Gleb Leo
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
Вікісуполка
рэдагавацьЗапрашаю адзначыцца на старонцы вікісуполкі Беларусі ў падразьдзеле «Заснавальнікі і ўдзельнікі», бо з 2 ліпеня 2019 году зрабілі 1043 рэдагаваньні.--Удзельнік:W 16:46, 29 студзеня 2020 (UTC+3)
Жэчпосполітай
рэдагавацьПрывітаньне. Вы напісалі: «Ня трэба зьмяняць артаграфію цытаты, бо гэтай цытатай і дэманструецца асаблівасьць гаворкі некаторых ліцьвінаў». Дзе гэтую цытату можна ўбачыць? І чаму трэба абавязкова прыводзіць цытату з памылкамі? Хто забараніў іх выпраўляць? --Ліцьвін (гутаркі) 20:22, 23 лютага 2020 (+03)
- Вітаю, крыніца цытаты якраз ўказаная (нумар 14), а гэтыя памылкі (то бок, адыход ад літаратурнае мовы) і зьяўляюцца асаблівасьцю гаворкі. Мы ж ня будзем прыводзіць пісьмовы прыклад нейкага дыялекту, выправіўшы там усе адыходы ад літаратурнай нормы.
- Я кажу пра тэкст на беларускай мове. Тамака тэкст на расейскай мове. --Ліцьвін (гутаркі) 22:55, 23 лютага 2020 (+03)
Выбачаюся, не заўважыў, што пераблытаў спасылкі, ужо паправіў.
- Цікава атрымоўваецца. У артыкуле напісана, што «Прыхільнікі руху часта выкарыстоўваць клясычны правапіс... Аднак прыхільнікі руху збольшага выступаюць за лацінку, але частка ліча іх роўназначнымі. Ліцьвіны ўжываюць беларускую мову, але зь некаторымі палянізмамі, якія, на іх думку, натуральны для беларускае мовы, або з інтэрнацыяналізмамі, каб пазбавіцца русізмаў». Так, «прыхільнікі руху часта выкарыстоўваць клясычны правапіс», але «збольшага выступаюць за лацінку». Пры гэтым далей ужо сьцьвярджаецца, што «ліцьвіны ўжываюць беларускую мову, але зь некаторымі палянізмамі». Дык «прыхільнікі руху» і/ці «ліцьвіны» «часта выкарыстоўваць клясычны правапіс»? Таксама незразумела, якія ліцьвіны ўжываюць беларускую мову зь некаторымі палянізмамі. І таксама не прыводзяцца прыклады гэтых палянізмаў. «перыяд», «тэй», «полоно-літвінамі», «Жэчпосполітай», «Жэчпосполітэй», «пасьлей», «Католіцкая»... — гэта прыклады з клясычнага правапісу альбо з лацінкі? А можа гэта якраз і ёсьць тыя самыя палянізмы? Нейкія недарэчныя палянізмы атрымоўваюцца. А можа гэта ўжо асобная мова? І хто гэтую мову прыдумаў? Другі клясычны правапіс? Ужо з палянізмамі? Шчыра кажучы, я ўжо не разумею, што адбываецца. Але я бачу, што хтосьці проста дрэнна ведае клясычны правапіс і таму піша як хоча. Што тычыцца артыкула, то калі вы пішыце, што прыхільнікі руху часта выкарыстоўваць клясычны правапіс, а таксама лацінку, то, калі ласка, і прыводзьце тэксты, якія напісаныя на беларускай мове клясычным правапісам і лацінкай. P.S. Асабіста я не зьяўляюся прыхільнікам нейкага незразумела руху, але пры гэтым я вызнаю, што я ліцьвін. Я карыстаюся менавіта клясычным правапісам. Калі хтосьці лічыць сябе таксама ліцьвінам, але пакуль вельмі дрэнна ведае клясычны правапіс і таму «ўжывае беларускую мову, але зь некаторымі палянізмамі», то лепш шчыра сказаць, што ён проста дрэнна ведае клясычны правапіс і пасьля гэтага яму больш не спатрэбіце выдумляць нейкія палянізмы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:46, 24 лютага 2020 (+03)
Ну, я ўжо праверыў тыя словы, што ўспрыняў за палянізмы, на дзіва, яны былі ў слоўніках. Але «Жэчпосполітай» ды «пасьлей» ужо не знаходзіцца там. Тады, падобна, артаграфічныя памылкі збольшага можна паправіць, падобна.
- Дык «перыяд», «тэй», «полоно-літвінамі» і «Католіцкая» таксама раней сустракаліся ў слоўніках? Я прапаную зрабіць так. Спачатку трэба вызначыцца з тым, пра што артыкул Ліцьвінства: альбо пра філязофска-палітычную плынь альбо пра нейкі рух. Калі я правільна зразумеў, то ўсё ж артыкул пра першае. Адпаведна ўсялякія вынаходніцтвы ўсялякіх рухаў трэба выдаліць з артыкула Ліцьвінства. Падразьдзел Мова можна перапрацаваць наступным чынам: «Прыхільнікі руху часта выкарыстоўваць клясычны правапіс. Пры гэтым некаторыя выступаюць за лацінку. Ліцьвіны мову сваю называюць адпаведна ліцьвінскай або літоўскай». Усялякія прыклады трэба перанесьці ў артыкул пра рух. --Ліцьвін (гутаркі) 15:44, 24 лютага 2020 (+03)
Тэма, відавочна, філязофска-палітычная плынь. Можна скараціць гэтак, а асобна пісаць пра рух, на маю думку, сэнсу ня мае, бо па-сутнасьці пра яго ўжо ўсё напісана ў разьдзеле «Гісторыя».
