Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы

Скарачэньне:
ВП:СНК

Артыкулы Вікіпэдыі мусяць утрымліваць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Усякі матэрыял, што выклікае сумнеў, можа быць выдалены, калі ён не пацьвярджаецца спасылкамі на крыніцы інфармацыі, вартыя даверу. Асабліва трэба выконваць гэтае патрабаваньне для простай мовы, спрэчных або суб’ектыўных сьцьверджаньняў (такіх як «найлепшы», «найпершы», «адзіны падобны»).

Калі вы ня ведаеце, якім чынам дадаваць спасылкі на крыніцы, проста пакіньце гэтую інфармацыю ў якімсьці іншым выглядзе. У афармленьні вам дапамогуць іншыя ўдзельнікі.

У тэксьце артыкула спасылкі на крыніцы, заўвагі і тлумачэньні падаюцца тэгам <ref>Назва крыніцы, спасылка, тлумачэньне</ref>. Калі адная і тая ж крыніца выкарыстоўваецца ў некалькіх месцах, да першага ўзгадваньня крыніцы дадаецца ідэнтыфікатар крыніцы: <ref name="ідэнт">Назва крыніцы, спасылка, тлумачэньне</ref>, а ў наступныя разы выкарыстоўваецца тэг <ref name="ідэнт" />. Замест ідэнт дадаецца ідэнтыфікатар крыніцы, які будзе вылучаць яе ў артыкуле.

У стандартны разьдзел артыкула Крыніцы (глядзіце Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула) дадаецца шаблён {{Крыніцы}}. Для даданьня дадатковых парамэтраў шаблёну глядзіце дакумэнтацыю шаблёну.

Спасылкі ў тэксьце рэдагаваць

Цытаты рэдагаваць

Цытаваньне кавалкаў тэкстаў з крыніц інфармацыі падаецца пры дапамозе шаблёнаў {{Пачатак цытаты}}, {{Канец цытаты}}. Калі патрабуецца дадаць арыгінал (што ў большасьці выпадкаў вынікае з прычыны браку аўтарытэтнага перакладу, глядзіце Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў), скарыстайцеся шаблёнам {{Арыгінал}}.

Разьдзел «Літаратура» рэдагаваць

З тае прычыны, што артыкулы зь Вікіпэдыі прызначаюцца таксама да друку, друкаваныя выданьні варта адасабляць ад сеціўных спасылак. Таму сьпіс літаратуры рэкамэндуецца прыводзіць у блёку «Літаратура» асобна ад сьпісу інтэрнэт-рэсурсаў.

Пошук кніг рэдагаваць

Вікіпэдыя ёсьць ўэб-энцыкляпэдыяй, таму прысутныя ў ёй крыніцы інфармацыі варта, калі магчыма, зьвязваць з інтэрнэтам. Але апроч гэтага, трэба старацца падаць выходныя зьвесткі для пошуку ў звычайных бібліятэках. Найбольш унівэрсальным сродкам для гэтага ёсьць ISBN (International Standard Book Number), унікальны для кожнага выданьня.

Спасылкі на ўэб-сайты рэдагаваць

Для пошуку ўэб-сайту найлепей карыстацца звычайнымі пашуковікамі або інтэрнэт-каталёгамі.

Калі крыніца адсутнічае рэдагаваць

Калі ў артыкуле ёсьць нейкае сумнеўнае сьцьверджаньне, не падмацаванае крыніцай, можна падставіць {{Няма крыніцы}} беспасярэдне пасьля сумнеўнага выказваньня. Выглядаць гэта будзе такім чынам:

Скарлет Ёхансан — амэрыканская кінаакторка і прадусарка беларускага паходжаньня[Крыніца?].

Згодна з правіламі Вікіпэдыі, калі вы сумняваецеся ў слушнасьці якойсьці інфармацыі, але ня маеце ўпэўненасьці, абгрунтаванай аўтарытэтнымі крыніцамі, ня варта адразу выдаляць сумнеўны фрагмэнт, бо іншыя ўдзельнікі могуць зьвінаваціць вас у тым, што вы ня далі магчымасьці палепшыць артыкул (ды і ўвогуле гэта стварае ўражаньне агрэсіўных дзеяньняў). Менавіта таму карысьней ставіць пасьля сумнеўных зьвестак шаблён {{Няма крыніцы}}. Выдаляць сумнеўную інфармацыю варта толькі тады, калі вы ўпэўненыя, што яна няслушная, ці калі на шаблён не было рэакцыі цягам як мінімум двух тыдняў, каб іншыя ўдзельнікі мелі час і магчымасьць азнаёміцца з артыкулам і ўнесьці неабходныя ўдакладненьні. Зрэшты, выдаленьне сумнеўнай інфармацыі магчыма ў тым ліку і раней, калі аўтары пагадзіліся з гэтым на старонцы абмеркаваньня артыкулу.

Калі ж артыкул складаецца з цалкам неабгрунтаваных і недакладных выказваньняў, і вы ня бачыце магчымасьцяў яго палепшыць, артыкул варта прапанаваць на выдаленьне.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць