электроннай энцыкляпэдыі? Заўважце, сам адміністратар ідзе супраць правіла Вікіпэдыя:Правапіс і ў Беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам існуе старонка больш за тры гады зь вядома памылковай назвай і ніхто нічога ня можа з гэтым зрабіць, бо бароніць гэтую назву адміністратар Red Winged Duck. Вытрымка зь Вікіпэдыя:Адміністрацыя: «Адміністратары ня маюць прывілей у кіраваньні праектам і ня маюць правоў выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня». У выніку мяне гэты выпадак так уразіў, што я ў знак пратэсту пакінуў праект.

Пакуль я адсутнічаў, удзельнік нарабіў шмат шкоды ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Беларусі. Я зараз ня буду тутака падрабязна разглядаць усе выпадкі фальсыфікацыяў зьвестак, памылкі, выдаленьні інфармацыі і катэгорыяў, парушэньне структураў артыкулаў і г.д. Кожны ахвотны можа прайсьці на адпаведную старонку, на якой я зьбіраю толькі яскравыя прыклады шкодніцкіх дзеяньняў удзельніка Red Winged Duck у дачыненьні да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі. На жаль, удзельнік не супакоіўся на гэтым...

Потым былі Абмеркаваньне:Вулькан (вёска) і Абмеркаваньне:Баўгары (вёска). За апошнюю ўдзельнік неабгрунтавана заблякаваў мяне. Два разы. Пры гэтым удзельнік Red Winged Duck усяго толькі ў артыкуле Баўгары (вёска) парушыў наступныя правілы: Вікіпэдыя:Правапіс, Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду, Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў, Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы, Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу і Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. А пры запатрабаваньні крыніцы, у адказ проста мяне заблякаваў. Навошта нейкія крыніцы? Удзельнік штосьці прыдумаў, а хто супраць яго ідэяў, падлягае блякаваньню. Пры гэтым я ўсяго толькі запатрабаваў крыніцу з пазнакай «Няма крыніцы, якая пацьвярджала б, што гэтая назва не зьяўляецца назвай-этнонімам». Менавіта так сьцьвярджаў удзельнік, але пры гэтым ніводнай крыніцы не прыводзіў. Пры гэтым мой запыт быў выдалены з пазнакай «на назву ўжо стаіць аўтарытэтная крыніца» — нарматыўны даведнік «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь». Пры гэтым у апошнім прадстаўленыя толькі форма і націск і нідзе не гаворыцца, што гэтая назва не зьяўляецца назвай-этнонімам. Дарэчы, і ўдзельнік Red Winged Duck сам з гэтым згодзен.

Затым атрымалі Абмеркаваньне:Ліцьвінава (Асіпавіцкі раён) і Абмеркаваньне:Леванпольле. У выніку ўдзельнік Red Winged Duck неабгрунтавана заблякаваў мяне ўжо на тры дні. А я ўсяго толькі зьвярнуў яго ўвагу на тое, што ён парушыў правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус, а менавіта частку «Тата забараніў, паспрабую спытаць у мамы». У выніку ўдзельнік прызнаў сваю памылку і прапанаваў кампраміс...

Вытрымка з прапанаванага кампрамісу ад удзельніка Red Winged Duck: «Я гатовы прынесьці прабачэньні ўдзельніку за ўсе выпадкі, дзе я мог неяк парушыць мяжу ветлівасьці... У далейшым для зьмяншэньня градусу і аб’ёму нашых з удзельнікам абмеркаваньняў прапаную дасьведчаным удзельнікам (Bocianski, Dymitr, Kazimier Lachnovič, Lesnas ättling, Taravyvan Adijene і ўсе, каго не пералічыў (загадзя выбачаюся), але гатовы прыняць удзел у вырашэньні пытаньняў) выступаць у такіх абмеркаваньнях у якасьці мадэратараў і тых, хто будзе прымаць рашэньні паводле выказаных аргумэнтаў. З свайго боку абяцаю згаджацца з гэтымі рашэньнямі (хоць і пакідаю за сабой права дадаваць новыя аргумэнты пры іх зьяўленьні). Чакаю рэакцыю на гэтую прапанову ў першую чаргу ад Удзельнік:Ліцьвін, а таксама ад усіх зацікаўленых асобаў. Спадзяюся, гэтая прапанова будзе ўспрынятая станоўча і дазволіць палепшыць якасьць зьвестак у нашым разьдзеле».

Вядома, што я адразу адказаў на гэты кампраміс, тым больш удзельнік Red Winged Duck напісаў, што ён у першую чаргу чакае рэакцыі ад мяне. А вось і не! Бо ўдзельнік ня зьняў зь мяне неабгрунтаванае блякаваньне і я ўсе тры дні быў заблякаваны. Пасьля таго, як блякаваньне скончылася, я напісаў свой адказ. Вытрымка з майго адказу: «Цікава вы сябе паводзіце. Вось вы пішыце прапанову і пры гэтым чакаеце «ў першую чаргу» адказу ад мяне, але я працягваю знаходзіцца пад блякаваньнем і вы нават і не падумалі зьняць зь мяне гэтае неабгрунтаванае шматдзённае блякаваньне... Вось вы яскрава і паказалі як вы «ў першую чаргу» чакаеце ад мяне рэакцыі. Замірэньне праз зьнявагу — лепшы падыход у пошуку сапраўднага кампрамісу». Так, крыўдна. Але далей удзельнік Red Winged Duck растлумачыць сваю катэгарычную пазыцыю.

Тое, што я пагадзіўся з прапанаваным кампрамісам, ня стала перашкодай для ўдзельніка Red Winged Duck і ён і надалей працягнуў мяне абражаць, паводзіць сябе нягодна ў разнастайных абмеркаваньнях, ігнараваць заўвагі і неабгрунтавана скасоўваць мае рэдагаваньні. Удзельнік Red Winged Duck проста забыў пра свае абяцаньні. А цяпер я распавяду пра кожнае яго парушэньне падрабязна і з прыкладамі...

Спачатку пра дзіўнае выдаленьне (гл. Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне#Лэйсі Д’ювал). Удзельнік з парушэньнямі правілаў выдаліў артыкул Лэйсі Д’ювал. А ўсё пачалося з таго, што ўдзельнік Goudseman выставіў гэты артыкул на выдаленьне без тлумачэньняў, а толькі з спасылкай на тое, што гэты артыкул ужо два разы быў выдалены ў Ангельскай Вікіпэдыі. Пры гэтым у самім артыкуле ўдзельнік пазначыў другую прычыну — Спам. Відавочна, што гэта быў звычайны тролінг. Але ж нягледзячы на гэтае ўдзельнік Red_Winged_Duck выдаліў артыкул і пазначыў як прычыну «Артыкул выдалены праз адсутнасьць спасылак на аўтарытэтныя крыніцы». Пры гэтым нідзе ў запыце і ў артыкуле не была пазначаная гэтая прычына і нідзе яна дагэтуль не абмяркоўвалася. Заўважу, што на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне напісана наступнае: «Пры выдаленьні адміністратар паказвае прычынай спасылку на абмеркаваньне». А ў «выніку» спасылкі на абмеркаваньне няма, бо самога абмеркаваньня не было. А абмеркаваньня не было, бо для ўсіх было відавочна, што гэта быў звычайны тролінг. Таксама трэба заўважыць, што ў гэтым артыкуле былі пазначаныя аўтарытэтныя крыніцы. На маю заўвагу пасьля «выніку» ўдзельнік напісаў, што артыкул быў выдалены, бо такім артыкулам «ня месца ў Вікіпэдыі». Вось так усё проста, толькі адзін удзельнік мае права вырашаць, якім артыкулам месца ў Вікіпэдыі, а якім ня месца. Я зараз ня буду і тутака распавядаць пра тое, як удзельнік спрабаваў перавесьці ўсю ўвагу супольнасьці зь яго парушэньня на тое, што я зьвярнуў увагу супольнасьці на неабгрунтаванае выдаленьне і на пошук сапраўдных прычынаў гэтага выдаленьня. Кожны ахвотны можа падрабязна азнаёміцца з гэтай сытуацыяй прайшоўшы па наступным спасылкам — Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне#Лэйсі Д’ювал, Гутаркі ўдзельніка:Bocianski#Лэйсі Д’ювал, Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў#Удзельнік:Ліцьвін. Што атрымалі: артыкул пакінуты; удзельнік Red_Winged_Duck не папрасіў у супольнасьці прабачэньня за парушэньне правілаў Вікіпэдыі.

