Вікіпэдыя:Азіяцкі месяц
«Азіяцкі месяц Вікіпэдыі» — вікімаратон, накіраваны на ўдасканаленьне разуменьня азіяцкіх супольнасьцяў Вікіпэдыі.
Мэта «Азіяцкага месяца», які праводзіцца ў нашым разьдзеле з 16 лістапада па 15 сьнежня 2022 году — павялічыць колькасьць і якасьць артыкулаў пра азіяцкія краіны. Кожны ўдзельнік, які створыць прынамсі 4 адпаведныя правілам артыкулы, атрымае адмысловыя пазнакі ад Суполкі ўдзельнікаў «АМВ». Улічваюцца новыя артыкулы пра Азію памерам прынамсі 3000 байтаў і 300 словаў. Пры гэтым, такія артыкулы ня маюць быць сьпісамі.
Паводле правілаў, артыкулы мусяць:
- стварацца ад 16 лістапада 2022 году а 0:00 паводле беларускага часу да 15 сьнежня 2022 году а 23:59;
- зьмяшчаць прынамсі 3000 байтаў;
- цалкам адпавядаць крытэрам значнасьці;
- падмацоўвацца надзейнымі крыніцамі, а сумнеўныя і супярэчлівыя цьверджаньні ў іх — спраўджвацца цытатамі;
- мець прыстойны стыль мовы і ня быць машынным перакладам;
- ня мець пазнакі праблемнасьці;
- быць зьмястоўнымі;
- быць пра азіяцкую краіну або край;
- правярацца іншымі арганізатарамі пры напісаньні арганізатарам;
- вызначацца мясцовым журы ў якасьці прымальных.
Арганізатары
рэдагавацьПадпісацца
рэдагавацьЗапішыце ваш унёсак пры дапамозе праграмы на Дошцы абвестак «Досягу».
Карысныя спасылкі
рэдагаваць- «Азіяцкі месяц Вікіпэдыі-2022» на Мэта-Вікі
- Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы/Пашыраная вэрсія на стварэньне датычна Азіі (261 адсутны):