38-я Вікісустрэча
рэдагавацьЗапрашаю заўтра ў чацьвер 27 лютага на Вікісустрэчу ў прасторы «Фалянстэр», што каля станцыі мэтро «Плошча Перамогі» (Вікіпэдыя:Вікісустрэчы#27_лютага,_Менск). Пачатак а 18:30. Адрас: вул. Зьм. Бядулі, д. 3, пам. 2н.--Удзельнік:W 12:04, 26 лютага 2020 (UTC+3)
Дзякуй за запрашэньне, але, на жаль, я не змагу. Зычу там плённага абмеркаваньня розных пытаньняў.
Віківясна-2020
рэдагавацьЗапрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2020»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу |
--Удзельнік:W 10:18, 2 сакавіка 2020 (UTC+3)
Нізкіз
рэдагавацьЗапрашаю падтрымаць вылучэньне артыкула ў добрыя (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Нізкіз).--Удзельнік:W 11:45, 22 красавіка 2020 (UTC+3)
Вікі любіць Зямлю-2020
рэдагавацьЗапрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва |
--Удзельнік:W 12:09, 30 траўня 2020 (UTC+3)
Цягнік
рэдагавацьБуду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Цягнік).--Удзельнік:W 10:38, 9 чэрвеня 2020 (UTC+3)
Запрашаю на Вікісустрэчу 24 верасьня а 19:00 у «Зялёнай хакерскай прасторы». Адрас: Менск, Савецкі раён, мікрараён Сельгаспасёлак, вул. Леаніда Бяды, д. 45.--Удзельнік:W 17:40, 12 верасьня 2020 (UTC+3)
Месяц беларускай літаратуры
рэдагавацьЗапрашэньне да ўдзелу ў «Месяцы беларускай літаратуры»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў спаборніцтва |
--Удзельнік:W 15:22, 14 студзеня 2021 (UTC+3)
- Вітаю, дзякуй за запросіны. Удзел я прыму, нават ужо "прыняў" праз сваю няўважлівасьць на даты. Я магу проста "прапусьціць" які-небудзь з актыўных дзён дзеі, каб гэта залічылася, ці гэтак нельга? Я навогул упершыню вырашыў паўдзельнічаць у такога кшталту дзеі, таму ня цалкам ведаю, што ды як з усім гэтым. --Gleb Leo 18:09, 14 студзеня 2021 (+03)
- Віншую з 3-м месцам за стварэньне артыкулаў падчас «Месяца беларускай літаратуры»! Просьба выйсьці на сувязь у тэлеграм-суполцы Вікіпэдыя або падаць іншы зручны для Вас спосаб сувязі, каб мець магчымасьць атрымаць узнагароду на суму 100 $. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:56, 16 лютага 2021 (UTC+3)
Тэма паводле гадоў
рэдагавацьНу вось я перайменаваў шаблён у {{Тэма паводле гадоў}}, але вы ўсё адно цяпер дадаяце ў катэгорыі {{Тэма па гадах}}. Навошта? -- Renessaince 18:37, 6 лютага 2021 (+03)
- Я проста капіюю шаблён, таму не зважаў на назву. Прынамсі, як я зараз гляджу, я шмат дзе дадаў і пад назвай {{Тэма паводле гадоў}}. У будучыні ,падобна, буду ўважлівейшы, дзякуй за заўвагу. --Gleb Leo 18:47, 6 лютага 2021 (+03)
Выклік Вікіпрагалу
рэдагавацьЗапрашэньне на «Выклік Вікіпрагалу»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў |
--Удзельнік:W 20:35, 1 сакавіка 2021 (UTC+3)
Віківясна-2021
рэдагавацьЗапрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2021»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу |
--Удзельнік:W 20:58, 16 сакавіка 2021 (UTC+3)
Вікі любіць Зямлю-2021
рэдагавацьЗапрашэньне на «Вікі любіць Зямлю»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага |
--Удзельнік:W 20:27, 30 траўня 2021 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:10, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)
- Добры дзень! Бачу, што маеце цікаўнасьць да ацэньваньня артыкулаў, таму прашу яшчэ, пры наяўнасьці часу і жаданьня, паглядзець Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Жамойць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:39, 8 сакавіка 2022 (+03)
- Зноў вітаю! У працяг тэмы прашу паглядзець Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Малая Летува. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:44, 12 траўня 2022 (+03)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 20:54, 3 чэрвеня 2022 (UTC+3)
- Вітаю! У працяг тэмы з артыкуламі Жамойць і Малая Летува прашу паглядзець Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Аўкштота. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:59, 14 чэрвеня 2022 (+03)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў абраныя сьпісы на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя сьпісы/Заказьнікі Беларусі. Дапрацоўка артыкула-сьпіса і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 13:18, 5 верасьня 2022 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Запрашаю да паляпшэньня і стварэньня артыкулаў падчас «Месяца істотных артыкулаў». Ён пачнецца праз пару месяцаў ад 19-х угодкаў заснаваньня Беларускай Вікіпэдыі 12 жніўня. Для падрыхтоўкі да ўдзелу загадзя магчыма скарыстаць пашыраны сьпіс 10 000 істотных артыкулаў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:11, 10 чэрвеня 2023 (UTC+3)