Далей была непрыемная сытуацыя з Новымі Ладамі. Я ў абмеркаваньні да старонкі-неадназначнасьці Новы Лад падрабязна растлумачыў, што назва Новы Строй зьяўляецца савецкай прыдумкай, якая на беларускую мову перакладаецца менавіта як Новы Лад. Удзельнік Red Winged Duck праігнараваў гэтае абмеркаваньне. (Дарэчы, і ня толькі гэтае. Дадатковыя прыклады ігнараваньняў абмеркаваньняў: Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Служкі (хутар), Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Ленінскі (Берасьцейская вобласьць)). У сувязі з тым, што больш аніякіх заўвагаў не было, я перанёс старонку-неадназначнасьць. На гэтай старонцы-неадназначнасьці я таксама дадаў і назву Новы Строй. Потым я выправіў інтэрвікі. Не зважаючы на ўсё гэтае, удзельнік Red Winged Duck аднавіў старонку-неадназначнасьць Новы Строй і скасаваў мае праўкі на старонцы ў wikidata (тамака былі пазначаныя і альтэрнатыўныя назвы для be і be-tarask, але ўдзельнік усе іх выдаліў). Таксама ўдзельнік праігнараваў мае пытаньні ў абмеркаваньні да старонкі-неадназначнасьці Новы Строй і гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Новы Лад. Пры гэтым удзельнік Red Winged Duck аднавіў чамусьці менавіта першапачатковую вэрсію і тым самым прыбраў усе мае рэдагаваньні. Але ж у апісаньні зьмяненьняў мы бачым наступны тэкст: «вяртаньне выдаленага зьместу». Пры гэтым я ўсяго толькі перанёс артыкул. Атрымліваецца, што ўдзельнік Red Winged Duck сам выдаліў зьмест — мае рэдагаваньні, але пры гэтым у гэтым зьвінаваціў мяне. Тым самым удзельнік парушыў правіла Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Пры гэтым удзельнік зрабіў ня толькі гэты нягодны ўчынак, але ён яшчэ старонку-неадназначнасьць Новы Строй зрабіў асноўнай, бо ён выдаліў інтэрвікі з асноўнай старонцы-неадназначнасьці Новы Лад. Потым на гэтую сытуацыю зьвярнуў сваю ўвагу ўдзельнік Kazimier Lachnovič, гл. гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Новы Строй і Новы Лад. У выніку ўдзельнік Red Winged Duck быў вымушаны пагадзіцца зь відавочным. Таксама ўдзельнік Kazimier Lachnovič у выніку зьвярнуў ўвагу і на тое, што ўдзельнік Red Winged Duck стала парушае правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус: «Таксама вельмі шкада, што гэты ўдзельнік мусіў зьвяртацца да мяне асабіста, каб распачаць абмеркаваньне тапоніму, вынесенага ў назоў гэтай сэкцыі, бо гэтым разам ягоныя папярэднія пытаньні і тэзы тут і тут чамусьці праігнаравалі». Вы думаеце, што на гэтым у гэтым пытаньні можна паставіць кропку? А вось і не! Удзельнік Red Winged Duck пачакаў трохі і стварыў артыкул пра вёску Страшныя пад назвай Новы Строй (Віцебская вобласьць) і тым самым праігнараваў усе абмеркаваньні і мае рэдагаваньні. Вы можаце сказаць, што нічога страшнага, можа чалавек ужо забыўся пра гэтыя шматдзённыя абмеркаваньні. Але ж я адрэагаваў ня толькі артыкулы, але і шаблёны. І што мы бачым? Удзельнік проста выдаліў з шаблёну гістарычную назву гэтай вёскі і пакінуў толькі варыянт Новы Строй. А што тады рабіць з усімі абмеркаваньнямі (Абмеркаваньне:Новы Лад#Назва, Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Новы Лад і Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Новы Строй і Новы Лад) і вынікам паводле гэтых абмеркаваньняў? Удзельнік адкрыта і дэманстратыўна парушыў кансэнсус, які склаўся пасьля гэтых абмеркаваньняў. Я ўжо не кажу пра тое, што ён дэманстратыўна парушыў правіла ВП:БТГН. Я пра гэты выпадак вандалізму напісаў на ягонай старонцы гутарак — гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Вандалізм. Ці трэба мне казаць, што маё папярэджаньне засталося без адказу і ўдзельнік нават ня выбачаўся і не запэўніў, што так сябе нягодна больш паводзіць ня будзе? Проста поўнае ігнараваньне.

Потым была незразумелая спроба пачаць выдаляць шаблёны ўдзельнікаў з старонкі Шаблён:Удзельнік, гл. Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне#Шаблёны з Шаблён:Удзельнік. Тамака ўдзельнік нават сам з сабою паспрачаўся. І гэта быў ня першы і не апошні выпадак, калі ўдзельнік спрачаецца сам з сабою ў адным пытаньні. Гэтая жа сытуацыя паўтарылася і ў абмеркаваньні да артыкулу Ўладзімераўскі сельсавет. Удзельнік сваімі пераносамі артыкулаў Уладзімераўка і Ўладзімераўскі сельсавет у чарговы раз парушыў правіла Вікіпэдыя:Правапіс. Вы думаеце, што ён пасьля заўвагі выправіў свае памылкі? Вядома, што не. Ён усё роўна спрачаўся зь відавочным, але ў выніку ўсё роўна быў вымушаны пагадзіцца. Пытаньне: дык навошта было ўсё гэтае пачынаць? Удзельнік зноў і зноў пачынае шматдзённыя пустыя абмеркаваньні. Удзельнік зноў і зноў парушае рэкамэндацыю Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду, а менавіта частку «Не хадзіце па крузе ў дыскусіі».

