Абмеркаваньне:Навахросты

Зноў жа, нельга арыентавацца толькі на Госкартгеоцентр, асабліва ў такіх неадназначных выпадках. Спачатку пра правіла словаўтварэньня. БКП-2005: наватво́ры, наваство́раны, Навапо́лацак, Навагра́дак, Навагра́дчына, навако́льле, навагрэ́цкая і новаўтво́раны, но́вабелару́скую, но́вапазы́чаную... Тлумачыць думаю ня трэба. Нават Госкартгеоцентр сам сабе супярэчыць, увядзіце толькі пачатак Нова і праглядзіце прапанаваныя варыянты, толькі ў некалькіх выпадках ня слушныя назвы. Вядома і ў Гарадах і вёсках Беларусі выкарыстоўваецца слушная назва. Атрымліваецца, мы тыражуем памылкі, таму трэба ўважліва карыстацца гэтым рэсурсам. --Ліцьвін (гутаркі) 11:07, 17 траўня 2012 (FET)

Вярнуцца да старонкі «Навахросты».