І з апошняга — гэта абмеркаваньне:Траецкае (гарадзкі пасёлак). Я давёў праз вялікую колькасьць крыніцаў, што ў беларускай мове магчымыя толькі назва Траецкае і вытворныя ад яе. У выніку ўдзельнік Kazimier Lachnovič напісаў наступны вынік: «У Этымалягічным слоўніку беларускай мовы (т. 13, с. 328) прыводзіцца толькі форма «траецкі», пры гэтым варыянт «троіцкі» нават не ўпамінаецца як магчымы (у наступным т. 14 такога слова няма). Калі ўлічыць, што складальнікі БКП-2005 прапануюць карыстацца афіцыйнымі слоўнікамі ў тых момантах, якія не ўпамінаюцца ў самім зводзе, пагатоў толькі такая форма («траецкі») прысутнічае ў слоўніку НН, то выглядае, што прыметнік «троіцкі» ў беларускай мове, увогуле, не зьяўляецца нарматыўным нават з пункту гледжаньня афіцыйнага правапісу (і адпаведна — клясычнага). Таксама мушу заўважыць, у нашым праекце дзейнічае ВП:ПУН, дзе гаворыцца, што «Назва артыкула пра новы геаграфічны ці іншы аб’ект ці зьяву Ўкраіны абіраецца ў адпаведнасьці зь беларускім традыцыйным вымаўленьнем і напісаньнем у выпадку, калі ўжо раней існаваў такі аб’ект ці зьява з такой жа назвай». На падставе вышэй сказанага ўсё ж мяркую, што артыкул варта перанесьці (згодна з фармулёўкай ВП:ПУН, якая абрала супольнасьць), хоць ад пачатку ня меў адназначнага меркаваньня на гэты конт». Удзельнік Red Winged Duck пагадзіўся з гэтым. Згодна з вынікам я стварыў шматлікія артыкулы, выправіў спасылкі ў артыкулах і шаблёнах. Вы думаеце, што на гэтым у гэтым пытаньні ўжо дакладна можна паставіць кропку? А вось і не! Таксама як і зь вёскай Страшныя, удзельнік пачакаў трохі і стварыў артыкул Троіцкая (Магілёўская вобласьць). Пры гэтым ён выдаліў саму назву Траецкая (Магілёўская вобласьць), а таксама гэтую назву з Шаблён:Лапіцкі сельсавет. І так тры разы. Ён супакоіўся на гэтым? Вядома, што не. Ён напісаў свой вынік да Абмеркаваньне:Траецкае (гарадзкі пасёлак): «Такім чынам, адзінай крыніцай, дзе згадваецца гэты населены пункт зьяўляецца — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 С. 357. І ў гэтай крыніцы ён згадваецца пад назвай Троіцкае. Іншых крыніц у абмеркаваньні прыведзена не было». Па-першае: сытуацыю з памылковай назвай зь БелЭн ужо раней абмеркавалі і ўдзельнік пагадзіўся з тым, што яна памылковая (паводле Вікіпэдыя:Этыкет: «маўчаньне — знак згоды»). Другі момант: прывяду спачатку дзьве вытрымкі ўдзельніка: «гэта слоўнікі агульнай лексыкі і тапонімаў яны ня тычацца» і «Ніводная з вашых спасылак ня тычыцца тапонімаў, а тычыцца выключна агульнай лексыкі, якую вы сьмела можаце правіць ва ўсіх артыкулах і спасылацца на гэтыя слоўнікі». Вы разумееце, што ўдзельнік проста не разумее, што такое нарматыўныя слоўнікі агульная лексыкі? Заўважу, і гэты ўдзельнік і дагэтуль зьяўляецца адміністратарам гэтага разьдзелу. Зноў жа раю гэтаму ўдзельніку і ўсім ахвотным пачытаць артыкул «Расейска-беларускія слоўнікі (частка трэцяя)» (Радыё Свабода). Трэці момант і галоўны: зноў нагадаю супольнасьці словы з кампрамісу, які прапанаваў удзельнік Red Winged Duck, і зь якім я пагадзіўся: «У далейшым для зьмяншэньня градусу і аб’ёму нашых з удзельнікам абмеркаваньняў прапаную дасьведчаным удзельнікам (Bocianski, Dymitr, Kazimier Lachnovič, Lesnas ättling, Taravyvan Adijene і ўсе, каго не пералічыў (загадзя выбачаюся), але гатовы прыняць удзел у вырашэньні пытаньняў) выступаць у такіх абмеркаваньнях у якасьці мадэратараў і тых, хто будзе прымаць рашэньні паводле выказаных аргумэнтаў. З свайго боку абяцаю згаджацца з гэтымі рашэньнямі (хоць і пакідаю за сабой права дадаваць новыя аргумэнты пры іх зьяўленьні)». Удзельнік дадатковыя новыя аргумэнты не прывёў, пры гэтым адкрыта прадэманстраваў, што не пагаджаецца з рашэньнем дасьведчанага ўдзельніка Kazimier Lachnovič. Яшчэ раз, удзельнік сам пісаў, што пакідае за сабою права дадаваць толькі новыя аргумэнты. Пры гэтым апошніх у яго няма, але ён усё роўна на падставе аргумэнта, які ўжо вышэй скасавалі, піша вынік, у якім гэты аргумэнт робіць галоўным. Удзельнік парушыў ўсё, што толькі можна парушыць.

Вам здаецца, што ўжо «падаць» проста няма куды? А вось і не! Удзельнік таксама дэманстратыўна парушыў і правіла Вікіпэдыя:Правіла трох адкатаў. Я пра гэтае напісаў яму на ягонай старонцы гутарак, гл. гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Вікіпэдыя:Правіла трох адкатаў. Прывожу тутака пачатак дыялёгу:

Вы разумееце ўсю трагічнасьць сытуацыі?

Яшчэ хачу зьвярнуць увагу супольнасьці на тое, што ўдзельнік як да кампрамісу мяне стала абражаў, так і пасьля кампрамісу яго паводзіны не зьмяніліся ў дачыненьні да абразаў у мой адрас. Прывяду толькі прыклады з апошняга: 1) Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Пра вашыя неабгрунтаваныя пераносы: «Згодна з вашай лёгікай, калі я прапаную вам выбраць заблякаваць удзельніка Ліцьвін на адзін год ці на два, а вы прагаласуеце супраць абодвух варыянтаў, то вас можна будзе заблякаваць назаўсёды». Цяпер гэтая абраза-пагроза неяк па-іншаму ўспрымаецца, але гэты момант я больш падрабязна разгледжу ніжэй; 2) Абмеркаваньне:Ждановіцкі сельсавет: «Вы самі хваліліся сваімі зваротамі ў шматлікія дзяржаўныя ўстановы»; 3) Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Вандалізм 2: «Для пачатку навучыцеся карыстацца крыніцамі». Удзельнік Red Winged Duck так пісаў мне як да кампрамісу, так і пасьля яго. І гэтае піша чалавек, які не ўспрымае беларускія нарматыўныя слоўнікі як аўтарытэтныя крыніцы, ён іх называе так званыя крыніцы. Я ўжо не кажу пра тое, як ён «карыстаецца» крыніцамі. Пры гэтым я ніколі не казаў яму першым, што ён неяк ня так карыстаецца крыніцамі. Так, я ў яго стала прашу падаць тую або іншую крыніцу. Але для ўдзельніка нашмат прасьцей штосьці прыдумаць, чым пацьвердзіць свае словы крыніцай. А вось тыя шматлікія крыніцы, якія я дадаю, удзельнік лёгка выдаляе — прыклад 1, прыклад 2, прыклад 3, прыклад 4.

А цяпер пра тое, чаму ўдзельніку непатрэбныя адміністратарскія паўнамоцтвы і ён з гэтым сам згодзен. У гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Вікіпэдыя:Правіла трох адкатаў удзельнік прызнаўся, што «як толькі вы будзеце пажыцьцёва заблякаваныя, я сам адмоўлюся ад гэтых паўнамоцтваў». Удзельнік прама кажа пра тое, што яго галоўнай мэтай зьяўляецца маё пажыцьцёвае блякаваньне. Цікава, што прычынаў мяне заблякаваць няма, але ўдзельнік вельмі хоча мяне пажыцьцёва заблякаваць. І толькі ў выпадку апошняга ён адразу адмовіцца ад адміністратарскіх паўнамоцтваў. Калі ўдзельнік трымаецца адміністратарскіх паўнамоцтваў толькі з-за таго, што я пакуль яшчэ пажыцьцёва не заблякаваны, то навошта гэтаму ўдзельніку адміністратарскія паўнамоцтвы? Удзельнік можа чакаць калі мяне пажыцьцёва заблякуюць і без адміністратарскіх паўнамоцтваў. Тым больш маё пажыцьцёвае блякаваньне павінна быць сапраўды абгрунтаваным, але ўдзельнік Red Winged Duck добра разумее, што паводле правілаў гэтае проста немагчыма зрабіць, бо я якраз сам катэгарычны ў пытаньні выкананьня патрабаваньняў правілаў і рэкамэндацыяў Вікіпэдыі і сачу за тым, каб ніхто не парушаў правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі. Таму застаецца толькі адзін падыход да майго магчымага пажыцьцёвага блякаваньня: удзельнік Red Winged Duck павінен справакаваць мяне на парушэньне (прыклады правакацыяў глядзіце вышэй) і потым заблякаваць мяне за гэтае парушэньне. Аднойчы ўжо ў яго гэтае атрымалася зрабіць. Пасьля гэтага мы пабачылі кампраміс ад гэтага ўдзельніка. Але як стала бачна, удзельнік гэты кампраміс сам разарваў. Атрымліваецца, што цяпер яго зноў нічога ня стрымлівае ад супрацьпраўных дзеяньняў. Адзінае выйсьце з гэтай непрыемнай сытуацыі — пазбавіць удзельніка адміністратарскіх паўнамоцтваў і тым самым пазбавіць яго магчымасьці зноў мяне неабгрунтавана заблякаваць, на гэты раз пажыцьцёва. Я раней ужо папярэджваў супольнасьць, адкрыта казаў пра тое, што ў гэтага ўдзельніка менавіта такія намеры, але мяне супакойвалі і запэўнівалі, што ўсё ня так. Цяпер кожны можа пераканацца ў тым, што ўсё менавіта так. Яшчэ раз лічу неабходным адзначыць, што ўдзельнік Red Winged Duck можа чакаць майго пажыцьцёвага блякаваньня і без адміністратарскіх паўнамоцтваў, а вось пазбаўленьне яго апошніх пазбаўляе ўсіх астатніх ад яго супрацьпраўных дзеяньняў.

Я прашу супольнасьць падтрымаць маю прапанову аб пазбаўленьні ўдзельніка Red Winged Duck адміністратарскіх паўнамоцтваў (статусы адміністратар і бюракрат) за вялікую колькасьць разнастайных парушэньняў правілаў і рэкамэндацыяў Вікіпэдыі.

Дапаўненьні

рэдагаваць

1. Абмеркаваньні: Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы#Стылістыка артыкулаў, Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін#Вярэнаў.

Удзельнік Red_Winged_Duck правёў асабістае арыгінальнае дасьледаваньне (тым самым парушыў правіла ВП:НАД) і просіць мяне зь ім пагадзіцца. Сэнс дасьледаваньня: удзельнік увёў у зварот паняцьце «дастатковая распаўсюджанасьць назвы населенага пункту». Я ні ў якіх тапанімічных крыніцах не сустракаў такога паняцьця. Удзельнік Red_Winged_Duck прапануе супольнасьці пагадзіцца з тым, што толькі ён будзе вырашаць, якая назва можа лічыцца сапраўды «дастаткова распаўсюджанай», а якая не. Увод арыгінальнага дасьледаваньня адкрывае магчымасьці для маніпуляваньня зьместам артыкулаў паводле меркаваньня толькі аднаго ўдзельніка.

2. Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы#Стылістыка артыкулаў.

А вось да арыгінальнага дасьледаваньня яшчэ дадаецца і прызнаньне ўдзельніка, што ён лічыць, што мае права дадумваць правілы, а таксама адкрытыя абразы ў мой бок — удзельнік проста выдумляе тое, чаго не існуе: Так, я лічу, што калі гэтае правіла можна прымяніць да назваў артыкулаў, то яго можна ўжываць і для вызначэньня, ці пісаць назву ў пачатку артыкула. Тое, што вы лічыце правілы Вікіпэдыі арыгінальнымі дасьледаваньнямі — цалкам вашае асабістае меркаваньне. Вашая ж мантра — тое, што правілы Вікіпэдыі зьяўляюцца арыгінальным дасьледаваньнямі і імі нельга карыстацца ў Вікіпэдыі.

Галасаваньне

рэдагаваць
  Падтрымліваю. Проста надакучыла змагацца за выкананьне правілаў і рэкамэндацыяў Вікіпэдыі з удзельнікам, які згодна з правіламі Вікіпэдыі сам павінен іх бараніць, а не дэманстратыўна і адкрыта іх парушаць. --Ліцьвін (гутаркі) 14:33, 27 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
  Супраць. Лічу запыт цалкам неабгрунтаваным, ён складаецца поўнасцю з асабістых прэтэнзій, якія не маюць адносін да сцяга адміністратара. Пры гэтым удзельнік Ліцьвін лічыць сваю думку адзінай правільнай, на ўсякае меркаванне, якое не адпавядае яго пункту гледжання, пачынае агрэсіўна абвінавачваць у парушэнні правіл (вядома, такіх як правапіс і БТГН, ігнаруючы пры гэтым нейтральны пункт гледжання і аўтарытэтныя крыніцы). Відавочна, што такія паводзіны не з’яўляюцца добрасумленнымі, а дзейнасць па выяўленні гістарычнай справядлівасці і тапанімічнай слушнасці не адпавядае мэтам вікіпедыі і шкодзіць ёй і нармальнаму функцыянаванню раздзела. Прапаную накласці на ўдзельніка Ліцьвін асабістае абмежаванне, даўшы магчымасць толькі ствараць, рэдагаваць і пераносіць артыкулы, шаблоны і катэгорыі са словам "савет" у назве (магчыма, яшчэ некаторыя старонкі па адміністрацыйным падзеле, а таксама шэраг тэхнічных). Хай паляпшае змест пра адміністрацыйны падзел (сельсаветы, пасялковыя саветы, гарсаветы), гэта ў яго добра атрымоўваецца, а пытанні назваў населеных пунктаў не чапае ўвогуле. У далейшым, у залежнасці ад паводзінаў, можна будзе паменшыць ці зняць абмежаванне.--Artsiom91 (гутаркі) 13:44, 28 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Сапраўды цікавы падыход. Трэба заблякаваць таго, хто больш за ўсё знаходзіць парушэньняў і пра гэтае адкрыта кажа. Калі вашая думка пераможа, то ў гэтым разьдзеле можна будзе прыняць толькі адно правіла: ва ўсіх выпадках заўсёды мае рацыю толькі ўдзельнік Red Winged Duck. --Ліцьвін (гутаркі) 13:53, 28 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Дарэчы, вы зрабілі толькі чатыры рэдагаваньні ў асноўнай прасторы. Вы рэдагавалі наступныя артыкулы: у 2013 годзе — Мікалай Вольскі і Тэадор Дэнгаф і ў 2019 годзе — Залаэгерсэг і Новаваранцоўскі раён. Калі я правільна памятаю, то напрыклад у Расейскай Вікіпэдыі ў такіх галасаваньнях маюць права ўдзельнічаць толькі тыя ўдзельнікі, якія зрабілі ня менш за 100 рэдагаваньняў у асноўнай прасторы. Я разумею, што ў нас асобна гэтыя патрабаваньні нідзе ня згадваюцца, але і падобных выпадкаў у нас яшчэ не было. Вядома можна ўсё гэтае і катэгарычна пракамэнтаваць, але я ўсё ж толькі адзначу тое, што такія паводзіны не адпавядаюць правілу Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў. --Ліцьвін (гутаркі) 15:01, 28 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Вы двойчы памыляецеся. Па-першае, удзельнік зрабіў не 4 рэдагаваньні, а 8. Па-другое, Вікіпэдыя:Галасаваньні: «У галасаваньні можа прыняць удзел любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў), які да дня пачатка галасаваньня зрабіў ня менш за 5 рэдагаваньняў і мае ня менш за 1 тыдзень стажу». --Red_Winged_Duck 16:07, 28 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Дык тады можа адзін артыкул рэдагаваць тысячу разоў, кожны раз рабіць адно рэдагаваньне і пасьля гэтага ўдзельнік будзе «дасьведчаным». Вы разумееце, што актыўнасьць ня ў гэтым вызначаецца? Тым больш гэтае напісана ў галасаваньнях, а не тутака. Я думаю, што ўдзельнік, які рэдагаваў толькі чатыры артыкула за шэсьць гадоў проста ня можа зьяўляцца паўнапраўным удзельнікам Вікіпэдыі, тым больш удзельнічаць у значных галасаваньнях разьдзелу. Я ўжо не кажу пра тое, што гэты ўдзельнік увесь час дэманстратыўна ігнараваў галасаваньні, а ўдзельнічаў толькі ў абмеркаваньнях. Таму асабіста для мяне дзіўна, што ўдзельнік з такой колькасьцю рэдагаваньняў прагаласаваў у такім пытаньні. Я добра разумею, што вы ня можаце быць аб’ектыўным у гэтым пытаньні, а таму вы і ня будзеце скасоўваць яго голас. Але ў нас ёсьць іншыя адміністратары і я спадзяюся, што яны зьвернуць сваю ўвагу на гэтае парушэньне і голас будзе скасаваны. --Ліцьвін (гутаркі) 17:41, 28 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Калі вы лічыце, што Вікіпэдыя:Галасаваньні не распаўсюджваецца на гэтае галасаваньне, то паводле якіх правілаў яно праводзіцца? --Red_Winged_Duck 17:47, 28 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Можна і гэтае правіла распаўсюдзіць на гэтае галасаваньне. І паводле якраз гэтага правілу гэты голас трэба закрэсьліць, бо ўдзельнік рэдагаваў толькі тры артыкулы за шэсьць гадоў. Проста немагчыма сказаць, што ўдзельнік дасьведчаны і ён хварэе за гэты разьдзел. Я яшчэ б пагадзіўся бы, калі б удзельнік толькі ўчора зарэгістраваўся і проста не пасьпей зрабіць дастатковую колькасьць рэдагаваньняў. А гэты ўдзельнік ужо шэсьць гадоў у Вікіпэдыі! А цяпер паглядзім, якія гэта былі рэдагаваньні: у 2013 годзе: Мікалай Вольскі — зьмена інтэрвікаў; Тэадор Дэнгаф — зьмена інтэрвікаў і два разы адрэдагаваў зьмест артыкула (пасьпяшаўся); у 2019 годзе: Залаэгерсэг — паправіў адпаведнасьць; Новаваранцоўскі раён — перанос і замена ў артыкуле Нававаранцоўскі на Новаваранцоўскі. Атрымліваецца, што за шэсьць гадоў маем толькі тры або чатыры рэдагаваньні артыкулаў (у залежнасьці ад таго, як лічыць). Пры гэтым трэба адзначыць, што я ўжо неаднаразова казаў, што патрабаваньні трэба перагледзіць і перапісаць, зрабіць іх больш грунтоўнымі. Дарэчы, 22 лістапада 2018 году я прапанаваў павялічыць неабходную колькасьць рэдагаваньняў да 100, а 21 ліпеня 2019 году я зноў прапанаваў зьмяненьні і ніхто не выказаўся супраць. Таму фактычна гэтыя зьмяненьні ўжо дзейнічаюць. Я зараз больш грунтоўна напішу пра гэтую сытуацыю і замяню. Калі ж вам не падабаюцца нашыя правілы, то часова можна арыентавацца на правілы Ўкраінскай або Расейскай Вікіпэдыяў. --Ліцьвін (гутаркі) 18:03, 28 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы вядома ж можаце прапанаваць зьмены ў Вікіпэдыя:Галасаваньні і нават, калі яны будуць прынятыя, на гэтае галасаваньне яны ўжо ня будуць распаўсюджвацца. Што да вашай прапановы на форуме, то зазначу таксама, што Вікіпэдыя вельмі строга ставіцца да раскрыцьця чужых прыватных зьвестак і нават да патрабаваньняў некуды іх даслаць, за гэта лёгка можна атрымаць бестэрміновае блякаваньне, таму такую прапанову нават няма сэнсу абмяркоўваць. P. S. У вас на старонцы стаць шаблён «Гэты ўдзельнік — пэрфэкцыяніст», таму не магу не адзначыць, што ня першы раз заўважаю, што вы дзіўным чынам скланяеце слова «правіла». --Red_Winged_Duck 20:43, 28 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я вам даходліва давёў, што ўдзельнік з трыма рэдагаваньнямі за шэсьць гадоў ня можа галасаваць. Калі вы лічыце, што можа, то вы тым самым парушаеце існуючыя правілы ў дачыненьні на правілаў галасаваньняў. Адным парушэньнем больш, адным парушэньнем менш — гэта ўжо для вас не бяда, а норма. Што тычыцца скланеньня слова «правіла». Я прызнаю, што часта раблю памылкі. Калі вы бачыце ў маім паведамленьні артаграфічную памылку, сьмела выпраўляйце. Я напрыклад вашыя выпраўляю. Я за ўзаемадапамогу і за чысьціню мовы. --Ліцьвін (гутаркі) 20:53, 28 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Пачакаем, што скажуць іншыя адміністратары пра колькасьць рэдагаваньняў і адпаведнасьць маіх дзеяньняў правілам. --Red_Winged_Duck 21:04, 28 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. Ня веру ў сьцьвярджэньні, што адміністратар - звычайны ўдзельнік, які проста мае больш магчымасьцяў рэдагаваньня (выдаленьне артыкулаў, блякіроўка артыкулаў і да т. п.). Калі ён можа пазбаўляць удзельнікаў магчымасьці рэдагаваць, то ён можа рабіць ціск на ўдзельнікаў і прасоўваць свой пункт погляду. Калі б гутарка ішла пра абраньне RWD адміністратарам, то я б не падтрымаў яго толькі з-за наяўнасьці такой колькасьці канфліктаў. Насамрэч маем ужо дзейнага адміністратара, які б мог гэтыя канфлікты вырашаць, а не павялічваць. Таму няхай крыху адпачне ад улады. Я і сам незадаволены ягонымі паводзінамі, але для захаваньня сваіх нэрваў і спакою вырашыў пераключыцца на іншае замест таго каб змагацца з чалавекам, які апрыёры мацнейшы. --Jarash (гутаркі) 14:14, 30 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. Rasool (гутаркі) 19:16, 2 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. Red_Winged_Duck доўгі час мае правы выдаленьняў. Часта імі злоўжывае для асабістае патрэбы. Выдаленьні адбываюцца без прычын і без абмеркаваньняў. Такія паводзіны ахалоджваюць удзельнікаў Вікіпэдыі і прымушаюць пакідаць яе. Дзякую Вам Ліцьвін за цьвердасьць у абароне сваіх поглядаў. Іншым удзельнікам раю не маўчаць, а выстаўляць усе парушэньні Red_Winged_Duck на адкрытае абмеркаваньне. Ясамойла (гутаркі) 17:54, 3 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. per Ліцьвін --Viiictorrr (гутаркі) 18:42, 3 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]

Камэнтар ад Red Winged Duck

рэдагаваць

Каб усе мелі магчымасьць аб’ектыўна ацаніць сытуацыю, дадам погляд зь іншага боку. Для пачатку крыху перадгісторыі, якая зьвязаная з артыкулам Навахросты. Першапачаткова артыкул ня меў ніводнай крыніцы, адпаведна, ён быў перанесены пад назву Новахросты паводле афіцыйнага каталёгу населеных пунктаў Беларусі на maps.by. Праіснаваў ён пад гэтай назвай менш за 2 (!) дні, але ўдзельніку гэтага было недастаткова, таму ён згадвае пра гэта з падвышанай рэгулярнасьцю (на цяперашні момант больш за 15 разоў у самых розных абмеркаваньнях). Ён нават палічыў неабходным стварыць і стварыў шаблён (які быў потым выстаўлены на выдаленьне і выдалены іншымі ўдзельнікамі за парушэньне правілаў ветлівасьці) Удзельнік:Шаблёны/Новахросты з тэкстам «Гэты ўдзельнік лічыць, што Red Winged Duck павінен адказаць за Новахросты». Выглядае, што ўдзельнік наўмысна стварае канфлікт з даўно разьвязанай праблемы, каб адцягнуць увагу ад сваіх дзеяньняў і перавесьці ўсё ў нібыта асабістую канфрантацыю (п. 5.2.2). Таксама ніжэй на гэтай старонцы вы можаце азнаёміцца з такім жа адхіленым запытам ад таго ж удзельніка з тымі ж аргумэнтамі.

Далей удзельнік адсылае нас на старонку Удзельнік:Ліцьвін/Меркаваньні, дзе, як ён піша: «я зьбіраю толькі яскравыя прыклады шкодніцкіх дзеяньняў удзельніка Red Winged Duck у дачыненьні да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі», аднак само існаваньне падобнай старонкі супярэчыць правілам Вікіпэдыі: «Не рэкамэндуецца адміністратарам або іншым удзельнікам весьці публічны „падлік“ або „рэестар“ парушэньняў правілаў паводзінаў, учыненых тым або іншым удзельнікам з мэтай вызначыць, ці заслугоўвае ён блякаваньня, бо гэта, наадварот, можа толькі правакаваць удзельніка на тое, каб працягваць такія дзеяньні» (п. 6.2.4.2.7).

Удзельнік таксама піша, што на яго былі накладзеныя «неабгрунтаваныя» блякаваньні. Прывяду толькі самы яскравы прыклад. Удзельнік дадаў у тэкст артыкула (!) (не ў абмеркаваньне, а ў сам тэкст артыкула!) наступную фразу: «Пры гэтым удзельнік Red Winged Duck лічыць, што другая назва вёскі Боўгары не зьяўляецца назвай-этнонімам{{Няма крыніцы}}».

Пасьля ўдзельнік таксама піша пра маю спробу знайсьці зь ім кампраміс, але ня згадвае, што кампраміс — гэта двухбаковая дамова і што ў ім ёсьць частка, зь якой ён таксама пагадзіўся, а менавіта: «Разам з тым, я гатовы зьняць блякаваньне хоць цяпер, калі ўдзельнік гатовы працягнуць канструктыўную працу і спыніць пераход на асобы кожны раз, калі чыйсьці пункт гледжаньня не супадае зь ягоным. Я ня буду чакаць выбачэньняў ці выдаленьня старонак з абразамі. Я гатовы на ўсё гэта заплюшчыць вочы пры ўмове, што ўдзельнік зразумеў, што просьба даць крыніцу свайго сьцьверджаньня — гэта не асабістая абраза ці нейкае маё асаблівае жаданьне, а ўсяго толькі патрабаваньне Вікіпэдыі, у якой мусяць быць выключна зьвесткі пацьверджаныя крыніцамі. І вядома ж, самае галоўнае — гэта спыненьне абразаў у кожным другім паведамленьні». Але не прайшло і паўгоду, як удзельнік дазволіў сабе напісаць у мой бок літаральна наступнае: «Асабіста мяне не турбуе наяўнасьць гэтага артыкула і падобных, але ж прапагандаваць расізм і парушаць правілы Вікіпэдыі нельга. Тым больш усё гэтае вы адкрыта робіце як адзін з адміністратараў гэтага разьдзелу». Што само па сабе зьяўляецца вельмі сур’ёзнай заявай, ня кажучы ўжо пра парушэньне ўсіх магчымых правілаў ветлівасьці ў Вікіпэдыі, якія патрабуюць абмяркоўваць артыкулы, а не асобы ўдзельнікаў. Адпаведна, ня вельмі зразумела парушэньне якога кампрамісу ён мне закідае, калі відавочна, што ніякага кампрамісу ён трымацца і не зьбіраўся.

І я сапраўды лічу, што гэты разьдзел не патрабуе адмысловага адміністраваньня ў пляне ветлівасьці, бо абсалютная большасьць удзельнікаў паводзіць сябе як дарослыя людзі і не дазваляе сабе асабістых абразаў. Таму я абсалютна не трымаюся за адміністратарскія правы, бо лічу, што пераважная большасьць удзельнікаў гатовая знаходзіць кампрамісы і весьці нармальнае абмеркаваньне. Але ва ўсім гэтым ёсьць адно выключэньне, якое і абмяркоўваецца ў гэтым тэксьце.

З улікам усяго напісанага лічу неабходным заўважыць, што на маю думку падобны стыль камунікацыі ўдзельніка, калі ён, замест абмеркаваньня зьместу артыкулаў і крыніц, пачынае абмяркоўваць асобы ўдзельнікаў і адміністратараў (сёньняшні прыклад), стварае нэгатыўны імідж нашага разьдзелу Вікіпэдыі і не спрыяе стварэньню добразычлівай атмасфэры. Таму прашу вікіпэдыстаў акрамя адказаў на пытаньні пастаўленыя ўдзельнікам у ягоным тэксьце, таксама ацаніць і паводзіны самога ўдзельніка Ліцьвін і выказацца пра тое, ці адпавядаюць яны нормам, закладзеным правіламі Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 14:42, 27 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Спачатку пра назву Новахросты. Каго вы хочаце падмануць? Вы напісалі: «Праіснаваў ён пад гэтай назвай менш за 2 (!) дні». Сапраўды? Вы перанесьлі Навахросты ў Новахросты ў 00:45, 17 траўня 2012, а я ў 19:56, 18 траўня 2012‎ вярнуў першапачатковую назву. Што адбылося далей? На жаль, у гісторыі гэтага ўжо ня бачна. Цікава, а чаму? Але я памятаю, што вы вярнулі памылковай назьве статус асноўнай. І гэтае ўскосна можна пацьвердзіць праз абмеркаваньні, так памылковая назва была асноўнай і 2 кастрычніка 2012 і 30 лістапада 2012. Я больш скажу, артыкул з памылковай назвай існаваў больш за тры гады і толькі ў 00:05, 24 жніўня 2015 вы перанесьлі гэты артыкул і выдалілі памылковую назву. А цяпер вы пішыце, што «праіснаваў ён пад гэтай назвай менш за 2 (!) дні». Неверагодна! Як гэтае можна пракамэнтаваць? Можа як спробу зьмяніць рэчаіснасьць. Я не разумею вас, вы ці сапраўды ня памятаеце як шмат гадоў баранілі памылковую назву ці праз такую адкрытую хлусьню спрабуеце выкруціцца з гэтай непрыемнай сытуацыі. Калі ласка, проста прызнайце сваю памылку і вам не прыйдзецца нічога выдумляць і тым больш у чымсьці кагосьці яшчэ неабгрунтавана абвінавачваць. «Таксама ніжэй на гэтай старонцы вы можаце азнаёміцца з такім жа адхіленым запытам ад таго ж удзельніка з тымі ж аргумэнтамі». Паклёп. У новым запыце толькі два аргумэнты з старога запыту. Ды і другі аргумэнт цяпер нашмат паўнейшы. І яшчэ адзначу, што гэтыя два аргумэнты ніхто не адхіляў, а проста шмат хто палічыў, што гэтыя аргумэнты на самой справе не такія сур’ёзныя. Тым больш я пра гэтыя сытуацыі узгадаў у гэтым запыце толькі з-за таго, што вы працягваеце ўпарта бараніць іншыя памылковыя назвы і...
«Далей удзельнік адсылае нас на старонку Удзельнік:Ліцьвін/Меркаваньні...». Я пачаў гэтае рабіць, бо вы так і не зразумелі свае памылкі. Тым больш вы адкрыта абяцалі, што і далей будзеце іх рабіць. Так, я думаў, што мне ўсё ж прыйдзецца пісаць новы запыт і ўсе гэтыя моманты я плянаваў уключыць у новы запыт. Пры гэтым у новым запыце я толькі зрабіў спасылку на ўсе гэтыя вашыя фальсыфікацыі і памылкі, бо запыт атрымаўся і так вялікі і з дастатковай колькасьцю прыкладаў вашых парушэньняў.
«Пры гэтым удзельнік Red Winged Duck лічыць, што другая назва вёскі Боўгары не зьяўляецца назвай-этнонімам». Дык вы мяне за гэтае заблякавалі? Так, сапраўды, мне ня трэба было так пісаць. Але я так напісаў, бо я ўсё ж адрэагаваў на вашую правакацыю. Я лічу, што ў такіх выпадках трэба блякаваць не таго, хто адрэагаваў на правакацыю, а правакатара. Так трэба рабіць для навукі, каб больш ніхто не займаўся правакацыямі.
«прапагандаваць расізм і парушаць правілы Вікіпэдыі нельга». Свае словы пра магчымы выпадак расізму я ўжо неаднаразова тлумачыў. Добра, і тутака яшчэ раз растлумачу. Вы выдалілі артыкул з парушэньнем правілаў Вікіпэдыі. Я выказаў здагадку, што гэты выпадак можна разглядаць і як выпадак расізму. Я растлумачыў сваю пазыцыю, усе зразумелі, толькі вы чамусьці не зразумелі. Дык вы можа лепш чым прыкідвацца, што не зразумелі, лепш папрасілі б прабачэньне ў супольнасьці за выдаленьне артыкула з парушэньнем правілаў Вікіпэдыі? Не, пра што гэтае я, лепш казаць, што вас хтосьці абразіў. Яшчэ раз паўтаруся, я ня вас абмяркоўваў, а вашыя паводзіны ў дачыненьні да неабгрунтаванага выдаленьня артыкула.
Што тычыцца абразаў, то я паабяцаў, што пасьля вашага кампрамісу ня буду вас больш абражаць і сваё абяцаньне трымаю. А вось вы сваё абяцаньне не стрымалі.
Таму набярыцеся сьмеласьці і прызнайце, што вашыя паводзіны ўжо зайшлі вельмі далёка. Вы ўжо нават адкрыта пагражаеце мне. Я ўпэўнены, што гэтаму разьдзелу такі адміністратар непатрэбны і спадзяюся, што гэтае бачыць і супольнасьць. --Ліцьвін (гутаркі) 15:58, 27 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Уласна для такіх выпадкаў Вікіпэдыя і захоўвае ўсю гісторыю рэдагаваньняў кожнай старонкі, у тым ліку і выдаленыя праўкі. Такім чынам, кожны можа ўпэўніцца, што назву Новахросты артыкул меў менш за 2 дні, як я і пісаў, і з 18 траўня 2012 году артыкул нязьменна мае назву Навахросты. Вы можаце зьвярнуцца да іншых адміністратараў і яны таксама вам пацьвердзяць, што артыкул ня мае выдаленых правак і гісторыя яго рэдагаваньняў цалкам слушная. --Red_Winged_Duck 20:49, 27 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я ня ведаю як так атрымалася, але я яшчэ 30 лістапада 2012 году вам напісаў наступны тэкст: «Асабіста я супраць памылковых назваў. Але, на жаль, і ў нас ёсьць артыкулы зь відавочна памылковай назвай, напрыклад, Новахросты. А ёсьць такая назва, бо нехта так піша, а дакладней maps.by. А я ім і пісаў, але памылку так і не выправілі». Я прама адзначыў, што асноўнай назвай зьяўляецца менавіта назва Новахросты. А цяпер маем такую цікавую сытуацыю... Добра, хай паводле гісторыі старонкі асноўнай назвай была правільная, дык усё роўна ў артыкуле была пазначаная памылковая назва і было перанакіраваньне з гэтай памылковай назвы. Вы баранілі гэтыя выпадкі і толькі 24 жніўня 2015 году выдалілі старонку Новахросты. P.S. Але я згодзен з тым, што зараз гэтая сытуацыя выглядае неадназначнай, а таму я прашу ў вас прабачэньня за рэзкасьці. На жаль, я тады скрыншоты не рабіў, а таму зараз адрэдагуе гэтую сытуацыю і ў запыце. --Ліцьвін (гутаркі) 22:03, 27 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Меркаваньні

рэдагаваць

На мой погляд, увесь гэты канфлікт ідзе ў асноўным ад рознага разумення правіл праекта. З аднаго боку ёсць правілы ВП:КВД і ВП:Магчымасьць праверкі, з іншага — ВП:Правапіс, ВП:БТГН, і яны паміж сабой уступаюць у канфлікты і супярэчнасці. Трэба на больш шырокім і агульным узроўні зрабіць апытанне, дзе ўдзельнікі (шырокае кола, а не 2-3 з рэдкім далучэннем іншых) змогуць выказаць сваё меркаванне па пытаннях, недатычна гэтага канфлікта:

  • Ці з’яўляюцца слоўнікі (якія заўсёды перавагу надаюць няўласным назвам) аўтарытэтнымі крыіцамі для ўласных назваў, якія непасрэдна ў слоўніку не згадваюцца?
  • Як у выпадку адсутнасці аўтарытэтных крыніц, напісаных тарашкевіцай, вызначаць дапушчальныя назвы артыкулаў? Ці могуць для гэтага ўжывацца крыніцы афіцыйным правапісам? Якія мадыфікацыі могуць ужывацца да слоў з тых крыніц?
  • У выпадку канфлікта ВП:КВД і ВП:БТГН, якое правіла мае большы прыярытэт, з улікам адказаў на папярэднія пытанні?
  • Якую ролю выконвае ВП:Правапіс у якасці правіла? Як суадносіцца гэтае правіла з ВП:КВД, а таксама адказамі на папярэднія пытанні?

--Artsiom91 (гутаркі) 21:03, 27 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Вядома, што прыярытэтным правілам зьяўляецца правіла ВП:БТГН, якое павінна абавязкова адпавядаць ВП:Правапіс. Пра апошняе асобна напісана ў першым. Так склалася, што тапанімічных працаў на беларускай мове клясычным правапісам фактычна не існуе. Пры гэтым ВП:БТГН гэта ня толькі непасрэдна зафіксаваныя перайменаваньні. Калі ласка, уважліва прачытайце гэтае правіла. Галоўны сэнс гэтага правіла: ўжываньне традыцыйных назваў, якія адпавядаюць артаграфічным нормам клясычнага правапісу. Менавіта дзякуючы гэтаму ў нас ёсьць вёскі Вулькан і Баўгары. Яшчэ раз, у сувязі з тым, што фактычна проста не існуе грунтоўных тапанімічных працаў на беларускай мове клясычным правапісам, то мы ў пошуку традыцыйных назваў вымушаныя зьвяртацца да шматлікіх крыніцаў. Нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы афіцыйным правапісам — гэта толькі адна з крыніцаў, але і яны не зьяўляюцца галоўнымі і асноўнымі. Ды што казаць пра традыцыйныя назвы клясычным правапісам, калі ў нас нават сучасныя назвы афіцыйным правапісам парушаюць сучасныя законы Беларусі і правілы афіцыйнага правапісу. Атрымліваецца, што з традыцыйнымі назвамі сытуацыя яшчэ нашмат складаней. Таму я і імкнуўся давесьці да супольнасьці, што мы павінны цалкам перайсьці да традыцыйных назваў. Але як мы зараз бачым, мала толькі правіла прыняць, трэба яшчэ каб усе ўдзельнікі зразумелі, што такое традыцыйныя назвы. А самае жудаснае, я павінен прызнаць, што з-за паводзінаў аднаго ўдзельніка прымяненьне гэтага правіла ўжо і сабатуецца. Кожны ўдзельнік павінен зразумець, што ёсьць афіцыйныя назвы, а ёсьць традыцыйныя. Афіцыйныя не заўсёды адпавядаюць правілам і нормам беларускай мовы ня тое, што клясычнага правапісу, але нават і афіцыйнага. А вось традыцыйныя назвы заўсёды павінны адпавядаць нормам і правілам клясычнага правапісу (у межах гэтага разьдзелу). --Ліцьвін (гутаркі) 23:14, 27 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Прайшло два тыдні. Супольнасьць прагаласавала за пазбаўленьне ўдзельніка Red Winged Duck адміністратарскіх паўнамоцтваў (статусы адміністратар і бюракрат) — 5 галасоў «за» і 1 голас «супраць». Напісаў запыт. --Ліцьвін (гутаркі) 01:51, 11 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]

Запыт выкананы. --Ліцьвін (гутаркі) 18:18, 13 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]

Шкада.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:12, 13 верасьня 2019 (+03)[адказаць]
Так, шкада. Калі просіш і просіш удзельніка, а ён працягвае ігнараваць правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі. Я ўжо не кажу пра абразы і пагрозы. Таму тое, што адбылося — гэта вымушаная неабходнасьць. --Ліцьвін (гутаркі) 21:14, 13 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]
Шкада. Перастаў сачыць за форумам і вашым дыскусам. Але гэткае разьвязаньне праблемы пойдзе не на карысьць нашай вікі. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 22:21, 13 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]
Чаму ж? Тое, што ўдзельнік сам казаў, што яму патрэбныя адміністратарскія паўнамоцтвы толькі да таго моманту, як я буду пажыцьцёва заблякаваны — гаворыць толькі пра тое, што яму адміністратарскія паўнамоцтвы зусім непатрэбныя. Атрымліваецца, што супольнасьць толькі падтрымала яго рашэньне. (Зараз ня будзем абмяркоўваць пагрозу.) Тое, што ўдзельнік дэманстратыўна сышоў з праекту — кажа толькі пра тое, што ўдзельнік не ўяўляе сваёй працы ў Вікіпэдыі без адміністратарскіх паўнамоцтваў. Гэтая сытуацыя нармальная? Мне здаецца, што ненармальная. --Ліцьвін (гутаркі) 23:09, 13 верасьня 2019 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Раней удзельнік Taravyvan Adijene напісаў: «Вось з каго б варта было зьняць сьцяг — гэта з адміністратараў  Wizardist і  Vera.tetrix, паколькі яны даўно не займаюцца выкананьнем гэтых абавязкаў. Калі хто зоймецца выкананьнем усіх фармальных працэдураў і выставіць асобы на зьняцьце — я падтрымаю».

Таму я палічыў неабходным спытаць у супольнасьці, ці трэба пазбавіць удзельніцу  Vera.tetrix адміністратарскіх паўнамоцтваў. Апошняя актыўнасьць была ў 2015 годзе.

Дапаўненьне: 21 верасьня 2018 году ўдзельніцы дасланы ліст па электроннай пошце.

Галасаваньне

рэдагаваць
  Падтрымліваю --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:28, 7 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. На жаль. --Ліцьвін (гутаркі) 15:33, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. Адміністратарка не актыўная, не выказала жаданьня захаваць правы.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:43, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю. На жаль. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 23:55, 15 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Прайшло два тыдні, адказу няма. Напісаў запыт. --Ліцьвін (гутаркі) 21:48, 6 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Запыт выкананы. --Ліцьвін (гутаркі) 23:44, 7 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]


Статыстыка дзеяньняў адміністратараў

рэдагаваць

Запыты на статус робата / Botflag requests

рэдагаваць
Архіў

A bot operator should apply for a bot flag before running the bot. There are no votes held regarding the awarding of bot flags. A bureaucrat can refuse to grant bot status giving a rationale for the decision and can remove the flag in the same way. A bureaucrat announces the decision by replying under the relevant request.

The request can be submitted in a different form, but should contain the data: a botmaster, bot's name, list of botflags on others wikipedias, purpose, technical details.

Please, mark your bot by adding a category: Катэгорыя:Вікіпэдыя:Робаты (even if it hasn’t got a flag).

Выдаў сьцяг. --Red_Winged_Duck 10:12, 1 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

For meta:Global reminder bot - the bot will rarely run here, but this process appears to be required according to the rules of this wiki. Please ping me in a response. The bot flag is NOT required. Leaderboard (гутаркі) 14:11, 5 лістапада 2024 (+03)[адказаць]

@Kazimier Lachnovič, гэта бот робіць апавяшчэньні ўдзельнікам, у якіх сканчаецца той ці іншы сьцяг, кшталту такога. Сьцяг бота непатрэбны, просіць толькі згоду на працу ў разьдзеле. Дамо ўхвалу? Artsiom91 (гутаркі) 10:57, 6 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
Калі гэты бо можа быць тут карысным, то мабыць, варта ўхваліць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:09, 6 лістапада 2024 (+03)[адказаць]

@Leaderboard, ok, you can edit here.--Artsiom91 (гутаркі) 10:15, 11 лістапада 2024 (+03)[адказаць]

Глядзіце таксама

рэдагаваць